ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

19 красавіка 2015 года

Ад шчырага сэрца

 

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай уваскрослы Хрыстос напаўняе Ваша жыццё святлом і любоўю і суправаджае па цудоўным святарскім шляху. Няхай Маці Божая заўсёды чувае над Вамі, а Анёл-ахоўнік дапамагае ў складаных жыццёвых момантах.
Са шчырай малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды Дня нараджэння і Імянін складаем сардэчныя пажаданні шчодрых дароў Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Маці, доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя, цярплівасці, душэўнага супакою, усіх Божых ласкаў і добразычлівых людзей побач.
Вернікі з капл. Вердамічы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Генадзію Рамашко з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, здароўе не слабне, вера з кожнай хвілінай узмацняецца, а з твару не сыходзіць усмешка. Няхай добры Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, а Маці Божая і св. Заступнік нястомна Вамі апекуюцца. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Германішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Павайбу з нагоды Імянін жадаем мноства Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, нястомнай апекі Маці Божай і св. Заступніка, а таксама шчодрых дароў Святога Духа. Няхай кожны дзень праходзіць у супакоі і шчасці, а навокал будуць добрыя і зычлівыя людзі.
ІІІ Ордэн св. Францішка, Колы жывога Ружанца і парафіяльны хор з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Барташэвічу з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Ваш Анёл-ахоўнік заўсёды будзе побач, Пан Бог адорвае Вас супакоем і ўсім, чаго патрабуе Вашае сэрца, а Маці Божая ахінае Вас сваім плашчом. Няхай Ваш шлях да Бога прыцягвае вернікаў, а моладзь, якае будзе Вас слухаць, заўсёды трывае пры Вас.
З любоўю і ўдзячнасцю парафіяне з Жырмунаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Федуку з нагоды Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай добры Бог нястомна спасылае на Вас свае дары, а Святы Дух дадае моцы і падтрымлівае на святарскім шляху. Няхай св. Заступнік чувае над Вамі і вядзе па дарозе святасці, асветленай промнямі Божай любові і міласэрнасці. Шчасці Божа!
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ражанкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Раману Ялоўчыку з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, Божага бласлаўлення, радасці, аптымізму, дароў Святога Духа і моцнай веры. Няхай Езус, які аддаў сваё жыццё на крыжы, дапамагае Вам ва ўсіх справах. Ад усяго сэрца дзякуем за клопат пра касцёл і нас.
З павагай і малітвай вернікі з пар. Нараджэння НПМ у Кемелішках
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Генадзію Рамашко з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай найвышэйшы Бог ахінае Вас сваёй міласэрнасцю і адорвае ласкамі, Святы Дух няхай асвячае кожны дзень Вашай святарскай паслугі, а Найсвяцейшая Маці мае Вас у сваёй апецы. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за ўсе старанні і прыклад жыцця, за дарогу, па якой Вы нас вядзеце да крыніцы, з якой мы чэрпаем сілы і любоў да Бога, за бязмежную дабрыню, шчырую малітву, мудрыя парады, прыемную ўсмешку, а таксама за тое святло, якое Вы нясеце не толькі ў нашай парафіі, але і ўсім людзям, якім гэта неабходна. Асобнае дзякуй за аднаўленне нашага касцёла.
Удзячныя парафіяне з Германішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем здароўя на доўгія гады і поспехаў у душпастарскай працы. Ваша энергія, радасць і ўсмешка дадаюць Вам жыцця, а нас вельмі цешаць. Няхай Маці Божая прытуляе Вас да свайго сэрца і дадае сіл служыць Богу і людзям.
З малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанай Сястры Марыі Стасевіч з нагоды свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні мноства сіл і моцнага здароўя. Няхай уваскрослы Хрыстос апекуецца Вамі і дадае сіл у працы, а Маці Божая падтрымлівае і прытуляе да свайго сэрца. Мы заўсёды памятаем пра Вас у сваіх малітвах.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Шаноўным Сёстрам: Вераніцы Блізнюк, Ірыне Барцэвіч, Валянціне Кот, Мар’яне Алешчык, Філатэі Ціхановіч, Аляксандры Арэшка, Агаце Смольскай і Клары Волчэк з нагоды Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Вашае жыццё будзе напоўнена святлом і любоўю, а Збаўца вядзе па цудоўнай дарозе, якую Вы выбралі, і адорвае здароўем і цярплівасцю.
