ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Доцішкі

Парафіі і святыні

Дэканат Радунь
Звестак аб існаванні тут каталіцкіх святынь у ранейшыя часы не знойдзена. Каталіцкая супольнасць сабралася тут у 1992 г., у прыватнай хаце была зроблена капліца, якой апекаваліся ксяндзы з эйшышскай (Літва) парафіі. Але ўжо ў 1995 г. праектны інстытут “Гроднаграмадзянпраект” (галоўны архітэктар праекта – А. Б. Тараненка) стварыў праект новага касцёла менавіта для Доцішкаў. Будаўніцтва, асноўныя сродкі на якое ахвяраваў мясцовы калгас “За Радзіму”, завяршылася ў 1998 г. Асаблівыя намаганні для ўзвядзення святыні прыклала сям’я Казлоўскіх, яны таксама ахвяравалі звон для касцёла, які адлілі ў Польшчы. Перад іх домам у 2000-х гг. была пастаўлена прыдарожная каплічка-слупок з сілікатнай цэглы з фігуркай Маці Божай. Касцёл 17 лістапада 2002 г. кансэкраваў пад тытулам Божай Міласэрнасці гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч.
Святыня пабудавана ў цэнтры вёскі ў сучасных архітэктурных формах, мае складаны план, набліжаны да ромба. Галоўны ўваход пазначаны вежай званіцай у выглядзе двух вертыкальных пласцін, паміж якімі падвешаны звон пад крыжам. Накрыты касцёл двухсхільным дахам з металачарапіцы, над алтаром змешчана прыгожая сігнатурка. Арыентавана святыня алтаром на ўсход, з паўднёвага боку далучана адзіная сакрыстыя.
    У інтэр’еры, перакрытым жалезабетоннымі скляпеннямі на бэльках, тры алтары: галоўны – тытульны драўляны алтар Езуса Міласэрнага (зафундаваны кс. прэлатам Ежы Лявінскім, прафесарам Гродзенскай ВДС), левы – Маці Божай Вастрабрамскай, а правы св. Юзафа з Дзіцяткам Езус.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.