ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Пост як перыяд любові Бога

Слова рэдактара

 Сорак дзён Вялікага посту дапамагаюць нам зразумець, наколькі моцна Бог любіць сваё стварэнне. Крыж становіцца бачным знакам гэтай жа любові. Падчас Вялікага посту можна заўважыць вялікі дар набожнасці нашых людзей, які дазваляе захаваць надзею, што дзякуючы Богу і Яго Провіду ўсё, нават тое, што здаецца неверагодным, зменіцца на лепшае. Гэты дар дазваляе многім з нас падчас велікапоснага перыяду трываць пры крыжы, дзякуючы Богу. Чалавек павінен таксама сталець у адданасці Богу, давяраючы Яму ўсё глыбейшыя прасторы свайго сэрца. Пастава ўдзячнасці пры крыжы вучыць таксама даверу. Варта даверыцца Богу, пераадольваючы ўсе цяжкасці і “цемру” сённяшняга часу.
    Блізкасць любові Бога вядзе за сабой адкрыццё людскога граху, унутранай заганы і бруду, што ставіць чалавека перад абліччам Бога ў пакоры. Грэх выклікае пакуты, а Божая любоў з’яўляецца лякарствам, якое лечыць сэрцы. Гледзячы на крыж, мы павінны ўвесь час прыгадваць сабе, што гэта дрэва жыцця, а не смерці, ласкі, а не граху. Менавіта дзякуючы крыжу здзяйсняюцца вялікія справы любові Хрыста да чалавека.
Падчас посту мы павінны прасіць аб большай сыноўскай любові да Бога, якая ніколі не дазволіць параніць сэрца добрага Айца. Нават няверуючы чалавек здольны належным чынам ацаніць сапраўдную любоў. Колькі людзей прыходзіла і прыходзіць да крыжа! Людзей згубленых, пакутуючых, грэшных... Крыж дазваляе чалавеку знайсці згубленую любоў і годнасць, узбагачаючы наша духоўнае жыццё, аб развіцці якога мы заўсёды павінны клапаціцца. Знаходзячыся разам з Хрыстом каля крыжа, мы станем сведкамі вялікай любові Бога да чалавека, а таксама чалавека да Бога і іншага чалавека.
    Няхай пост стане для кожнага з нас часам досведу Божай любові. Давайце паспрабуем на шляху перажывання Вялікага посту адчуць бязмерную Божую любоў у нашым штодзённым жыцці, і тады мы да канца сваёй зямной вандроўкі застанемся апосталамі Любові, якая нас збаўляе.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.