З павагай і малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Станіславу Краўчанку, Станіславу Лугаўскому, Юзафу Багдзевічу, Юзафу Макарчыку, Віктару Захарэўскаму і Аляксандру Мятліцкаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя на доўгія гады жыцця. Няхай добры Бог штодзённа адорвае Вас сваімі шчодрымі ласкамі, узмацняе веру і надзею, а Маці Божая нястомна Вамі апекуецца.
З малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Свіслоцкаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, сіл і стойкасці на святарскім шляху, штодзённай радасці і душэўнага супакою. Няхай Маці Божая атуляе Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі, а св. Юрый абараняе ад усякага зла і суправаджае па жыццёвым шляху. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Крамяніцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды Велікодных свят і Дня святара складаем сардэчныя пажаданні добрага здароўя, супакою ў сэрцы, аптымізму, сіл і цярплівасці, а таксама ўсіх ласкаў ад уваскрослага Хрыста. Нястомна абвяшчайце Божае слова і штодзённа давайце прыклад веры і любові да Бога і бліжніх. Няхай Маці Божая Вас бласлаўляе і будзе Вашай вернай спадарожніцай на шляху ў Валадарства Нябеснае.
Вернікі з в. Скярсі
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Мар’яну Хаменю і Пятру Вішнеўскаму з нагоды Дня святара, свят Уваскрасення Пана і Божай Міласэрнасці жадаем здароўя, шчасця, цярплівасці, радасці, добрых і зычлівых людзей побач, а таксама поспехаў у душпастарскай працы. Няхай Пан Езус прытуляе Вас да свайго сэрца і абараняе ад хвароб і няшчасцяў, Маці Божая няхай нястомна чувае над Вамі, а Святы Дух адорвае сваімі дарамі.
Вернікі з пар. Найсвяцейшай Тройцы ў Шылавічах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя на доўгія гады, шчасця, радасці. Няхай уваскрослы Хрыстос адорвае Вас любоўю і апекай. Дзякуем за цудоўны прыклад веры і набожнасці.
Вернікі з в. Вінцукі і ваколіц
◊◊◊
Паважаным Айцам: Вітольду Пяцельчыцу, Аляксандру Махначу, Віталію Сярко і Віталію Слуку з нагоды Велікодных свят і Дня святара складаем сардэчныя пажаданні шчодрых ласкаў і святла, якое прыносіць у жыццё ўваскрослы Хрыстос, а таксама супакою, надзеі і сілы на службе Богу і людзям. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за духоўнае адраджэнне парафіі і аднаўленне святыні, за любоў і клопат пра кожнага з нас.
Біблійнае кола са Шчучына
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Антонію Філіпчыку, Паўлу Эйсманту і Дзмітрыю Леўчыку з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем мноства сардэчных пажаданняў моцнага здароўя, душэўнага супакою, спакойных дзён у Божай ласцы і дабрыні ад людзей. Няхай Святы Дух распаўсюджвае сваё святло на кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Хрыстос заўсёды будзе Вашым Сябрам, а служэнне Богу і людзям прыносіць задавальненне і шчодры плён.
Парафіяльны хор і ўдзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Генрыху Яблоньскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні ўсіх Божых ласкаў, апекі Панны Марыі, бласлаўлення ад уваскрослага Збаўцы і моцнага здароўя на кожны дзень жыцця.
Парафіяльны хор і ўдзячныя вернікі з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Шаноўным Сёстрам: Агнешцы, Аліцыі, Караліне і Антаніне з нагоды Велікодных свят ад шчырага сэрца перасылаем пажаданні здароўя, Божага бласлаўлення, шчодрых і зычлівых людзей на жыццёвым шляху. Няхай уваскрослы Езус адорыць Вас сваёй ласкай, а Марыя Панна нястомна Вамі апекуецца.
