ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (40)

Варта ведаць

 У Германіі, у каталіцкім касцёле ў Райдт, мусульманскія дзеці знішчылі калядную шопку. Аб гэтым паведаміла паліцыя, не падаючы, аднак, нічога на тэму рэлігійнай прыналежнасці гэтых дзяцей. У Вігілію ў касцёл увайшлі чацвёра дзяцей і адзін малады хлопец, якія знішчылі шопку і абражалі сабраных вернікаў. Газеты апісваюць іх як мусульман.
   
    У Францыі 1 студзеня бягучага года памёр самы старэйшы біскуп свету Жэры Лёйя, ардынарый французскай дыяцэзіі Амьен у 1963–1985 гадах. Ён праславіўся тым, што, жадаючы поўнасцю змяніць стыль жыцця і паслугі Касцёла, прадаў дыяцэзіяльную нерухомасць і пасяліўся ў кватэры. Бп Жэры Лёйя пражыў 105 гадоў. На сённяшні дзень самым старэйшым біскупам свету з’яўляецца Пітэр Леа Джэрэт – народжаны 19 ліпеня 1912 г. арцыбіскуп мітрапаліт Ньюарка ў ЗША.

    У Італіі распаўсюджаная праз СМІ гадавая справаздача Інстытута сацыяльных даследаванняў “Demos” „Італьянцы і дзяржава” паказвае ўзровень даверу да ўлад і найважнейшых устаноў. Большасць апытаных перастае верыць дзяржаве, паводле анкет, такіх людзей налічваецца толькі 15%. У сваю чаргу Папу вераць 88% італьянцаў. Аднак, нягледзячы на давер да Святога Айца, памяншаецца ўзровень даверу да Касцёла.
   
    Арганізацыя “Operation Rescue” (“Выратавальная аперацыя”) інфармуе, што ў Злучаных Штатах у мінулым годзе было ліквідавана ў суме 73 абартарыя. На сённяшні дзень функцыянуе 739 аб’ектаў, дзе здзяйсняюць хірургічныя ці фармакалагічныя аборты. Па словах абаронцаў жыцця, колькасць абартарыяў паменшылася з 1991 г. ажно на 75%.
   
    Манголія атрымала першага дыякана, які паходзіць з гэтага народа, праз 22 гады пасля адраджэння Касцёла ў краіне. Ім стаў Джозэф Энх-Баатар, які прыняў пасвячэнне ў Тэджоне ў Карэі, дзе новапасвечаны дыякан рыхтаваўся да святарства. Касцёл у Манголіі налічвае каля тысячы вернікаў. Святарскія пакліканні – гэта надзея на развіццё Касцёла ў гэтай краіне.

Gosc.pl; katolik.ru; pch24.pl; ekai.pl; sedmitza.ru

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.