ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (99)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Бог не закрываецца ў сабе, Ён адкрываецца і наладжвае кантакт з чалавецтвам. У сваёй вялікай міласэрнасці Ён пераадольвае вялізную бездань розніцы, якая існуе паміж Ім і намі, і выходзіць нам насустрач. Каб дабіцца гэтага кантакту з чалавекам, Бог становіцца чалавекам. Яму недастаткова толькі прамоў праз законы і прарокаў, Ён прысутнічае ў асобе свайго Сына, ва Уцелаўлёным Слове. Езус – гэта вялікі “Будаўнік мастоў”, які ў самім сабе будуе вялікі мост поўнай еднасці з Айцом.
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом   
 


kondrusiewicz2Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Марыя атрымала ад Бога дар Беззаганнага Зачацця і засталася вернай яму, не запляміла свайго жыцця ніводным грахом. Таму для нас, людзей ужо XXI стагоддзя, Марыя з’яўляецца прыкладам захавання нашага хрысціянскага паклікання і нашай хрысціянскай годнасці. Усім вядома, што нялёгка плыць супраць цячэння. Але адказваць на выклікі часу – значыць супрацьстаяць яго бездухоўным і амаральным тэндэнцыям.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай на свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі


Кс. бп Юрый Касабуцкі

   “Любіце адзін аднаго! Любіце ворагаў вашых! Любіце тых, хто ненавідзіць вас!”. Гэтую запаведзь цяжка выканаць, але Хрыстос дае нам прыклад, як гэта рабіць: каб вызваліцца ад злосці, выкліканай іншым чалавекам, трэба на імгненне спыніцца і памаліцца Богу, у тым ліку за тых, хто нас крыўдзіць, – і, можа, наша малітва паспрыяе іх навяртанню.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы ў пар. св. Яна Хрысціцеля ў в. Волма

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.