Парафіяльны хор і ўдзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Кузьмічу з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усяго найлепшага: Божага бласлаўлення, аптымізму ў кожнай сітуацыі, моцнай надзеі і веры ў сэрцы, а таксама нязгаснай усмешкі на твары. Няхай усе нягоды Вас абмінаюць, а побач будуць толькі добрыя і зычлівыя людзі, заўсёды гатовыя падтрымаць і раздзяліць з Вамі радасць.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Новага Двара
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Паўлу Беланосу і Яраславу Грынашкевічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай усё, што сустракае Вас на жыццёвым шляху, вядзе да з’яднання з Богам. Няхай кожны дзень будзе напоўнены цеплынёй, радасцю, людской зычлівасцю і супакоем. Няхай Святы Дух умацоўвае Вас кожную хвіліну і шчодра адорвае сваімі дарамі. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Удзячныя вернікі з Макараўцаў
◊◊◊
Дарагому сыну Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем усіх Божых ласкаў на кожны дзень. Няхай Твая дарога да Пана будзе лёгкай і прамой, побач заўсёды будуць блізкія людзі і добрыя сябры, здароўе няхай спрыяе, а ўваскрослы Пан шчодра адорвае сваімі ласкамі. Будзь святым святаром і ніколі не спыняйся на дасягнутым.
Мама і тата
◊◊◊
Паважаным Айцам: Пробашчу Вальдэмару Слоту і Андрэю Ядкоўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем моцнага здароўя, супакою ў душы і радасці ў сэрцы. Няхай Езус Хрыстус, які памёр за нас на крыжы і ўваскрос, дадае Вам сіл для паслугі на Божай ніве, узмацняе надзею і адорвае сваімі каштоўнымі ласкамі. Прысвячайце сваё жыццё Богу да апошняй хвіліны – і Ён узнагародзіць Вас у сваім Валадарстве.
Вернікі з пар. Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віталію Чургану з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, сіл у душпастарскай працы, душэўнага супакою, а таксама рэалізацыі ўсіх намераў. Няхай Маці Божая апекуецца Вамі штодзённа, а Святы Дух адорвае сваімі дарамі.
З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне з Юрацішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Грыцко з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў. Няхай уваскрослы Хрыстос адорвае Вас сваім бласлаўленнем і напаўняе сэрца супакоем. Моцнага здароўя Вам на доўгія гады!
Парафіяне з капл. Божай Міласэрнасці ў в. Хадзілоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Канапельку з нагоды свят Уваскрасення Пана і Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў моцнага здароўя, радасці ў душпастарскай паслузе, сіл у рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай людзі, якіх Вы сустракаеце на сваім шляху, заўсёды будуць зычлівымі і добрымі, а ўсемагутны Бог няхай спасылае на Вас свае дары.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Паўлу Салабуду, Валерыю Быкоўскаму і Паўлу Урбану з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень жыцця, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама моцнага здароўя і шчасця ў працы на ніве Пана.
Вернікі са Мсцібава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Канапельку і ўсім, хто дапамагае ў душпастарскай паслузе ў нашай парафіі, з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем усіх Божых ласкаў на кожны дзень святарскай паслугі, шмат здароўя і радасных дзён, здзяйснення мар і толькі добразычлівых людзей побач. Няхай Святы Дух адорыць Вас сваімі дарамі, а Маці Божая Нястомнай Дапамогі дапамагае і мае ў сваёй апецы. Хрыстос Уваскрос!
Вернікі з капл. Бортнікі і Кола жывога Ружанца мсцібаўскай парафіі
◊◊◊
Паважанаму Айцу Віталію Бандаронку з нагоды Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, сілы і стойкасці на святарскім шляху, штодзённай радасці, душэўнага супакою, моцнай веры, непахіснай надзеі і палымянай любові ў сэрцы. Няхай кожны, хто сустрэнецца на Вашым жыццёвым шляху, убачыць у Вас прыклад вернасці і адданасці Богу і людзям.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Слоніма
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Яну Радзюку, Паўлу Урбану, Тадэвушу Крыштопіку, Паўлу Звяжынскаму і Паўлу Раманоўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем мноства Божых ласкаў. Няхай Езус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх руках, бласлаўляе Вас, а Маці Божая, якая даручае Вам свайго Сына, ахінае сваёй мацярынскай любоўю і апекай. Няхай крыніцай Вашай моцы будзе сэрца Езуса. Сіл і стойкасці на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі!
Вернікі з пар. св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Дабраловічу з нагоды свят Уваскрасення Пана ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў: моцнага здароўя, сілы і цярплівасці на святарскім шляху, добрых і зычлівых людзей побач, а таксама шчодрых дароў ад уваскрослага Езуса і нястомнай апекі Яго Маці – Найсвяцейшай Панны Марыі. Хрыстос Уваскрос!
