ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

21 снежня 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊

Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу
з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаю сардэчныя пажаданні дароў Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Маці, душэўнага супакою, добрых і сардэчных людзей побач, а таксама цудоўнага плёну на ніве Пана. Няхай добры Бог асвячае Вас сваёй ласкай і адорвае добрым здароўем у штодзённым служэнні Богу і людзям.
З малітвай Ірына Златкоўская, Генеральная настаяцельніца Супольнасці дапаможніц чысцовым душам
◊◊◊
Іх Эксцэленцыям Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу і Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму, паважаным Ксяндзам: Прэлату Вінцэнту Лісоўскаму, Пробашчу Пятру Кубелю і ўсім Святарам Гродзенскай дыяцэзіі з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства пажаданняў добрага здароўя, шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень і святла Святога Духа. Жадаем Вам захаваць вернасць Богу і плённа працаваць на Яго вялікую хвалу.
Удзячныя вернікі з Крупава
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя на доўгія гады і дароў Святога Духа. Няхай Беззаганная Марыя, якая прынесла ў свет Збаўцу, Езуса Хрыста, прытуляе Вас да свайго сэрца. Няхай жыццё будзе напоўнена святлом і верай. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за малітву і клопат аб Гродзенскім Касцёле, а таксама дзякуем Богу за такога біскупа.
Са шчырай малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Іх Эксцэленцыям Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу і Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае Ваш шлях, нованароджаны Хрыстос адорвае супакоем, любоўю і радасцю, Маці Божая апекуецца ў кожную хвіліну жыцця, а Святы Дух шчодра ўдзяляе свае дары. Радасных Свят і шчаслівага Новага года
жадае рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам: Аляксандру Кашкевічу, Антонію Дзям’янку, Казіміру Велікасельцу, Юзафу Станеўскаму, Алегу Буткевічу і Юрыю Касабуцкаму, паважаным Святарам: Андрэю Шчупалу, Антонію Грэмзу, Раману Цесляку, Андрэю Дрозду, Аляксандру Пятровічу, Юрыю Павайбу, Антонію Абухоўскаму, Віталію Чабатару, Станіславу Апеляце, Ігнату Санюту, Эдуарду Пятэльчыцу, Юзафу Багдзевічу, Вальдэмару Слоту, Андрэю Ядкоўскаму, Вітольду Пятэльчыцу, Яну Зубелю, Юзафу Гензе і Дзмітрыю Лабкову з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні шчодрых Божых ласкаў, моцнага здароўя, радасці і поспехаў на кожны дзень жыцця і душпастарскай паслугі.
Апостальства вечнай малітвы за святароў “Маргарытка” з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Паўлу Салабуду, Яну Раманоўскаму, Яраславу Грынашкевічу, Валерыю Быкоўскаму і Алегу Канановічу з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, радасці, душэўнага супакою, поспехаў у душпастарскай працы, а таксама шчодрых ласкаў ад Дзіцятка Езус і апекі Яго Найсвяцейшай Маці.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Субелю і шаноўным Сёстрам Агнешцы, Ганне і Сабіне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2015 года жадаем бласлаўлення ад Божага Дзіцяці, шмат ясных, цёплых дзён і добрага здароўя на доўгія гады. Няхай Збаўца свету аддаліць смутак і клопаты, напоўніць сэрцы радасцю і надзеяй на лепшае заўтра.
Кола жывога Ружанца Маці Балеснай з Гіровічаў, Францішка Яцкевіч з сям’ёй, Касцёльны камітэт і парафіяне з Сурвілішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Калесніку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, супакою ў сэрцы, моцнага здароўя і добразычлівых людзей на святарскім шляху. Радасных Свят!
Парафіяне з в. Расла
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды свят Божага Нараджэння складаем сардэчныя пажаданні шчаслівых, радасных, багатых на дабрыню і любоў свят Божага Нараджэння, як мага больш ясных дзён у новым годзе, усіх Божых ласкаў, моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і моцы ў выкананні святарскай працы. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны Ваш дзень.
З дарам малітвы зычлівыя парафіянкі з гродзенскай катэдры
◊◊◊
Паважаным Айцам Казіміру Енджэйчаку і Казіміру Мараўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і стойкасці ў душпастарскай працы. Няхай Бэтлеемская зорка заўсёды асвячае Ваш шлях, а добрая ўсмешка не знікае з твару. Шчасці Божа!
Вернікі з капл. Нямнова
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні шматлікіх Божых ласкаў, радасці ад святарскай паслугі, здароўя, усмешкі, дароў Святога Духа і дапамогі Маці Божай ва ўсіх справах. Няхай з дапамогай Бога і добрых людзей здзяйсняюцца ўсе планы і намеры, а нованароджаны Хрыстос адорвае сваёй любоўю і супакоем.
