ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Чацвер, 21 чэрвеня 2018 года
«Хрысціянскае жыццё –
гэта пакорная пілігрымка сумлення»
/ Папа Францішак /

ІV Нядзеля Вялікага Посту

Разважанні са Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус сказаў Нікадзіму: “Як Майсей узвысіў змяю ў пустыні, так павінен быць узвышаны Сын Чалавечы, каб кожны, хто верыць у Яго, меў жыццё вечнае. Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго. Хто верыць у Яго, не будзе асуджаны, а хто не верыць, той ужо асуджаны, таму што не паверыў у імя Адзінароднага Сына Божага.
    А суд у тым, што святло прыйшло на свет, але людзі больш палюбілі цемру, чым святло, бо ўчынкі іхнія былі дрэннымі. Таму кожны, хто чыніць зло, ненавідзіць святло і не ідзе да святла, каб не адкрыліся яго дрэнныя ўчынкі. А хто паступае па праўдзе, ідзе да святла, каб яўнымі былі ўчынкі ягоныя, бо яны здзейсненыя ў Богу”.

Ян 3, 14–21


Адказ на самыя цяжкія пытанні
   Нікадзім праз свае боязі і страхі адносна навукі Езуса блізкі нам. Ён не разумее яе да канца, ён хацеў бы спытацца, высветліць, больш зразумець. Але ён баіцца асяроддзя. Кніжнікі не маюць сумненняў: для іх Езус – гэта калі не блюзнер, то фальшывы прарок. На шчасце, акрамя дня ёсць ноч, якая дадае адвагі, бо ахінае плашчом таямніцы гэтую незвычайную сустрэчу. І так, як часта бывае, раскрываючы таямніцы, мы даведваемся аб тым, што з’яўляецца найважнейшым. Нікадзім той ноччу, а з ім сёння і ўсе мы, пачуў: “Так палюбіў Бог свет...” Палюбіў... Гэта важна – ведаць, што нас любяць. Ды як! “...аддаў Сына свайго Адзінароднага”. Мы не ведаем далейшай гісторыі Нікадзіма. Ці быў ён сведкам працэсу мукі Езуса? Ці бачыў паміраючага Езуса на крыжы? Ці спаткаў Яго Уваскрослага? Ці паверыў Яго любові і стаў нам яшчэ бліжэйшым праз веру?

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by1s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

white
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  194

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.