ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Ці можна прымаць святую Камунію тры разы за суткі?

Задай пытанне

Святую Камунію за адны суткі вернікам можна прымаць не больш за два разы. Пра гэта сказана ў каноне 917 “Кодэкса каніначнага права” 1983 года. У згаданым каноне ўжываецца тэрмін “дзень”, які адпавядае прынятым у нашай мове “суткам”, што пачынаюцца апоўначы і маюць 24 гадзіны (канон 202). Таму прымаць Камунію тройчы за суткі нельга.
    Пры першым і другім прыняцці павінны быць выкананы ўсе ўмовы, звязаныя са святой Камуніяй: не мець цяжкага граху, не менш за гадзіну нічога не есці і не піць, апрача вады і лекаў (эўхарыстычны пост не датычыць цяжкахворых, састарэлых асоб і тых, хто імі апекуецца, а таксама святароў, якія цэлебруюць другую і трэцюю Імшу за дзень).
    Першы раз за суткі Камунію можна прыняць нават па-за Імшой, калі на гэта ёсць важныя прычыны, а другі раз – толькі ўдзельнічаючы ў Імшы. Асобам, жыццё якіх пастаянна знаходзіца пад пагрозай, настойліва рэкамендуецца яшчэ раз прыняць святую Камунію, нават калі яны яе ўжо прымалі ў той самы дзень.
    Само па сабе множанне колькасці разоў прыняцця Камуніі не мае ніякага духоўнага плёну, наадварот, можа сведчыць пра павярхоўнае стаўленне да прыняцця Цела (і Крыві) Хрыста. Нягледзячы на тое, колькі разоў за дзень мы прымаем Камунію, мы прымаем усяго Хрыста.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.