ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

V Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці

З жыцця Касцёла

"Хачу быць місіянерам радасці"
Запрашаем дзяцей нашай дыяцэзіі ў
"КРАІНУ РАДАСЦІ"
1 чэрвеня 2015 года
З вялікай радасцю прагнем паведаміць, што 1 чэрвеня бягучага года ў Гродне (пар. Беззаганнага Зачацця НПМ, мікрараён Паўднёвы) адбудзецца V Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці. Хочам з гэтым запрашэннем дайсці да кожнага дзіцяці нашай дыяцэзіі індывідуальна.
    Дарагі малады Сябар, адчувай сябе ўжо цяпер запрошаным да ўдзелу ў гэтым свяце. Прыедзь у “Краіну радасці”, каб перажыць сапраўдную хрысціянскую радасць і вярнуцца дамоў і ў школу як ужо новы чалавек, з усмешкай на твары.
Дэвіз сёлетняга Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці – “Хачу быць місіянерам радасці!” – няхай паўсюдна гучыць у гэты дзень сустрэчы з Богам і з Тваімі равеснікамі. Мы ўжо сёння гарантуем Табе цэлы набор цікавінак у апостальскім духу: малітва, Эўхарыстыя пад кіраўніцтвам ксяндза біскупа, забавы, музыка, гульні, конкурсы, а таксама тэатральныя інсцэніроўкі і прыемны сюрпрыз на заканчэнне.
    На ўжо традыцыйны Дзень дзіцяці запрашаем першакамунійных дзяцей. Няхай гэтая сустрэча будзе для Вас падзякай за дар Эўхарыстыі. Падзяліцеся сваёй радасцю з іншымі!
    Запрашаем на гэтую сустрэчу таксама Літургічную службу алтара – міністрантаў. Ваяры Пана, мы чакаем Вас!
    Дарагія Дзеці разам з Катэхетамі і Бацькамі! Мы разлічваем на Вашу прысутнасць. З радасцю прыміце запрашэнне! Заахвочваем таксама да супрацоўніцтва ў арганізацыі гэтай нашай цудоўнай справы. Дзеці маюць магчымасць паказаць свае музычныя, тэатральныя, мастацкія здольнасці і да т.п. Дастаткова патэлефанаваць, прапанаваць і падаць заяўку аб удзеле, выступленні, выказаць прапанову і жаданне да супрацоўніцтва.
    Ага! У нас ёсць яшчэ адна просьба да Цябе, наш дарагі Сябар. Памаліся аб добрым надвор’і, каб Бог падарыў нам прыгожае сонейка.
   
   
Прыблізная праграма сустрэчы:
   
    Ад 9.00 – прыезд дзяцей і сняданак;
    10.30 – урачыстае адкрыццё юбілейнага V Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці;
    14.00 – абед;
    Каля 16.00 – св. Імша пад кіраўніцтвам ксяндза біскупа;
    18.00 – разасланне малых місіянераў у свет. Заканчэнне.
    Больш падрабязная праграма будзе пададзена трохі пазней.
    
    Кантакты для супрацоўніцтва:
    e-mail: sakralna@op.pl;
    (8-044)46-06-140 (Velcom), (8-029)78-40-572 (MTS).

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.