ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Мой Сябар – Езус

Слова рэдактара

 Многім з нас вядома выказванне: “Пакажы мне сваіх сяброў, і я скажу табе, хто ты”. Мы маем розных сяброў. Часцей за ўсё нас цешыць факт, што іх шмат, што яны могуць нам дапамагчы, калі нам будзе гэта неабходна. Аднак, нават калі іх толькі некалькі, але сапраўдных, мы можам заўсёды сказаць, што мы не адзінокія. Ад паводзін нашых сяброў залежыць многае: нашы радасць і супакой, планы на будучыню і мары, змена паводзін і манеры. Сябар – як скарб, які можа ўзбагаціць нашае жыццё.
    Я вельмі часта чую, асабліва ад маладых людзей, што Езус – іх Сябар. Я адношу гэта таксама да сябе і да кожнага веруючага чалавека, які можа дазволіць сабе такія словы. Але ці разумеем мы, што гэта за сяброўства? Чаго Езус хоча ад нас? Ці здольны мы да такога сяброўства з Езусам? Ці гэта проста словы, якія нічога не значаць? Давайце паспрабуем задумацца над гэтым у сваім сэрцы, бо менавіта яно становіцца платформай сяброўства з Богам.
    Лепш за ўсё на тэму сяброўства з Езусам Вы скажаце самі. Кожны з нас перажывае гэтае сяброўства па-свойму, таму я прывяду некалькі Вашых разважанняў на гэтую тэму.
Маладая дзяўчына скажа: “Быць сябрам Езуса – значыць даручыць Яму самога сябе, ахвяраваць давер, малітву, а перш за ўсё, дзейнічаць паводле Яго запаведзей. Каб быць сябрам Езуса, трэба ў Яго верыць, пакладаць у Ім надзею, але найперш паступаць годна і міласэрна”. Чалавек сярэдняга ўзросту думае так: “Каб быць сябрам Езуса, мы павінны жыць паводле Яго запаведзей, прытрымлівацца правіл і старацца, каб Езус ацаніў нашыя намаганні”. Чалавек старэйшы ў задуме таксама адкажа: “Калі мы кажам пра некага «сябар», мы маем на ўвазе кагосьці блізкага, кагосьці, каму можна даверыцца, паверыць; кагосьці, хто дапаможа, не пакіне нас у цяжкія хвіліны. Часта бывае таксама, што сябрам з’яўляецца хтосьці, хто апраўдвае нашыя чаканні, ведае нашыя патрэбы і можа з імі справіцца. Менавіта такім Сябрам з’яўляецца Езус”.
    Трэба памятаць, што сяброўства абавязвае. Нішто не прынясе Езусу большай радасці, чым плён гэтага сяброўства ў жыцці кожнага з нас. Варта змяніць наш спосаб мыслення і паставіць Езуса на першае месца. Пра сяброўства, пра адносіны з сябрам трэба клапаціцца. Некаторыя параўноўваюць сяброўства з раслінай, якая без вады і клапатлівай апекі засыхае.
   Памятаючы пра нядзельную Эўхарыстыю, святую споведзь, слуханне Божага слова і рэгулярную малітву, дбайма пра сяброўства. Сакраманты дапамагаюць нам быць чыстымі, дзякуючы ім Божая любоў уліваецца ў нашыя сэрцы без перашкод. А Езус становіцца для нас найважнейшым Сябрам. А можа яшчэ хто-не-будзь паспрабуе апісаць сваё сяброўства з Езусам?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.