ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (92)

Прэса

Узнікне бібліятэка Ёзэфа
Ратцынгера – Бенедыкта XVI

   Бібліятэка будзе адкрыта ў верасні ў Ватыканне.
   
   Кнігазбор налічвае пакуль тысячу пазіцый на розных мовах. У значнай ступені яны з’яўляюцца падарункам самога Папы.
    Адкрыццё бібліятэкі было абвешчана падчас прэзентацыі кнігі “Бенедыкт XVI. Слуга Бога і людзей” (“Benedetto XVI. Servo di Dio e degli uomini”). У ёй змешчаны разважанні вучняў і супрацоўнікаў Папы на пенсіі з нагоды 10-й гадавіны яго выбару на Пасад св. Пятра. †


Падрыхтоўка да “Ночы касцёлаў”

   У гэтым годзе яна адбудзецца ў розных краінах Еўропы 29 мая. У падзеі прыме ўдзел некалькі тысяч святынь.
   У гэты дзень многія святыні будуць адчынены ноччу, а ў некаторых можна будзе паглядзець месцы, якія звычайна недаступны наведвальнікам. Акрамя магчымасці наведаць святыні і памаліцца ў іх, будуць запланаваны таксама разнастайныя культурныя падзеі: канцэрты, тэатральныя спектаклі, выставы ці сустрэчы з цікавымі людзьмі.
    Сёлетнім дэвізам мерапрыемства будуць словы з псалма 139: “Сама цемра не будзе цёмнай для Цябе, а ноч, як дзень, заяснее: змрок для Цябе, як святло” (Пс 139, 12).
   

170-я гадавіна евангелізацыі
Касцёла ў Габоне

   Да сапраўднага і адважнага абвяшчэння Хрыста па прыкла-дзе першых евангелізатараў заклікаў папа Францішак Касцёл у Габоне. Ён якраз адзначае 170-годдзе евангелізацыі.
    У пасланні Папа зрабіў акцэнт на неабходнасць будавання сапраўднай еднасці і братэрскага супрацоўніцтва ў Касцёле Габона. Прыгадаў, што ён з’яўляецца “Божай сям’ёй” і, што з гэтага вынікае, не можа падлягаць якімсьці племянным ці этнічным уплывам, якія супярэчаць Евангеллю.
    Францішак прыгадаў пра актыўны ўдзел свецкіх у душпастарскай дзейнасці, заахвочваючы да лепшай фармацыі не толькі мясцовага духавенства, але і свецкіх вернікаў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.