ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (99)

Прэса

Рэлігіі супраць шлюбаў
паміж дзецьмі

   У Мазамбіку адбыўся першы міжрэлігійны форум, мэтай якога было абмежаванне ў гэтай афрыканскай краіне з’явы заключэння шлюбаў паміж дзецьмі.
   
   Сустрэча прайшла з удзелам 120-ці рэлігійных лідараў. Яго мэтай было наданне фармальнага выражэння дзеянням розных рэлігійных супольнасцей для выкаранення шлюбаў паміж дзецьмі.
    Паводле рапарта UNICEF, у мінулым годзе ў Мазамбіку 48% дзяўчат выйшлі замуж да 18-гадовага ўзросту, а 18% – да 15-гадовага. З’ява заключэння шлюбаў паміж непаўналетнімі вядзе да цяжарнасці ў вельмі маладым узросце, што пагражае жыццю маці і дзіцяці.


Дзяўчаты “рэкламуюць”
пакліканне да манаства

   Вялікі крызіс пакліканняў да кансэкраванага жыцця сярод жанчын стаў адной з прычын зніжэння жыццядзейнасці Касцёла ў Ірландыі. Група дзяўчат пад назвай “Rise of the Roses” (“Паўстанне Руж”) вырашыла распаліць агонь пакліканняў сярод дзяўчат аднагодкаў.
   Дзяўчаты з гэтай суполкі апошнія два месяцы падарожнічалі па ўсёй Ірландыі, арганізоўваючы сустрэчы і набажэнствы ў розных жаночых кляштарах. Молячыся разам з манахінямі розных харызмаў, яны хацелі паказаць прыгажосць дарогі за Хрыстом.
   

Бенедыкт XVI ахвяруе
чырвоныя чаравікі
на дабрачыннасць

   Бенедыкт XVI дасць старт кампаніі пад дэвізам “Мой абутак робіць дабро!”.
   Вядома, што пара чырвоных скураных чаравікаў Папы на пенсіі будзе выкарыстана падчас дабрачыннай кампаніі ў канцы традыцыйных “Кольпінг-дзён” 20 верасня на сцэне Ноймаркт ў Кёльне. Падчас яе жыхароў Кёльна заклічуць да збору 15 тысяч пар абутку. Кампанія стане часткай дабрачыннага праекта, адрасатам якога з’яўляецца каардынацыйны цэнтр для дзяцей і моладзі ўсіх культур і рэлігій на тэрыторыі Кёльнскай архідыяцэзіі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.