Алена Аніскевіч разам з дзецьмі, в. Гіровічы
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Яну Сарэлу і Леону Лішыку з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем пажаданні мноства Божых ласкаў: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, аптымізму, апекі Маці Божай і Езуса Хрыста.
Члены Кола жывога Ружанца з пар. Волпа
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Шаньчуку з нагоды Дня святара і Вялікадня ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і душпастарскай паслугі, нястомнай апекі Панны Марыі, Маці святароў, усіх дароў Святога Духа і багатага плёну на ніве Пана. Няхай усё задуманае рэалізуецца, а Ваша жыццё прыцягвае іншых да Хрыста.
Парафіяне з Гожы
◊◊◊
Паважаным Айцам: Пробашчу Вітольду Жэльветру, Віктару Барысевічу, а таксама Сёстрам Люцыі і Анджэі з нагоды свят Уваскрасення Пана перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус уваскрослы шчодра адорвае Вас сваімі ласкамі і бласлаўленнем, Маці Божая нястомна апекуецца Вамі, а Святы Дух спасылае свае дары. Няхай здароўе не слабне, сілы ўзмацняюцца, а ў душы заўсёды госціць супакой.
Парафіяне з Ліпнішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Анатолю Захарэўскаму з нагоды Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем: няхай уваскрослы Хрыстос адорвае Вас сваімі ласкамі і добрым здароўем на доўгія гады жыцця, Найсвяцейшая Панна Марыя нястомна Вамі апекуецца, Святы Дух спасылае свае шчодрыя дары, а побач будуць толькі добрыя і зычлівыя людзі.
Парафіяне з Міхалішкаў
◊◊◊
Паважанаму Айцу Пробашчу Андрэю Шчупалу з нагоды Дня святара і Велікодных свят складаем свае сардэчныя пажаданні. Заставайцеся верным і мудрым душпастарам, не стамляйцеся абвяшчаць Евангелле сваімі словамі і жыццём, вядзіце нас за сабой да Пана, а мы Вас падтрымаем у складаныя хвіліны і будзем прасіць у Пана аб усіх ласках для Вас. Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!
Удзячныя парафіяне з Новай Руды
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем мноства ласкаў ад Уваскрослага, сіл і цярплівасці на жыццёвым шляху, моцнага здароўя, шчасця, душэўнага супакою, а таксама нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Вернікі з пар. Божай Міласэрнасці ў Доцішках
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды Велікодных свят складаем найлепшыя пажаданні. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены супакоем, вочы ззяюць ад шчасця, а з твару не сыходзіць радасная ўсмешка. Няхай Добрая Навіна аб уваскрасенні Божага Сына ўзмацняе надзею, а ўсе, хто побач з Вамі, падтрымліваюць Вас і дапамагаюць у дарозе да святасці. Дзякуем бацькам за сына святара. Шчасці Божа!
Парафіяне з касц. у Казловічах
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Юрыю Саковічу і Айцу Паўлу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем найлепшыя пажаданні ўсіх Божых ласкаў на святарскім шляху, шчодрых дароў Святога Духа і штодзённай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады ў пачэснай службе Богу і людзям. Няхай уваскрослы Хрыстос заўсёды апекуецца Вамі. З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне з Карэлічаў і Варончы
◊◊◊
Паважаным Айцам: Пробашчу Дзмітрыю Лабкову, Юзафу Гэнзу, Андрэю Урублеўскаму, Валерыю Мазюку, Віктару Бохану, Эдуарду Пяцельчыцу, Вітольду Пяцельчыцу і Станіславу Станеўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення, усіх ласкаў ад уваскрослага Хрыста, дароў Святога Духа на кожны дзень святарскай паслугі, а таксама доўгіх гадоў жыцця ў здароўі.
ІІІ Ордэн св. Францішка з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Ёдзiку з нагоды Велiкодных свят i Дня святара складаем самыя найлепшыя пажаданнi моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, штодзённай радасці, моцнай непахіснай веры, рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай Езус, якога Вы кожны дзень трымаеце ў сваіх руках, бласлаўляе Вас на святарскім шляху, а Маці Божая, якая даручае свайго Сына ў Вашыя рукі, няхай абараняе мацярынскай любоўю і ахінае сваёй апекай. Жадаем Вам стойка і ўпэўнена ісці па выбраным жыццёвым шляху, служачы Богу і людзям. Дзякуем за прыгожыя павучальныя казанні, цеплыню і дабрыню Вашага сэрца.
