ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Вы выбралі самы галоўны і правільны шлях у жыцці

З жыцця Касцёла

на ўрачыстым распачацці 26-га па ліку навучальнага года у ВДСДзень 11 верасня для семінарыйнай супольнасці нашай дыяцэзіі стаў ужо гісторыяй. У гэты дзень семінарыйная сям’я ў Гродне святкавала 25-годдзе заснавання семінарыі і пачатак чарговага 26-га года духоўнай фармацыі будучых святароў. Пад кіраўніцтвам ксяндзоў біскупаў – кс. б-па Аляксандра Кашкевіча, ардынарыя дыяцэзіі, а таксама кс. б-па Юзафа Станеўскага, дапаможнага біскупа і шматгадовага рэктара семінарыі – адбыліся юбілейныя ўрачыстасці ў семінарыйным будынку. Па запрашэнні рэктара ВДС кс. д-ра Рамана Рачко прыбыло мноства гасцей: дабрачынцаў, прадстаўнікоў свецкіх улад, а таксама ўсіх тых, хто кожны дзень спрыяе добраму функцыянаванню семінарыі.
Урачыстасці распачаліся супольнай святой Імшой пад кіраўніцтвам Яго Эксцэленцыі кс. б-па Аляксандра Кашкевіча ў канцэлебры з біскупам Юзафам. Гамілію прамовіў ксёндз рэктар семінарыі, накрэсліўшы партрэт будучага святара, які павінен прайсці ўсебаковую фармацыю: чалавечую, духоўную, інтэлектуальную і душпастарскую. Па словах Яго Магніфіцэнцыі, трэба звярнуць увагу перш за ўсё на сэрца, якое любіць Бога і людзей: “Патрэбна сэрца, якое любіць Бога, Касцёл і бліжніх. Езус паклікаў простых людзей, якія мелі вялікае сэрца і веру; на гэта трэба асабліва звярнуць увагу падчас семінарыйнай фармацыі”.
Святую Імшу для семінарыйнай супольнасці цэлебраваў біскуп Аляксандр КашкевічДругая частка юбілейных урачыстасцей адбылася ў зале Яна Паўла ІІ, якая ў гэты дзень была запоўнена запрошанымі гасцямі, а таксама алюмнамі і выхавацелямі гродзенскай семінарыі. Спачатку да прысутных звярнуўся кс. бп Аляксандр, які ва ўступным слове прыгадаў словы святога Яна Паўла ІІ. “Семінарыя заў- сёды павінна быць разам з пакліканым, каб ён распазнаў пакліканне”, – сказаў пастыр дыяцэзіі. Іерарх узгадаў пачаткі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і яе развіццё. Больш за 200 святароў для 4 дыяцэзій Беларусі, а таксама замежжа прайшлі фармацыю ў яе сценах. Алюмнам ксёндз біскуп прыгадаў, што новы год фармацыі – гэта новы этап дарогі да Хрыста, а на гэтай дарозе варта быць чалавекам веры і малітвы.
    Затым кс. прэфект Віталій Сідорка прачытаў кароткі даклад пра 25 гадоў існавання семінарыі, парог якой пераступіла 465 кандыдатаў, а скончыла больш за 200 выпускнікоў. Спадар д-р Эдмунд Ярмусік у сваёй інаугурацыйнай лекцыі падкрэсліў ролю каталіцкага Касцёла на Гродзеншчыне ў сучасным свеце. Ён таксама звярнуў увагу на вельмі важную ролю сям’і ў развіцці Касцёла, ролю сямейнага Касцёла, нашых дзядуль і бабуль, якія былі першымі настаўнікамі навукі аб Богу, а таксама пыгадаў пачаткі катэхізацыі пры касцёлах дыяцэзіі. Тыя часы – “часы кардынала Казіміра Свёнтка”, як сказаў спадар Ярмусік, – гэта часы ціхіх каталіцкіх герояў, пра якіх мы ведаем вельмі мала, але якія перадалі веру і абаранялі яе.
   
    Урачыстасць упрыгожыў спеў Гродзенскай капэлы, пасля чаго надышоў вельмі важны момант для братоў з першага курса, якія з рук біскупа Аляксандра атрымалі залікоўкі і былі прыняты ў семінарыйную супольнасць. У гэтым годзе парог Альма-матэр пераступіла 6 алюмнаў. На заканчэнне ўрачыстасцей настаў момант падзякі і ўручэння спецыяльных дыпломаў ад семінарыі. Ксёндз рэктар разам з семінарыйнай супольнасцю прагнуў падзякаваць усім людзям добрай волі, тым, хто дапамагае семінарыі і клапоціцца аб яе развіцці. Сярод іх – прадстаўнікі свецкай улады, дырэкцыя ўніверсітэтаў і школ, дзяржаўных, касцёльных і манаскіх арганізацый, а таксама свецкія людзі. Сярод адзначаных варта прыгадаць спадара Рышарда Кацынэля, ганаровага будаўніка Беларусі, які стаяў ля вытокаў семінарыі і дапамагаў у будаўніцтве. Спадар Рышард, прымаючы падзяку, звярнуўся да алюмнаў семінарыі, а асабліва да братоў з першага курса: “Паверце мне, старэйшаму чалавеку: вы выбралі самы галоўны і правільны шлях у вашым жыцці. Важней за ўсё – вера, духоўны свет. Няма лепшага шляху, чым ваш. Аддайце сябе поўнасцю Богу і людзям”.
    Апошнім да прысутных звярнуўся кс. бп Юзаф Станеўскі, які пажадаў, каб на пабернардынскім узгорку заўсёды была бачна духоўная семінарыя. “Божа, блаславі семінарыю ў Гродне, блаславі Беларусь”, – сказаў на заканчэнне іерарх. Ксёндз рэктар Раман абвясціў новы 2015/2016 навучальны год распачатым. “Віват, семінарыя! Віват, акадэмія!” – разнёсся гучны спеў з пабернардынскага ўзгорка.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.