ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Мы ўсё яшчэ маем шанс

Слова рэдактара

 Як кожны спартсмен заўсёды мае шанс выйграць першае месца, так і кожны з нас у сваім духоўным жыцці заўсёды мае шанс выйграць “медаль для душы” ад Бога. Калі чалавек пачынае аналізаваць сваё жыццё, прыгадваючы кожны этап сваёй зямной вандроўкі, тады ён нават можа паставіць сабе адзнаку за тое, што перажыў. Але мы добра ведаем, што гэта Бог кіруе жыццём чалавека, як кажа прыказка: чалавек мяркуе, а Бог вызначае. Пан Езус заўсёды чакае кожнага з нас. Ён хоча, каб чалавек пазнаў праўду, адчуў дабрыню і меў надзею на лепшае заўтра.
    Пазнаць праўду – значыць, перш за ўсё, зразумець, стоячы пад крыжам, што менавіта каля гэтага дрэва, якое заўсёды будзе дрэвам жыцця, ёсць праўда. Там, дзе чалавек дазваляе Богу ўвайсці ў сваё жыццё, заўсёды будзе святло праўды. З крыжам чалавек заўсёды будзе заставацца чалавекам. Прыгадваючы пра свае цяжкасці, ён будзе накіроўваць свае думкі і жаданні Усемагутнаму. Асяроддзе чалавека заўсёды павінна быць пазначана крыжам. Гэта жыццё ў праўдзе і з праўдай. Мы ўсё яшчэ маем шанс асвяціць сваё жыццё праўдай Хрыста.
    Сённяшняму часу неабходны добрыя людзі, неабходна дзяленне дабром з кожным. Распачынаючы перыяд Вялікага посту, варта памятаць пра гэта.
Пан Езус з кожным чалавекам дзеліцца сваім дабром, заахвочваючы нас да такіх жа ўчынкаў. Так, як дзіця збірае балы ад сваіх бацькоў за добрыя ўчынкі, так і мы давайце пастараемся назбіраць за гэты час як мага больш гэтых жыццёвых і вельмі важных для нас балаў ад Бога, бо ўзнагародай з’яўляецца вечнае жыццё. Мы маем шанс быць добрымі людзьмі, шанс дзяліцца дабром з іншымі.
    Надзея на лепшае заўтра – гэта Уваскрасенне. Раніца Уваскрасення, якая адкрые перад намі перспектыву новага жыцця ў Хрысце. У нас заўсёды ёсць шанс менавіта на такую перспектыву, але пра гэта трошкі пазней.
    Вялікі пост – вельмі патрэбны чалавеку час. Ідучы з Езусам праз жыццё, мы ніколі не згубімся. У нас заўсёды будзе пачуццё сэнсу і надзея, нават калі часам будзе вельмі цяжка. Кожны чалавек здольны рабіць дабро. Менавіта такім павінен быць вучань Хрыста.
    Мы ўсё яшчэ маем шанс!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.