З павагай парафіяне з Цудзенішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Стволу з нагоды свят Уваскрасення Пана і Дня святара складаем букет найлепшых пажаданняў: апекі Найсвяцейшай Марыі Панны, Божага бласлаўлення, моцнага здароўя, спакойных дзён, каб кожная хвіліна была сонечнай, радаснай і шчаслівай. Няхай Ваша высакароднае пакліканне прыносіць задавальненне ад выбару складанай і адказнай жыццёвай дарогі.
Былыя парафіяне з Цудзенішкаў
◊◊◊
Паважанаму Айцу Мар’яну Хаменю з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, сіл на кожны дзень жыцця і душпастарскай працы, радасці ў сэрцы, супакою ў душы, а таксама добрых і зычлівых людзей навокал. Няхай св. Заступнік нястомна Вамі апекуецца, а Маці Божая моцна трымае за руку і вядзе да свайго Найсвяцейшага Сына.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Шылавічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Шэйгерэвічу з нагоды Дня святара ад усяго сэрца жадаем шмат радасці ў святарскай паслузе на кожны дзень, сіл для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў, а таксама добразычлівых людзей побач, гатовых заўсёды прыйсці на дапамогу. Няхай добры Бог адорвае Вас здароўем, радасцю і цярплівасцю.
З малітвай і павагай парафіяне са Свіслачы
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Алегу Жураўскаму, Здзіславу Вэдэру і Станіславу Краўчанку з нагоды Велікодных свят жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень жыцця, сталай дапамогі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама моцнага здароўя, душэўнага супакою і нястомнасці ў абвяшчэнні Евангелля словам і жыццём.
Моладзь, дзеці, парафіяне з касц. св. Міхала Арханёла ў Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Антонію Казлоўскаму з нагоды Велікодных свят жадаю моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці, мноства Божых ласкаў на кожны дзень і людской добразычлівасці. Няхай уваскрослы Хрыстос заўсёды і ва ўсім Вам дапамагае, а Святы Дух адорвае сваімі ласкамі.
Здзіслаў са Смаргоні
◊◊◊
Паважанага Ксяндза Віктара Захарэўскага ад усяго сэрца віншуем з Днём святара і Велікоднымі святамі. Няхай усемагутны Бог дапамагае Вам у ажыццяўленні планаў, а Маці Божая нястомна моліцца за Вас перад Божым тронам, ахінае сваёй апекай, адорвае ласкай, любоўю і радасцю, з пяшчотай прытуляе да свайго сэрца. Няхай Бог адорвае Вашых бацькоў патрэбнымі ласкамі і моцай сваёй любові на доўгія гады. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
З малітвай удзячныя парафіяне з Раготна
◊◊◊
Шаноўныя Сёстры Марыя Стасевіч і Ганна Насевіч! З нагоды Велікодных свят жадаем Вам заўсёды адчуваць удзячнасць ад людзей за Вашу паслугу. Няхай усемагутны Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, а Маці Божая – цеплынёй свайго сэрца. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Сям’я Анацка з Раготна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рэйшалю з нагоды Дня святара і Велікодных свят складаем мноства сардэчных пажаданняў моцнага здароўя, шчасця, аптымізму ў кожнай складанай сітуацыі, а таксама моцнай надзеі і любові, якія выплываюць з пустой магілы Пана. Няхай кожны Ваш дзень будзе асветлены Божай ласкай і міласэрнасцю, а побач будуць добразычлівыя людзі.
Парафіяне з Жалудка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў. Няхай уваскрослы Хрыстос адорвае Вас сваім бласлаўленнем, Маці Божая атуляе плашчом мацярынскай апекі, а Святы Дух спасылае на Вас свае шчодрыя дары. Няхай кожны дзень мінае ў здароўі і радасці, а дарога да Пана будзе лёгкай і прыгожай. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Парафіяне з Капцёўкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды Дня святара і Велікодных свят складаем шчырыя пажаданні моцнага здароўя, поспехаў у працы, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых Божых ласкаў і ўсіх дароў Святога Духа. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за супольную малітву. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе кожны дзень Вашай святарскай паслугі.
