ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Кім быць лепш?

Дзіцячы куточак

Скажы мне, Анёл, чаму хлопцам быць лепш?
    – Як гэта: лепш? Што ты хочаш сказаць, Зося?
    – Дырэктар сказала некалькі непрыемных слоў нашаму класу, бо тое, што мы зрабілі, было недарэчна.
    Але чаму яна сказала, што хлопцаў яна яшчэ разумее, але брыдка, каб так сябе паводзілі дзяўчынкі?
    – Ну бо брыдка. Гэта было неразумна, калі ўвесь ваш клас адразу са стадыёна ўваліўся ў струмені ледзяной вады, што палівала газон.
    А потым вы поўнасцю мокрыя пабеглі ў гардэроб. Добра, што было цёпла і ніхто не захварэў. А я ж казаў табе, каб ты не прымала ў гэтым удзелу.
    – Казаў, прабач, што я не паслухалася цябе, але калі ўсе нешта робяць, цяжка супраціўляцца.
    – Але ў супрацьстаянні дрэннаму трэба трэніравацца з маладосці. Так практыкуецца цнота мужнасці.
    – Мужнасці? Але гэта хлопцы павінны быць мужнымі, таму гэта яны павінны былі атрымаць большы наганяй.
– Ты маеш рацыю, Зося, што мужчыны павінны быць мужнымі, а жанчыны – жаноцкімі. Але хлопцы з маленства трэніруюць сваю адвагу і мужнасць менавіта падчас розных, часам дастаткова шалёных забаў, бо гэта ў іх прыродзе. Таму дырэктар сказала, што разумее іх. Яны рыхтуюцца да ролі адважных дарослых, якія будуць абараняць свае сем’і, а калі будзе неабходна, то і сваю краіну. Гэта ж мужчыны ідуць у войска.
    – То дзяўчынкі не могуць быць адважнымі?
    – Могуць, канешне, і нават павінны. Але трошкі па-іншаму. Забавы, у якія гуляюць дзяўчынкі, рыхтуюць іх да ролі клапатлівых мам. Ты, Зося, любіш гуляць у лялькі, абдымаць шчанят, гладзіць коцікаў. Па сваёй прыродзе дзяўчынкі больш клапатлівыя і пяшчотныя, бо гэтыя рысы дапамагаюць ім пазней апекавацца над маленькім дзіцяткам. І гэта не выключае таго, каб жанчыны былі адважнымі, але па сваёй прыродзе яны менш схільныя да такіх шалёных забаў.
    – То я ўжо і не ведаю, кім быць лепш...
    – Нікім не лепш, бо кожны створаны Богам і пакліканы да чагосьці асаблівага. Паглядзі на сваіх бацькоў. Да мамы ты звяртаешся з аднымі справамі, да таты – з іншымі.
    – Згодна. Па лесе вечарам мне больш падабаецца хадзіць з татам, але па блузкі ў магазін – з мамай. А яшчэ тата выкідвае павукоў, калі мы з мамай пішчым. Ён вельмі адважны. Затое мама пячэ вельмі смачныя пірагі, а я ёй дапамагаю.
    – Бо твае бацькі цудоўна дапаўняюць адно аднаго.
    – Але Франка з 3 “Б” увогуле не баіцца павукоў, а тата Сцёпкі мае кандытарскую і таксама ўмее пячы выдатныя пірагі. Гэта значыць, што яна не жаноцкая, а ён не мужны?
    – Франка вельмі жаноцкая, бо яна настолькі клапатлівая, што нават павукоў любіць, што рэдкасць сярод дзяўчынак і жанчын. А тата Сцёпкі мужны, бо ён добры муж і тата, які клапоціцца пра сваю сям’ю. Няважна, пячэ ён хлеб, торты ці рамантуе машыны, бо кожны мае свае здольнасці і любімыя справы.
    – Але ж не ўсе маюць сем’і. У манахінь і ксяндзоў іх няма. Гэта значыць, што ксёндз не можа быць мужным, а сястра – жаноцкай?
    – Мужнасць (а нават адвага) ксяндза праяўляецца ў адважным абвяшчэнні Евангелля. Манаскія сёстры дзякуючы сваёй жаноцкасці выконваюць розныя важныя заданні. Напрыклад, навучаюць рэлігіі або апекуюцца дзецьмі ў дзіцячых дамах ці ў грамадскіх цэнтрах. І ксяндзы, і сёстры смела служаць Пану Богу таксама ў далёкіх краінах на місіях.
    – Гэта значыць, што адрозненні паміж хлопчыкамі і дзяўчынкамі служаць для таго, каб дапамагчы нам выконваць свае заданні, калі мы будзем дарослымі?
    – Менавіта так.
    – То я ўсцешана, што я дзяўчынка, але быць хлопцам таксама добра.
    – Я рады, Зося, што ты так думаеш.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.