ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Святыя сакраманты (2)

Iдзeм да I святой Камуніі

Сакрамант канфірмацыі
Святы Дух зышоў на Апосталаў падчас малітвы ў Вячэрніку, дзе яны разам з Марыяй знаходзіліся пасля ўнебаўшэсця Пана Езуса. Спачатку яны пачулі нібы павеў моцнага ветру, затым з’явіўся агонь, які раздзяліўся на маленькія язычкі. На кожным з Апосталаў спачыў адзін з агеньчыкаў.
Апосталы не пакінулі дары Святога Духа сабе. Яны абвяшчалі веру, удзялялі святы хрост і маліліся, каб іншыя людзі таксама атрымалі гэтыя дары.

Хрысціянін атрымлівае дары Святога Духа ў сакраманце канфірмацыі. Гэты сакрамант мы называем сакрамантам хрысціянскай сталасці. Таму да яго трэба добра падрыхтавацца. Яго ўдзяляе ксёндз біскуп, якому спадарожнічаюць іншыя святары, таму што гэта вялікая падзея для парафіяльнай супольнасці. Усе святары выцягваюць рукі над кандыдатамі да канфірмацыі, а ксёндз біскуп прамаўляе спецыяльную малітву, у якой просіць аб спасланні Святога Духа і Яго дарах: мудрасці, розуме, радзе, мужнасці, умеласці, пабожнасці і боязі Божай.
Падчас удзялення сакраманту канфірмацыі біскуп намашчвае лоб верніка святым хрызмам, ускладае рукі яму на галаву і прамаўляе словы: “Прымі знак дару Духа Святога”. За бежмаваным стаіць сведка, які трымае правую руку на правым плячы бежмаванага. Сведкам можа быць асоба, якая ўжо прыняла сакрамант канфірмацыі і жыве верай.

Міне яшчэ многа гадоў, перш чым Вы прымеце сакрамант канфірмацыі. Але Вы можаце маліцца, каб Святы Дух ужо цяпер удзяляў Вам свае дары. Яны патрэбны кожнаму: малому і вялікаму. Патрэбны ў вучобе, працы, у розных штодзённых абавязках і рашэннях.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.