Вернікі з Торфабрыкетнага
◊◊◊
Шаноўныя Сібіракі! Радасных Велікодных свят, напоўненых надзеяй вясны, што абуджаецца да жыцця! Душэўнага супакою і радасці ў сэрцы ад уваскрасення Хрыста, а таксама смачнага велікоднага яйка ў коле блізкіх Вам людзей
жадае ад усяго сэрца старшыня Галіна Якалцэвіч
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Велікодных свят ад шчырага сэрца жадаем нястомных ласкаў ад уваскрослага Пана, цеплыні і дабрыні ад людзей навокал, апекі Маці Божай і шчаслівага перажывання кожнага дня ў душпастарскай паслузе. Няхай добры Бог Вас заўсёды бласлаўляе! Хрыстос Уваскрос!
З павагай Сібіракі
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Антонію Філіпчыку, Паўлу Эйсманту і Дзмітрыю Леўчыку з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем шмат здароўя, душэўнага супакою, радасці на кожны дзень. Няхай Езус Хрыстус заўсёды і ва ўсім Вас бласлаўляе, Маці Божая Нястомнай Дапамогі чувае над Вамі, а Святы Дух шчодра ўзнагароджвае сваімі дарамі.
Ружанцовае кола МБ Нястомнай Дапамогі з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Васількевічу з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем шмат здароўя, шчасця, добразычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай Езус Хрыстус дасць Вам шмат здароўя, а Маці Божая будзе Вашым правадніком на працягу ўсяго жыцця.
“Маргарытка” з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня святара перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Вашае жыццё будзе напоўнена толькі добрымі справамі, Бог Айцец адорвае добрым здароўем, Святы Дух падтрымлівае Вашу душу і цела і дапамагае ў служэнні і ў жыцці, а Езус Хрыстус і Яго Найсвяцейшая Маці апраменьваюць бязмежнай любоўю і асвячаюць кожны дзень Вашага жыцця. Дзякуем бацькам за сына святара.
Парафіяне з в. Лелюкі
◊◊◊
Паважаным Айцам: Пробашчу Вальдэмару Слоту, Андрэю Ядкоўскаму, Сястры Антаніне з нагоды Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем бязмежных Божых ласкаў на кожны дзень жыцця, моцнага здароўя, нястомнасці ў набліжэнні людзей да Бога, а таксама непахіснай веры і нязломнай надзеі ў сэрцы. Няхай уваскрослы Хрыстос блаславіць кожны Ваш дзень!
Апостальства дапамогі чыстцовым душам з пар. Вялікая Бераставіца
◊◊◊
Дзякую Богу за 50 гадоў шлюбу Яна і Тэрэзы Турлай. Таксама хачу выказаць сваю бязмежную ўдзячнасць Ксяндзу Дзекану Яну Пузыну, Ксяндзам Вікарыям ашмянскай парафіі і Ксяндзу Валерыю Быкоўскаму, якія разам з намі дзякавалі Богу за мноства Яго ласкаў і маліліся за нашу сям’ю.
Тэрэза Турлай
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Пузыну перасылаю сваю сардэчную ўдзячнасць за арганізацыю і правядзенне пахавальнай урачыстасці майго мужа с.п. Яна Турлая. Дзякуй Вам за ўсю дабрыню і вялікую зычлівасць, якую Вы аказвалі нашай сям’і на працягу доўгіх гадоў служэння майго мужа ў ашмянскім касцёле. Дзякую ўсім святарам, якія маліліся разам з намі. Сваю сардэчную ўдзячнасць я выражаю ў штодзённай малітве.
Тэрэза Турлай
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Пробашч Павел Салабуда! З нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем Вам, каб добры Бог узнагародзіў Вас за руплівую працу ў нашай парафіі, Панна Марыя дапамагала ва ўсіх пачынаннях, уваскрослы Хрыстос напаўняў сэрца любоўю, а святарскі шлях быў асвечаны промнямі Божай міласэрнасці.
Вернікі з пар. Святога Духа
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Здзіславу Пікулу з нагоды свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя віншаванні. Жадаем моцнай веры, нязгаснай надзеі і трывалай любові да Пана Бога і бліжняга. Няхай уваскрослы Хрыстос дапамагае Вам кожны дзень у святарскай паслузе, будзе сапраўднай дарогай, праўдай і жыццём для Вас. Дзякуем за адданую працу ў нашай парафіі, а таксама за малітву і кожнае добрае слова!
