ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Аўторак, 17 ліпеня 2018 года
«Касцёл без мучанікаў
– гэта Касцёл без Хрыста»
/ Папа Францішак /

ХV Нядзеля звычайная

Разважанні са Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус паклікаў Дванаццаць і пачаў высылаць іх па двое, і даў ім уладу над нячыстымі духамі. I наказаў ім не браць у дарогу нічога, апрача толькі кія: ні хлеба, ні торбы, ні медзі ў поясе, але абувацца ў сандалі і не апранаць дзвюх вопратак.
    I сказаў ім: “Калі дзе ўвойдзеце ў дом, заставайцеся там, пакуль не выйдзеце адтуль. I калі ў якім месцы не прымуць вас і не будуць слухаць вас, то, выходзячы адтуль, абтрасіце пыл, што пад нагамі вашымі, дзеля сведчання супраць іх”.
    I, пайшоўшы, яны прапаведавалі пакаянне, і выганялі шмат дэманаў, і шмат хворых намашчвалі алеем, і вылечвалі.

Мк 6, 7–13


Дастаткова толькі Бога!
   У мінулым адкрывальнікі новых краін вырушалі ў падарожжы з адпаведнай экіпіроўкай. Так было неабходна, калі экспедыцыя павінна была прынесці плануемы поспех: трэба было паклапаціцца аб запасах, зброі, транспартных сродках, інструментах і ўсім, што было патрэбна. Апосталы таксама здабывалі свет для Езуса. Але зусім інакш. Не яны былі найважнейшымі, бо свет ужо быў заваяваны Хрыстом. Гэта моц Хрыста дзейнічала праз іх. Адсюль перасцярога: не бярыце з сабой лішняга багажу, не разлічвайце на сябе і на асабістае забеспячэнне, каб не забыліся, што гэта Я з’яўляюся вашай моцай і гарантыяй поспеху місіі, на якую вас пасылаю. Гэты фрагмент Евангелля таксама гаворыць пра слухачоў і іх адказнасць за Добрую Навіну: Езус не дапускае абыякавасці. Асоба Хрыста і Яго справа збаўлення павінны прынесці плады навяртання! Гледзячы на крыж, на якім за нас памёр Божы Сын, не можна сказаць, што нічога не здарылася. Не можна абыякава прайсці міма пустой магілы Збаўцы!
    У выніку: хто прымае Евангелле за сваё асабістае правіла жыцця, мае ў распараджэнні ўладу над нячыстымі духамі. Падобна, як некалі Апосталы, ён можа ліквідаваць зло і яго вынікі. І будзе лячыць усе людскія слабасці.

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by2s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

 
green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  168

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.