ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Дарагія маладыя Чытачы!

Дзіцячы куточак

Другі восеньскі месяц – часта халодны, дажджлівы і пахмурны кастрычнік, заўсёды трохі сагрэты сваім рэлігійным зместам, бо гэта ружанцовы месяц. Усведамленне часу малітвы на ружанцы, напрыклад, вячэрняя пара, калі ўся сям’я збіраецца дома, пасля школы, працы, не аднаго чалавека напаўняе радасцю, чаканай радасцю размовы з Богам, з найлепшым Сябрам!
   
    Малітва – гэта размова з Усемагутным, гэта нітачка, якая злучае чалавека са Стварыцелем. Трэба навучыцца маліцца. Чалавек удасканальвае сваю форму малітвы на працягу ўсяго жыцця.
    Вы, маладыя Сябры, ужо будучы дзецьмі ведаеце мэту, сэнс і спецыфіку гэтага непаўторнага дыялогу з Богам. Нікога з Вас напэўна не здзівіць такое сцвярджэнне, што дзяцінства і маладосць з’яўляюцца найлепшым часам, каб вучыцца маліцца. Мы часта адчуваем неабходнасць малітвы.
   
    Ружанец – вельмі простая малітва, якая адначасова заключае ў сабе шмат зместу. Божая Маці заахвочвае да яе падчас аб’яўленняў у Лурдзе, Фаціме ці ў Ля Салет. Дзякуючы ружанцовай малітве мы можам разам з Езусам і Марыяй удзельнічаць у іх радасных і смутных хвілінах жыцця.

    Беззаганная просіць нас, каб мы злучалі кожную хвіліну нашага жыцця з жыццём Яе і Сына – гэта будзе прыпадабняць нас да Езуса. Для нас вельмі важны непасрэдны дыялог з Богам і пазнанне малітоўнай моцы. Каб добра разумець змест ружанцовых таямніц, трэба імкнуцца паглыбляц знаёмства са Святым Пісаннем, з жыццём Марыі і Езуса, трэба ўсведамляць, што яно неразрыўна злучана з ружанцовай малітвай. Падчас пазнавання радасных, светлых, балесных і хвалебных хвілін з жыцця Езуса і Марыі можна пастарацца злучыць іх з аналагічнымі момантамі свайго жыцця і жыцця сваіх блізкіх. Аналізуючы розныя жыццёвыя сітуацыі, мы дойдзем да высновы, што ў кожнага чалавека ёсць розныя хвіліны, так як у зямным жыцці Хрыста.

 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.