ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (100)

Прэса

Найбольшы збор
рэліквій у свеце

   5000 рознага тыпу рэліквій знаходзяцца ў капліцы св. Антонія ў Пітсбургу ў Пенсільваніі. Не ўлічваючы Рыма, гэта найбольшы збор рэліквій у свеце.
   
   Там знаходзяцца такія незвычайныя прадметы, як церні з кароны Езуса, слуп бічавання, фрагменты адзення Езуса, Марыі і Юзафа, а таксама зуб св. Антонія Падуанскага. Пераважная большасць з іх мае сертыфікаты сапраўднасці, выдадзеныя адпаведнымі касцёльнымі ўладамі. Сярод іншых там ёсць фрагменты касцей такіх вядомых святых як Малая Тэрэза, Ружа з Лімы, Фаустына і Кацярына Тэкаквіта.
    Гэтую ўнікальную калекцыю заснаваў Суітберт Молінжэ – народжаны ў Бельгіі, урач па прафесіі, ксёндз па прызванні.

Фігурка Марыі
ацалела ў пажары

   Незвычайная падзея адбылася на ваеннай базе паблізу сталіцы Іспаніі.
   Там пачаўся пажар, у выніку якога ад базы засталося папялішча. Аказалася, што пасярэдзіне абвугленай тэрыторыі стаіць фігурка Маці Божай з Лурда, абсалютна непашкоджаная. Калі полымя згасла, на здзіўленне салдат аказалася, што нават траву вакол фігуркі агонь не закрануў, а ў вазе ўсё яшчэ стаяць свежыя кветкі. Усё выглядала так, быццам полымя не дайшло да прасторы вакол фігуркі Марыі. Гісторыя хутка разнеслася. Былі таксама тыя, хто падазраваў махлярства. Аднак праведзеныя даследаванні рассеялі ўсе сумненні.
   

Даследуецца цуд праз
заступніцтва Маці Тэрэзы

   У Ватыкане даследуецца аўтэнтычнасць цудоўнага аздараўлення праз заступніцтва бласлаўлёнай Маці Тэрэзы з Калькуты. Гэта можа адкрыць дарогу да кананізацыі ў Год міласэрнасці манахіні, якая клапацілася пра найбяднейшых з бедных.
   Аздараўленне, якое не паддаецца навуковаму тлумачэнню, мела месца ў 2008 г. у горадзе Сантас, у штаце Сан-Паулу ў Бразіліі. Яно датычыць мужчыны, асоба якога не раскрываецца. У яго было восем абсцэсаў у мозгу, яго павінны былі прааперыраваць. Святар, які адпраўляў св. Імшу ў доме Сясцёр Місіянерак Міласэрнасці, верыў у заступніцтва бл. Тэрэзы; ён даў сям’і хворага малітву з просьбай аб заступніцтве бласлаўлёнай. Па яго меркаванні, гэта было поўнае выздараўленне, якое ўрачы не могуць растлумачыць.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.