ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

III Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Пасля таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае і кажучы, што настаў час і наблізілася Валадарства Божае: “Кайцеся і верце ў Евангелле”.
    Праходзячы ж каля Галілейскага мора, убачыў Сымона і Андрэя, брата Сымона, якія закідалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбакамі. I сказаў ім Езус: “Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас рыбакамі людзей”. I, адразу пакінуўшы сеткі, яны пайшлі за Ім.
    Адышоўшы крыху далей, Ён убачыў Якуба Зэбэдэевага і Яна, брата ягонага, якія таксама сядзелі ў чоўне і ладзілі сеткі. I адразу паклікаў іх. I, пакінуўшы бацьку свайго Зэбэдэя ў чоўне з работнікамі, яны пайшлі за Ім.

Мк 1, 14–20


Дар паклікання
   Пакліканне часта асацыіруецца з пачуццём адрознення, быцця кімсьці лепшым. Каб разабрацца ў гэтай праблеме, трэба падумаць над абранасцю народа Ізраэля. Пан Бог паклікаў гэты народ не таму, што ён быў больш дасканалым ці каб ухваліць яго, але для выканання вельмі канкрэтнай місіі ў справе збаўлення: ён павінен быў падрыхтаваць свет і іншыя народы да прыйсця Збаўцы.
    Часы, у якія мы жывём, пашырылі па ўсёй зямлі ідэю Божай абранасці. Бог заклікае хрысціян быць сведкамі Добрай Навіны – Евангелля, апавядаць іншым пра Яго бацькоўства і міласэрнасць над светам, закрытым у збаўчай таямніцы смерці і ўваскрасення Езуса.
    Разважаючы над Божым пакліканнем, нельга абмінуць вельмі важную яго якасць: яно неадменнае. Нельга ўцячы ад паклікання, зрабіць выгляд, што гэта мяне не датычыцца. Чалавечая слабасць часам прыводзіць на бездарожжа. Кожны грэх з’яўляецца здрадай пакліканню, але не скасоўвае яго. Які адсюль вынік? Ніколі, ні ў якіх абставінах Божае слова і абяцанні, змешчаныя ў ім, не губляюць сваёй моцы. А калі хто-небудзь упарта будзе спрабаваць перакрэсліць сваё пакліканне, ён павінен будзе лічыцца з наступствамі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.