ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (42)

Варта ведаць

 У Егіпце, нягледзячы на тое, што гэта краіна, дзе большасць жыхароў вызнаюць іслам, улады далі дазвол і выдзелілі тэрыторыю для пабудовы трох новых касцёлаў у сталіцы краіны Каіры. Таксама яны згадзіліся, каб пры катэдры ў Каіры былі ўзнесены будынкі, неабходныя для функцыянавання копцкага патрыярхату.
   
    У Ватыкане пад каланадай на плошчы св. Пятра па ініцыятыве папы Францішка і яго адказнага за міласціну кс. аб-па Конрада Краеўскага павінна ўзнікнуць цырульня для бяздомных. Яна павінна распачаць працу 16 лютага, задавальняючы гігіенічныя патрэбы бяздомных. Працаваць там будзе група цырульнікаў валанцёраў, якія ўжо вызваліся выконваць гэтае заданне.

   Прэзідэнт Панамы Хуан Карлас Варэла сказаў, што папросіць папу Францішка, каб Панама стала месцам Сусветных дзён моладзі, калі яны зноў будуць праводзіцца на амерыканскім кантыненце. Прэзідэнт таксама заявіў, што зробіць усё, каб падтрымаць парафіі краіны, якія вырашылі паслаць моладзь на СДМ у Кракаў у 2016 годзе.
   
    У Злучаных Штатах, у штаце Юта, адбылася трагедыя. Пяць членаў сям’і былі знойдзены мёртвымі ў доме. Падаецца, што прычынай злачынства стаў страх бацькоў перад хуткім апакаліпсісам. Гэта стала вядома з апытання, праведзенага сярод знаёмых сям’і. Прычынай смерці было ўжыванне атруты, дадзенай бацькамі.
   
    2 сакавіка 2015 г., у Дзень нараджэння і гадавіну абрання на Пасад св. Пятра Эўджэніо Пачэлі – папы Пія XII – у Ватыкане адбудзецца сусветная прэм’ера мастацкага фільма “Цені праўды”, які развенчвае “чорную легенду” аб маўчанні Пантыфіка перад абліччам трагедыі Халакосту. Стужка была знята на падставе аналізу дакументаў і сведчанняў яўрэяў, выратаваных дзякуючы заступніцтву і ініцыятывам Святога Айца.
   
    Паводле апошніх даных, у цэлым свеце сёння жыве каля 950 тысяч кансэкраваных асоб, з чаго каля 35 тысяч – у Польшчы. Амаль 19 тысяч – гэта сёстры з г.зв. актыўных жаночых супольнасцей, каля 12 тысяч кансэкраваных асоб –манахі. У той жа час у 83 сузіральных манастырах жыве 1320 манахінь.

Ватыканскае радыё; ekai.pl; pch24.pl; credo-ua.org; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.