З выразамі ўдзячнасці парафіяне і моладзь з Дзятлава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, сілы і стойкасці ў душпастарскай працы. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, узнагароджвае Вас, а Маці Божая і Анёл-ахоўнік апекуюцца Вамі кожны дзень. Жадаем шмат сонечнай цеплыні і дабрыні ад людзей. Няхай з Вашага твару ніколі не знікае шчаслівая ўсмешка. Мы ўдзячны Вам за тое, што Вы з намі.
Парафіяне з капл. Данілавічы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні Божых ласкаў, апекі Маці Божай, здароўя і плённай душпастарскай працы. Дзякуем Вам за адданае служэнне Богу і людзям, мудрыя парады і шчырую ўсмешку.
Былыя парафіяне з Зэльвы сем’і Трубей і Раманчук
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Баклажцу з нагоды Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні Божых ласкаў, апекі Маці Божай, здароўя і плённай душпастарскай працы. Дзякуем Вам за шчырую і адданую святарскую працу. Таксама ад усяго сэрца дзякуем шаноўным Сёстрам Ярдане і Марыне. Жадаем моцнага здароўя, цярплівасці і бласлаўлення ад уваскрослага Хрыста на кожны дзень жыцця і паслугі.
Сям’я Саўко з в. Вейшычы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Баклажцу з нагоды Велікодных свят жадаем усіх Божых ласкаў, апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа, моцнага здароўя і поспехаў у душпастарскай працы. Дзякуем Вам за абвяшчэнне Божага слова і жадаем далей з даверам крочыць па дарозе Хрыстовага святарства.
Занеўская Ірэна разам з сям’ёй
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Стволу з нагоды Велікодных свят ад шчырага сэрца жадаем усяго самага найлепшага: моцнага здароўя, штодзённай радасці, душэўнага супакою, рэалізацыі ўсіх планаў і намераў, а таксама добразычлівых людзей на жыццёвым шляху і поспехаў у душпастарскай працы. Няхай Маці Божая апекуецца Вамі кожны дзень, а ўсемагутны Бог адкрывае свае далоні для Вас і шчодра бласлаўляе.
Парафіяльная рада і парафіяне з Рэплі
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Яну Сарэлу і Леону Лішыку з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем шчодрых ласкаў ад уваскрослага Збаўцы, апекі і мацярынскай пяшчоты ад Яго Маці, верных і зычлівых людзей побач, моцы і цярплівасці ў выкананні святарскай паслугі, а таксама ўсяго найлепшага! Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Верныя парафіяне з Волпы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Саковічу з нагоды Дня нараджэння, Імянін і Велікодных свят ад шчырага сэрца жадаем усяго найлепшага. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены цеплынёй, радасцю, любоўю, шчасцем, святлом Святога Духа і ўсімі ласкамі ад уваскрослага Хрыста. Няхай св. Заступнік нястомна Вамі апекуецца і ўзносіць свае малітвы да Божага трону.
Хрэснік Канстанцін разам з бацькамі
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды Велікодных свят складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай здароўе будзе моцным, шчасце абсалютным, у душы пануе супакой, на твары заўсёды госціць усмешка і рэалізуюцца ўсе планы. Хрыстос Уваскрос!
Сям’я Заяц
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Імянін прагнем скласці самыя сардэчныя пажаданні Божага бласлаўлення на кожны дзень святарскай паслугі і добразычлівых людзей побач, гатовых заўсёды прыйсці на дапамогу. Няхай добры Бог адорвае Вас здароўем, мудрасцю, чулым сэрцам і заўсёды дапамагае несці Езуса людзям, а Святы Дух няхай напаўняе Вас сваёй моцай і ўсімі ласкамі.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Яну Асіповічу і Андрэю Агелю з нагоды Дня святара і Велікодных свят складаем букет сардэчных пажаданняў: здароўя і энергіі на многія гады жыцця, каб непрыемнасці, якія сустракаюцца на Вашым шляху, ніколі не знеахвочвалі Вас, а толькі ўзмацнялі і вялі да святасці. А калі ўсё ж адчуеце стомленасць ад цяжару абавязкаў, няхай Вашым адпачынкам стане табернакулюм, жыццём – Эўхарыстыя, багаццем – Крыж, Вашай Маці – Марыя, а надзеяй – Неба! Шчасці Вам Божа!
