ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Святыя сакраманты (1)

Iдзeм да I святой Камуніі

Я – Божае дзіця!
Святы хрост – гэта найважнейшы сакрамант, таму што без яго Вы не маглі б прыняць ніводнага іншага сакраманту. Не маглі б цешыцца падрыхтоўкай да сакраманту пакаяння і паяднання, а таксама сакраманту Эўхарыстыі.
Пасля ўваскрасення Пан Езус наказаў Апосталам, каб вырушылі ў свет, навучалі ўсіх людзей і хрысцілі іх “у імя Айца, і Сына, і Духа Святога”. Ё паслаў ім Святога Духа, які ўзмацніў іх і ўдзяліў патрэбныя ласкі для выканання гэтых цудоўных, але нялёгкіх заданняў.
   
    З моманту хросту Вы ўваходзіце ў сям’ю Пана Езуса, з’яўляецеся Божымі дзецьмі. Сям’я Хрыста – гэта вялізная супольнасць людзей, якія вераць у Яго і любяць Яго. Гэтую сям’ю мы таксама называем Касцёлам.
    Вашае першае ці другое імя, выбранае на хросце Вашымі бацькамі, – гэта імя святога заступніка, які павінен быць для Вас прыкладам жыцця. Падчас хросту ксёндз і ўсе людзі, сабраныя ў касцёле, маліліся, каб Вы атрымалі годнасць Божага дзіцяці. Затым ксёнз паліў Вашыя галовы асвечанай вадой і адначасова прамовіў словы: “я цябе хрышчу ў імя Айца, і Сына, і Духа Святога”. Так з Вас быў змыты першародны грэх і Вы атрымалі зярнятка веры. Гэты дар трэба захоўваць і клапаціцца пра яго. У гэтым Вам павінны дапамагаць бацькі і хросныя, якія ўзялі на сябе абавязак выхоўваць Вас у веры каталіцкага Касцёла.

    Калі да святога хросту прыступае дарослы чалавек, ён павінен добра да яго падрыхтавацца. Такая падрыхтоўка называецца катэхуменатам. Святы хрост змывае грахі, здзейсненыя да прыняцця гэтага сакраманту.
   
    Святы хрост удзяляецца святаром урачыста, часта падчас св. Імшы. Але калі здараецца нейкая небяспечная сітуацыя, нейкая неадкладная неабходнасць, сакрамант хросту можа ўдзяліць кожны чалавек.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.