ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Урачыстасць Маці Божай Шкаплернай у гудагайскім санктуарыі

З жыцця Касцёла

Падчас гаміліі кс. бп Юзаф пажадаў вернікам, каб супакой і радасць нанова пасяліліся ў кожнай супольнасці і кожным домеУ парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў мястэчку Гудагай, што на Гродзеншчыне, 19 ліпеня а 12-й гадзіне адбылася адпуставая святая Імша, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гро- дзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
На пачатку ўрачыстасці пробашч парафіі а. Казімір Мараўскі OCD прывітаў пілігрымаў з Беларусі і з-за мяжы, якія прыбылі на адпуст.
    У гаміліі біскуп Юзаф звярнуўся да вернікаў, кажучы: “Пытанне цішыні турбуе чалавека ў XXI стагоддзі. Мы павінны адрозніваць мёртвую цішыню, якая прыносіць жах і трывогу чалавеку, ад цішыні правільнай, якая з’яўляецца прыгожай гармоніяй. Яна дадзена гэтаму свету Богам. Гэта мелодыя нашай зямлі, якую Бог упісаў у мелодыю чалавека, вызваленага з шуму свету, які кажа “цішыня і супакой”. На самой справе чалавек атрымлівае гэты вялікі супакой ад Бога. На працягу тысячагоддзяў чалавек уцякаў ад шуму жыцця, імкнуўся да Божай цішыні. Менавіта ў такой цішыні, падчас гэтай чарадзейнай мелодыі прарокі і пустэльнікі ўзыходзілі на гару Кармель. У гэтай цішыні было нешта асаблівае, што давала чалавеку перажываць блізкасць Бога. Не было мёртвай цішыні. І сёння сэрцы людзей імкнуліся сюды, каб акунуцца ў цішыню гэтай зямлі, жывую цішыню. Каб дакрануцца да гэтага Божага свету. Бо мы па ім сумуем. І жадаем напаўняць сябе Богам”.
Іерарх заклікаў вернікаў у сваіх малітвах прыносіць да Бога справы цэлага свету, а асабліва маліцца за мір ва Украіне. Ён таксама нагадаў, што крыніцай сям’і з’яўляецца сакрамант, што сутнасць сям’і – сакраментальнае жыццё.
Урачыстасць у гонар Маці Божай Шкаплернай сабрала шматлікіх вернікаў, якія адчуваюць патрэбу спаткання з Маці    “Д’ябал пастаянна блукае і шукае, на каго можна напасці. Шкаплер – знак для яго, што ты пад плашчом духоўнай апекі Марыі. Яе прысутнасць разам са шкаплерам з’яўляецца абаронай”, – гаварыў біскуп.
    На заканчэнне пастыр звярнуўся да прысутных са словамі: “Кожны з вас вернецца да штодзённых абавязкаў з дадатковым умацаваннем. Бо душа і сэрца атрымалі тут Божую энергію і новыя сілы. Вы вернецеся, каб асвячаць іншых. Каб паядналіся сем’і, прабачылі суседзі і зразумелі дзеці. Нават самы вялікі грэшнік павінен пастаянна прысутнічаць у нашых малітвах, каб ён навярнуўся. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя дасць вам адчуць сэрцам гэтую цудоўную мелодыю прысутнасці Бога, гэтую духоўную цішыню, гэтую атмасферу міру і любові”.
    Гудагайскі касцёл славіцца абразом Маці Божай Гудагайскай, культ якога звязаны са шкаплерным набажэнствам. 20 ліпеня 2014 г. падчас святкавання 250-годдзя з часу свайго асвячэння касцёл у Гудагаі быў аб’яўлены дыяцэзіяльным санктуарыем Маці Божай Шкаплернай Гродзенскай дыяцэзіі. У святыні знахо-дзіцца вядомы ласкамі абраз Маці Божай Гудагайскай, які быў каранаваны папскімі каронамі 15 ліпеня 2007 года.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.