ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Мы прамінаем перад абліччам Пана

Слова рэдактара

 У многіх ёсць дома каляндар, з якога мы штодзённа зрывам старонкі. Мы робім гэта на працягу ўсяго года, не зважаючы на тое, што ён становіцца ўсё танчэйшым. Кожная старонка – гэта чарговы дзень нашага жыцця. І прыйдзе такі час, калі ў календары нашага зямнога жыцця не застанецца ніводнай старонкі. Гэта будзе час нашай сустрэчы з Хрыстом. Але не толькі ў апошні свой дзень мы можам стаць перад веліччу Бога, мы можам рабіць гэта штодзённа, Бога ж не абмяжоўвае час. Асабліва ў дні малітвы за нашых памерлых мы ўсведамляем, што і нашае жыццё прамінае, што мы павінны больш углядацца ў Неба, каб атрымаць святло на дарогу нашага жыцця.
    З кожным днём і з кожным годам Пан “ідзе су-дзіць зямлю”. Ён будзе судзіць паводле праўды, што асвячае нашыя шляхі, па якіх мы не ідзём паасобку, але як Божы люд. Разам з намі заўсёды Хрыстос. Гэтае прыйсцё да Хрыста пачынаецца з моманту святога хросту. Пазней мы сустракаемся з Ім у астатніх святых сакрамантах, у Божым слове, у чалавеку, які патрабуе дапамогі, у цярпенні. Мы сустракаемся з Хрыстом на нашых могілках, дзе Ён паказвае сваю моц над смерцю, адкрываючы для кожнага з нас брамы Неба. Доказам гэтага з’яўляецца наша малітва за памерлых, каб яны дасягнулі неба.
Кожны нас, безумоўна, адчуе ў гэтыя дні могілкі. Як бы дзіўна гэта не прагучала, але ў гэтыя дні яны злучаюць нас больш, чым супольны дах над галавой. На могілках мы становімся бліжэй адзін да аднаго, бліжэй да тых, хто ўжо адышоў з гэтай зямлі. У гэты дзень мы ўшаноўваем не смерць, а жыццё. У кожным з нас ёсць штосьці, што павінна памерці, і штосьці, што памерці не можа. У нас ёсць смяротнае цела і бессмяротная душа. Смерць не мае ўлады над цэлым чалавекам.
    На могілках мы вучымся таму, што не варта так зацята трымацца ўласных дарог, бо ўсе выключна зямныя дарогі вядуць да той самай мэты – магілы. Да Айца ў Небе нельга прыйсці ніяк інакш, чым праз Хрыста. Ён – Дарога. І выратаваць сваё жыццё для вечнай хвалы нельга ніяк інакш, чым у Хрысце. Ён – Жыццё. Без Хрыста, урэшце рэшт, мы не зразумеем усёй праўды аб таямніцы смерці. Ён – Праўда.
    У Вялікую пятніцу ў нашых касцёлах па-над усімі знакамі і сімваламі, якія аздабляюць гроб Пана, узвышаецца Найсвяцейшы Сакрамант. Гэта паўната жыцця, надзеі, моцы, памяці смерці Хрыста. Прыходзіць думка, як праз таямніцу сваёй смерці Хрыстос перадае нам таямніцу ўваскрасення і вечнага жыцця. З Яго смерці кожны можа ўзяць надзею ўваскрасення. Менавіта з такой надзеяй мы павінны накіравацца на могілкі, каб знайсці нашых памерлых і сустрэцца з імі, сустракаючыся з Хрыстом.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.