ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Візіт

Дзіцячы куточак

Дарагі наш Маленькі Сябар! Ты, хіба, ведаеш, што малітва з’яўляецца размовай з Богам. Яна не павінна абмяжоўвацца да адгаворвання пацераў і ўдзелу ў св. Імшы ў нядзелю і святы. Сапраўдная малітва – гэта таксама штосьці большае, чым пазіранне на абразы і банальнае паўтарэнне завучаных формул. Жыццё хрысціяніна павінна быць напоўнена Богам, мы павінны штодзённа размаўляць з Ім як з Кімсьці, Хто нас вельмі любіць і гатовы выслухаць у любую хвіліну.
    Прапануем Табе, наш Чытач, кароткі прыклад вельмі простых адносін з Панам. Задумайся, і, можа быць, Ты знойдзеш свой асаблівы, ні на чый не падобны спосаб камунікаваць з Тваім найлепшым Сябрам.
Штодзённа апоўдні пэўны малады чалавек з’яўляўся ля дзвярэй касцёла і праз некалькі хвілін адыходзіў. Ён насіў кашулю ў клетку і падзёртыя джынсы, як і ўсе хлопцы яго ўзросту. У руках яго была папяровая торбачка з булкамі на абед.
Пробашч, трохі недаверлівы, спытаўся ў яго некалі, навошта ён сюды прыходзіць. Вядома, сёння ёсць людзі, якія абкрадваюць таксама касцёлы.
    – Я прыходжу памаліцца, – адказаў хлопец.
    – Памаліцца? Як ты можаш маліцца так хутка?
    – Ох... Я штодзённа з’яўляюся ў гэтым касцёле апоўдні і кажу толькі: “Езу, прыйшоў Ясь”, а потым адыходжу. Гэта маленькая малітва, але я ўпэўнены, што Ён слухае.
    Праз некалькі дзён у выніку няшчаснага выпадку на працы хлопца прывезлі ў шпіталь з вельмі цяжкімі пераломамі. Яго паклалі разам з іншымі хворымі. Прыбыццё хлопца змяніла цэлы аддзел.
    За некалькі дзён яго пакой стаў месцам сустрэчы пацыентаў з усяго калідора.
    Маладыя і старэйшыя сустракаліся пры яго ложку, а ў яго была ўсмешка і слова падтрымкі для кожнага з іх. Прыйшоў наведаць хлопца таксама і пробашч, які разам з медсястрой стаў каля яго ложка.
    – Мне сказалі, што ты ўвесь скалечаны, але, нягледзячы на гэта, усіх падбадзёрваеш. Як у цябе гэта атрымліваецца?
    – Гэта дзякуючы Камусьці, Хто прыходзіць наведаць мяне апоўдні.
    Медсястра перарвала яго:
    – Сюды ніхто не прыходзіць апоўдні, гэта не час для наведванняў.
    – Так, так! Ён прыходзіць сюды штодзённа і, становячыся ў дзвярах, кажа: “Ясь, гэта Я, Езус”.
    А потым адыходзіць...

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.