ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

У Гродзенскай ВДС шэсць новых кандыдатаў

З жыцця Касцёла

Шэсць новых студэнтаў І курса разам з выхавацелямі Гродзенскай ВДС27 ліпеня ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі адбыўся экзамен для кандыдатаў на першы год навучання. Перад гэтым, 23–26 ліпеня, абітурыенты прынялі ўдзел у рэкалекцыях па распазнанні паклікання.
Пытанні на экзамене датычылі Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця Паўсюднага і лакальнага Касцёла. Гэта дазваляе ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў жыццём Касцёла. Пытаннi датычылi i структуры Касцёла ў Беларусі.
    Кандыдатам трэба было таксама патлумачыць матывы свайго следавання за Хрыстом, растлумачыць унутраны голас, які кліча іх да працы ў Хрыстовай аўчарні.
    На першы год навучання ў гродзенскую духоўную семiнарыю прынята шэсць кандыдатаў, якiя з 20 жніўня распачнуць вучобу i семiнарыйную фармацыю.

   
    Новымі навучэнцамі семінарыі сталі:
    • Сяргей Калюта (парафія св. Вацлава, Ваўкавыск);
    • Уладзіслаў Малышка (парафія св. Вацлава, Ваўкавыск);
    • Павел Седлярэвіч (парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Новы Двор);
    • Дзмітрый Дубай (парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі, Ізабелін);
    • Вячаслаў Сягло (парафія Святой Сям’і, Ліда);
    • Валянцін Міхайлін (парафія Святой Сям’і, Ліда).

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.