Удзячныя вернікі з пар. Ліда-Індустрыяльны
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Маці Божая няхай ахінае сваім мацярынскім плашчом, а св. Заступнік заўсёды апекуецца і моцна трымае за руку, суправаджаючы Вас па жыцці. Няхай Ваша паслуга прыносіць шчодры плён на ніве Пана.
Удзячныя вернікі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Федуку з нагоды Велiкодных свят i Iмянiн жадаем моцнага здароўя, сiл i добрых людзей на душпастарскiм шляху, апекi Найсвяцейшай Панны Марыi i св. Заступнiка. Няхай святло Хрыста асвячае Ваш святарскi шлях. Алелюя!
Удзячныя парафiяне з Ражанкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Ігнатовічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем самыя сардэчныя пажаданні моцнага здароўя і радасці на кожны дзень. Няхай св. Заступнік штодзённа Вам спадарожнічае ў дарозе да святасці і да людскіх сэрцаў, усемагутны Бог няхай ахінае Вас сваім бласлаўленнем, Маці Божая нястомна Вамі апекуецца, прытуляе да сябе, абараняе ад усякага зла і бласлаўляе Вашу душпастарскую працу, а Анёл-ахоўнік няхай асцерагае заўсёды і ўсюды на працягу ўсяго жыцця.
Удзячныя вернікі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Ёдзіку з нагоды Імянін ад усяго сэрца складаем найлепшыя пажаданні. Няхай Ваш св. Заступнік заўсёды апекуецца Вамі і вядзе па жыцці, трымаючы за руку. Жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, сіл і цярплівасці на кожны дзень святарскай паслугі, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Маці Божай. Няхай кожная хвіліна Вашага жыцця будзе радаснай, сонечнай і шчаслівай. Заставайцеся заўсёды такім жа актыўным, энергічным, сардэчным і дыпламатычным.
Парафіяне з Цудзенішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Барташэвічу з нагоды Імянін жадаем усіх дароў Святога Духа, супакою ў сэрцы, суцяшэння ў смутку і апекі Маці Божай Вастрабрамскай.
“Маргарытка” і парафіяне з Беняконяў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Мар’яну Хаменю з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, сілы і стойкасці ў нялёгкай святарскай працы. Няхай Ваш шлях асвячаюць промні Божай міласэрнасці, Маці Божая Нястомнай Дапамогі будзе Вашай заступніцай кожны дзень, а Святы Дух вядзе па дарогах шчасця і здароўя.
З малітвай вернікі з пар. Шылавічы
◊◊◊
Паважанаму Айцу Юрыю Саковічу з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаем букет самых шчырых пажаданняў моцнага здароўя, шчасця, радасці, доўгіх гадоў жыцця і доўгага служэння ў нашай парафіі. Няхай св. Заступнік няспынна моліцца за Вас перад Божым тронам і абараняе ад небяспекі. Няхай Вашыя мары заўсёды здзяйсняюцца, а ўсмешка нястомна ўпрыгожвае Ваш твар. Няхай праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён, міласэрны Бог бласлаўляе і атуляе Вас сваёй апекай, а Маці Божая асвятляе промнямі сваёй любові. Няхай Бог аддзячыць Вашай маме за такога сына.
З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне з Карэлічаў і Варончы
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Віктар Захарэўскі! З нагоды Вашага Дня нараджэння складаем нізкі паклон і словы сардэчнай удзячнасці Пану Богу за дар жыцця і талент, якімі Ён Вас шчодра адарыў праз Вашых шаноўных бацькоў. Жадаем здароўя, шчасця, якое плыве з Божага абрання, шчодрых Божых ласкаў, веры і надзеі ў Богу. Жадаем, каб любоў, якая з’яўляецца сувяззю ўсяго і яднае людскія сэрцы, увесь час спадарожнічала Вам, асабліва ў будаванні сувязі паміж душпастарам і вернікамі. Мы са свайго боку ахінаем Вас сваёй малітвай, каб Бог бласлаўляў Вас і нястомна ўзмацняў сваёй ласкай і супакоем.
Вернікі з пар. св. Анёлаў-ахоўнікаў у Раготне
◊◊◊
Пайшла з жыцця мама Ванда. Перасылаю родным і блізкім памерлай словы шчырага спачування і жалю, спалучаныя з малітвай.
Дачка Ірэна Занеўская

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.