ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (84)

Прэса

Самая вялікая
рухомая шопка

   Самая вялікая рухомая шопка свету знаходзіцца ў мястэчку Сан-Пайю-дэ-Алейрушэ ў Паўночнай Партугаліі. Яна займае плошчу каля 4000 м2. У яе склад уваходзіць звыш 8000 фігур, якія прадстаўляюць людзей, анёлаў, жывёлу і будынкі.
   
   Шопка, якая налічвае больш за 160 механічных фігур, у мінулым годзе трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Раней тытул самай вялікай пабудовы такога тыпу з рухаючыміся фігурамі належаў шопцы ў Мексіцы.
    Сярод постацей, што ў апошнім годзе былі далучаны да шопкі, папа Францішак. Ён не адзіны Папа ў экспазіцыі. Тут знаходзіцца таксама фігура св. Яна Паўла II. Польскі Папа прадстаўлены падчас сустрэчы з сястрой Луцыяй, візіянеркай з Фацімы. Сустрэча адбылася ў час пілігрымкі Святога Айца ў Партугалію.
    Шопка ў Сан-Пайю-дэ-Алейрушэ дазваляе наведвальнікам пазнаёміцца з гісторыяй хрысціянства і Касцёла ў Партугаліі. Частка экспазіцыі была прысвечана фальклору гэтай краіны, а таксама цыклічным падзеям, якія адбываюцца на яе тэрыторыі, напр. святам гарадоў, рэлігійным працэсіям ці спартыўным мерапрыемствам.

Алі Агджа наведаў магілу
Яна Паўла II

   Турэцкі тэрарыст, які цяжка параніў Яна Паўла II 13 мая 1981 года, склаў кветкі на яго магіле ў базіліцы св. Пятра. Агджа здзейсніў гэта ў 31-ю гадавіну размовы з Папам у рымскай турме.
    Тэрарыст прынёс на магілу Яна Паўла II у капліцы св. Себасцьяна ў базіліцы два букеты белых руж.
    Чалавек, які спрабаваў забіць Папу, пасля 19 гадоў, праведзеных у італьянскай турме, а затым пасля адбывання пакарання ў Турцыі, ужо некалькі гадоў знаходзіцца на свабодзе.
    Агджа ніколі не падаваў дакладнай версіі пакушэння на плошчы св. Пятра і ўказваў розныя матывы. Папа, якому ўратавалі жыццё ў клініцы Джэмэлі, двойчы прабачыў яму.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.