ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (96)

Прэса

Евангелізацыя на пляжы
   Некалькі дзясяткаў чалавек абвяшчаюць Добрую Навіну на пляжах і ў месцах шпацыру на польскім пабярэжжы Балтыйскага мора.
   
   “Прыморская евангелізацыя” адбываецца ўжо ў сёмы раз. Удзельнікі акцыі на працягу цэлага дня знаходзяцца ў адной мясцовасці. У той час, калі частка групы застаецца на адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту ў мясцовым касцёле, астатнія выходзяць на пляжы і вуліцы са спевам, сведчаннямі, малітвай і запрашэннем на вячэрнюю сустрэчу ў святыні.


Італьянцы абараняюць сям’ю

   У сучасным свеце трэба гучна выступаць за правы сям’і і не дазваляць, каб яна паддалася новым культурным мадэлям, якія супярэчаць нашай традыцыі.
   Так камітэт “Захавайма нашых дзяцей”, які ў чэрвені арганізаваў у Рыме дэманстрацыю ў абарону сям’і, дзе ўдзельнічала больш за мільён чалавек, заяўляе на верасень чарговы марш. Першае мерапрыемства праходзіла пад дэвізам “Стоп гендэр”, а цяпер арганізатары хочуць сканцэнтравацца на абароне традыцыйнага сужэнства. Таму што восенню ў італь-янскім парламенце будзе праводзіцца галасаванне па законапраекце аб легалізацыі аднаполых сужэнстваў з адначасовым прызнаннем ім права ўсынаўляць дзяцей.
   

Месца хросту Езуса
ўпісана ў спісак ЮНЕСКА

   Варта адзначыць, што гэта адбылося па ініцыятыве Іарданіі, большасць жыхароў якой вызнаюць іслам.
   Бетанія, дзе згодна з Евангеллем паводле св. Яна Пан Езус прыняў хрост, па традыцыі знаходзіцца побач з палестынскім Ерыхонам, 40 км ад сталіцы Іарданіі – Амана.
    Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА налічвае на сённяшні дзень больш за тысячу аб’ектаў, якія асаблівым чынам абараняюцца з-за іх унікальнай каштоўнасці для культуры ці прыроды.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.