ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (98)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Кожны з нас можа задаць сабе пытанне: кім для мяне з’яўляецца Езус? Можа, гэта толькі слова, нейкая ідэя, толькі пэўная гістарычная постаць? Ці Ён на самой справе з’яўляецца той Асобай, якая мяне любіць, Тым, хто аддаў за мяне сваё жыццё і пілігрымуе са мной? Кім для цябе з’яўляецца Езус? Ці ты побач з Ім, ці стараешся пазнаць Яго ў Яго слове? Бо чым больш мы ў Ім трываем, тым больш узрастае жаданне, каб у Ім трываць. Няхай Панна Марыя дапаможа нам заўсёды “ісці” да Езуса, каб адчуць свабоду, якую Ён нам дае, і дазваляе нам ачысціць нашыя выбары ад асадку марнасці і страхаў.
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 23.08.2015  
 


kondrusiewicz2Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   У сакраманце хросту мы ўключыліся ў Хрыста і сталі членамі Касцёла. Сучасны свет таксама задае пытанне: ці можа быць з прыналежнасці да Касцёла штосьці добрае, бо і без веры ў Бога і Касцёла можна быць шчаслівым і чыніць дабро? Так, сапраўды можна! Але як часта гэтае дабро мы ацэньваем паводле нашых асабістых крытэрыяў! Тут трэба памятаць аб тым, што ўсім нам неабходна будзе стаць перад Богам, які будзе нас ацэньваць паводле сваіх, вельмі часта адрозных ад нашых, крытэрыяў. Таму прыналежнасць да Касцёла павінна быць крытэрыем нашай веры.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай на свята св. ап. Барталамея ў Налібоках


dziemankoКс. бп Антоній Дзям’янка

   Панна Марыя заўсёды паказвае на Сына і вучыць, каб мы рабілі тое, што Ён нам скажа – праз нашае сумленне, нашых бацькоў, хрысціянскіх настаўнікаў і выкладчыкаў, праз Божае слова, прачытанае дома і пачутае ў касцёле, праз сэрцы патрабуючых людзей, якія імкнуцца да праўды, любові і супакою, і мы павінны ўслухоўвацца ў голас Таго, які хоча, каб мы былі дасканалымі, як дасканалы наш Айцец у небе.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас урачыстасцей у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  259

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.