ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Нядзеля, 23 верасня 2018 года
«Кроў мучанікаў
– заклік да еднасці хрысціян»
/ Папа Францішак /

Навучэнцы гродзенскай семінарыі ўшанавалі рэліквіі бл. Міхала Сапоцькі

З жыцця Касцёла

“Гэта святар паводле Майго сэрца, Мне падабаюцца ягоныя намаганні”.
Св. Фаўстына Кавальская
З нагоды святкавання 25-гадовага юбілею заснавання семінарыі клерыкі на чале з кс. біскупам Юзафам Станеўскім і кс. рэктарам Раманам Рачко сустрэлі рэліквіі і абраз вядомага і шанаванага ў нашай краіне бласлаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі.
    Дзякуючы рэкалекцыяністу кс. Яну Пузыну, вельмі прасякнутаму духоўнасцю кс. Міхала Сапоцькі, семінарысты мелі магчымасць не толькі фізічна, але і духоўна дакрануцца да спадчыны Бласлаўлёнага і паразважаць над яго жыццём і думкамі.
    Бласлаўлёны Міхал Сапоцька, святар, апостал Божай Міласэрнасці, спавядальнік і духоўны айцец св. Фаўстыны Кавальскай, тэолаг, руплівы душпастар, выхавацель святароў велічна ўпісаны ў гісторыю паўсюднага Касцёла. Магчыма, менавіта ў той час Езус патрабаваў чалавека, які сваімі намаганнямі пацвердзіў бы тую праўду, аб якой казала св. Фаўстына Кавальская. Кс. Міхал з пакорай прыняў гэтае заданне і застаўся верны пасланню Хрыста да канца свайго жыцця. Але за сваю вернасць ён павінен быў плаціць няспынным цярпеннем: слухаць зласлівыя заўвагі, бачыць іранічныя ўсмешкі і нават сутыкацца з непаразуменнем з боку ўлады Касцёла. Але Божая ласка аказалася мацнейшай за чалавечыя слабасці.
Падчас канферэнцый кс. Ян Пузына падзяліўся з семінарыйнай супольнасцю сваім сведчаннем веры на шляху да святасці і дапамог будучым святарам аднавіць сваю сувязь з Хрыстом, разважаючы над тэмай “Бласлаўлёныя ўбогія духам”. Рэкалекцыяніст заўважыў, што ахвяра ў перыяд Вялікага посту не з’яўляецца самамэтай, а толькі неабходным сродкам, каб стаць на шлях паяднання з Хрыстом. Яна мае значэнне тады, калі мы знішчаем з глыбіні нашага сэрца тое, што нас нішчыць, а асабліва наш эгаізм. Кс. Ян Пузына нагадаў клерыкам, што ўзрастаць у пакліканні трэба толькі для таго, каб сваім служэннем і прыкладам жыцця праслаўляць веліч Бога, а не шукаць прызнання і павагі ад людзей.
    Рэкалекцыяніст заахвоціў, каб менавіта праз постаць бласлаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі кожны з семінарыстаў паглыбляў сваю веру і клапаціўся аб чысціні сваіх інтэнцый у будаванні Божага Валадарства на зямлі. Святая Імша, набажэнства Песняў жальбы, Крыжовы шлях, супольныя і асабістыя малітвы падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, споведзь, разважанне над Святым Пісаннем – усё гэта дапамагло клерыкам плённа падрыхтавацца да велікапоснай дарогі навяртання.
    “Пазнаць Бога і самога сябе магчыма перш за ўсё падчас выпрабаванняў”, – гаварыў бласлаўлёны кс. Міхал Сапоцька. Таму тыя выпрабаванні, якія сустракаюцца на шляху да святарства, для сённяшніх клерыкаў хай стануць важным і неабходным крокам пазнання Бога і служэння Яму на працягу ўсяго жыцця.

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by2s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  100

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.