ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (48)

Варта ведаць

•  У іспанскай Валенсіі меў месца віртуальны ланцужок малітвы ў інтэнцыі пакліканняў. Яго ўдзелькі абавязаліся штодзённа маліцца на працягу паўгадзіны да 26 красавіка. Ініцыятарам стаў Цэнтр кансультавання пакліканняў імя Яна Паўла II у Валенсіі. Мэтай акцыі была падрыхтоўка да Сусветнага дня малітвы аб пакліканнях, які прайшоў 26 красавіка. Ланцужок малітвы завяршыўся св. Імшой, якую ў нядзелю адправіў кард. Антоніа Каньісарэс.
   
    У Італіі быў забіты 55-гадовы кс. Ланфранка Росі. Яго цела выпадкова знайшлі турысты. Спачатку падазравалі няшчасны выпадак, але аказалася, што святар памёр ад удару па галаве. Паліцыя вядзе следства. Ксяндза Росі паўсюдна ведалі і шанавалі, таму што ён быў аўтарам тэалагічных кніг, а таксама быў звязаны з супольнасцю “Будаўнікі малітвы”, якая прапагандавала хрысціянскую медытацыю.

    Абп Пол Рычард Галахер, сакратар па справах адносін Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі, даў інтэрв’ю каталіцкаму журналу “Avvenire” у сувязі з усё больш драматычнай сітуацыяй на Блізкім Усходзе. Кіраўнік ватыканскага дыпламатычнага корпуса растлумачыў пазіцыю Апостальскай Сталіцы і сказаў, што вырашэнне праблем многіх краін, якія змагаюцца з фундаменталізмам, не можна даручаць толькі ваенным дзеянням, што “дапускаецца ўтрыманне агрэсіі шляхам шматбаковых дзеянняў і прапарцыянальнага ўжывання сілы”. Адначасова ён сказаў, што над лепшымі сродкамі дасягнення гэтай мэты павінна задумацца міжнародная супольнасць.
   
    У Пакістане два маладых мусульманіна з Лахора ў адну з пятніц па дарозе ў мячэць затрымалі 14-гадовага пакістанца. Запыталіся ў яго, ці хрысціянін ён. Калі хлопец сказаў, што ён хрысціянін, яго пабілі, а затым падпалілі. Хлопец аказаўся ў бальніцы, больш за 55% паверхні яго цела было ў апёках. Яму дапамаглі людзі, што жылі на вуліцы, якой ён уцякаў. Ім удалося згасіць агонь і выратаваць хлопца. Нуаман з сур’ёзнымі апёкамі быў адвезены ў бальніцу, у якой, аднак, памёр.
   
    У Італіі хворы на рак 38-гадовы Сальватор Мелон прыняў святарскія пасвячэнні ў Барлета. Як падае religion.ORF.at, раней да яго пазваніў папа Францішак і папрасіў, між іншым, каб яго першай святарскай малітва была малітвай за Святога Айца. Сальватор Мелон паступіў у семінарыю ў 2011 г., а ў наступным годзе ў яго знайшлі рак. Мясцовы біскуп згадзіўся скараціць час семінарыйнай падрыхтоўкі з 6 да 4 гадоў, каб клерык паспеў прыняць святарскія пасвячэнні.

sedmitza.ru; gosc.pl; Ватыканскае радыё; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.