ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

II Нядзеля Вялікага Посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус узяў Пятра, Якуба і Яна і павёў на высокую гару асобна іх адных. I перамяніўся перад імі. Адзенне Ягонае сталася бліскучым і вельмі белым, як ніводзін валюшнік на зямлі не можа выбеліць. I аб’явіўся ім Ілля з Майсеем і гутарылі з Езусам.
    I на гэта Пётр сказаў Езусу: “Раббі, добра нам тут быць, таму зробім тры шатры: адзін Табе, адзін Майсею і адзін Іллі”. Бо не ведаў, што сказаць, таму што яны спалохаліся. I з’явілася воблака, якое закрыла іх, і з воблака пачуўся голас: “Гэта Сын Мой умілаваны, Яго слухайце”.
    I адразу, калі яны агледзеліся навокал, ужо нікога не ўбачылі, апроч аднаго Езуса. Калі сыходзілі яны з гары, загадаў ім нікому не казаць, што яны бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне з мёртвых. I захавалі наказ, разважаючы між сабою, што значыць “уваскрэснуць”.

Мк 9, 2–10


Найдзіўнейшы з цудаў
   Гэты цуд на гары Перамянення не падпадае пад крытэрыі цудаў Пана Езуса, да якіх нас прызвычаілі евангелічныя апавяданні. Ацаленне хворых, а нават вяртанне да жыцця памерлых, вызваленне ад нячыстых духаў, нязвыклае ўмяшанне ў сілы прыроды – усё гэта ў нашых уяўленнях мы прымаем за штосьці “нармальнае”. Але гэтая падзея іншая. Такога Пана Езуса яшчэ не бачылі. І даўно памерлі прарокі, ды яшчэ гэты голас з воблака... Апосталы адначасова перажывалі і радасць, і страх. Яны не ведалі, як рэагаваць.
    Мы знаходзімся ў лепшай сітуацыі, чым яны. Мы дакладна ведаем гісторыю Езуса. Мы не павінны задумвацца над тым, што азначае “паўстаць з мёртвых”. Мы не павінны захоўваць таямніцу. Наадварот! Мы павінны з цэлым Касцёлам абвяшчаць усю праўду пра нашага Збаўцу. І спрабаваць змяняць сваё жыццё, бо калісьці мы будзем падобнымі да Яго.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.