З малітоўнай памяццю вернікі з капл. Нямнова
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Канапельку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шчодрых Божых ласкаў і шмат радасных хвілін. Няхай дабрыня Бога ахінае Вас кожны дзень, Яго апека вядзе правільнай дарогай, а Маці Божая Нястомнай Дапамогі апекуецца Вамі і падтрымлівае ў цяжкія хвіліны. Шмат здароўя на далейшыя гады жыцця і шчодрых ласкаў Святога Духа.
Вернікі з капл. Бортнікі мсцібаўскай парафіі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Пятрашку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, цярплівасці, доўгіх гадоў жыцця і добразычлівых людзей побач. Няхай нованароджаны Езус бласлаўляе Вас штодзённа, а Маці Божая заступаецца за Вас у цяжкія хвіліны жыцця.
Вернікі з в. Еўлашы, пар. Ляцк
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай народжаны маленькі Езус адорыць Вас сваімі дарамі, моцным здароўем, душэўным супакоем, людской зычлівасцю, а Найсвяцейшая Панна Марыя няспынна Вамі апекуецца на святарскім шляху. Дзякуем за Божае слова, цудоўны прыклад веры і мудрасці. Радасных Свят і шчаслівага Новага года!
З малітвай удзячныя парафіяне з Рандзілаўшчыны
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Уладзіміру Гуляю, Уладзіславу Сурвілу, Артуру Валчкевічу, Станіславу Пацыну, Віталію Сідорку і Алегу Канановічу, Клерыку Дзянісу Бразінскаму, а таксама Сёстрам Клары, Агнэс і Агаце з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2015 года перасылаем сардэчныя пажаданні. Шчыра жадаем бласлаўлення Божага Дзіцяці, сталай апекі Панны Марыі, душэўнага супакою і людской добразычлівасці. Ад усяго сэрца дзякуем за добрыя сэрцы, шчырую малітву і адданую працу на карысць нашай парафіі. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе Вас найлепшым шляхам да Пана.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Ліды-Фары
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Барташэвічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні. Няхай сонца прыносіць Вам радасць, месяц напаўняе супакоем, а кожная кветка прыгадвае аб Божай дабрыні. Здароўя на 100 гадоў і больш, бясконцай радасці. Няхай Бэтлеемская зорка, якая ззяе нам у змроку, прывядзе Вас да шчасця ў надыходзячым Новым годзе.
Удзячныя парафіяне з Жырмунаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Казлоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем шчодрых ласкаў ад Божага Дзіцяці на кожны дзень жыцця. Мы ўдзячны Вам за тое, што Вы з намі, за клопат пра нас і наш касцёл, за Божае слова, любоў і дабрыню Вашага сэрца. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас, а Маці Божая мае ў сваёй нястомнай апецы.
Вернікі з в. Малінавая
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Дзмітрыю Несцеру і Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем: няхай вера ўзрастае кожны дзень, надзея не пакідае сэрцы, любоў квітнее ў душы найпрыгажэйшымі кветкамі, адорваючы ўсіх цеплынёй і дабрынёй. Шмат здароўя, сіл, стойкасці ў душпастарскай працы і добрых людзей на жыццёвым шляху.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Пікулу з нагоды свят Божага Нараджэння і надыходзячага Новага года складаем мноства сардэчных пажаданняў добрага здароўя, шмат ласкаў ад Дзіцятка Езус, апекі св. Заступніка ў новым 2015 годзе, шмат цяпла, сілы, радасці ў штодзённай паслузе Богу і людзям і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці.
Удзячныя парафіяне касц. св. Юрыя ў Варнянах. Метлеўша, Рынкевіч, Андрос і Кінпа
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Вітольду Лазавіцкаму, Андрэю Радзевічу, Паўлу Беланосу, Яну Раманоўскаму, Паўлу Раманоўскаму і Аляксандру Вараб’ёву з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб радасць ад прыходу на свет Езуса Хрыста напаўняла Вашае жыццё. Няхай нованароджаны Пан адорвае Вас сваім бласлаўленнем, здароўем, радасцю і душэўным супакоем, а Найсвяцейшая Панна Марыя штодзённа апекуецца Вамі і выпрошвае ўсе ласкі, неабходныя для абвяшчэння добрай навіны і вядзення людзей да Бога. Радасных Свят!
З малітвай Ружанцовыя колы і ўдзячныя парафіяне з касц. МБ Ружанцовай у Радуні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Эйсманту з нагоды Дня нараджэння, свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў добрага і моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця, шмат шчодрых ласкаў ад Дзіцятка Езус, апекі св. Заступніка, а ў новым 2015 годзе шмат цяпла, сілы, радасці, поспехаў, супакою і стойкасці ў штодзённай паслузе Богу і людзям, а таксама нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці ў кожную хвіліну жыцця.
Бацькі і брат з сям’ёй
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці, усіх дароў ад маленькага Езуса Хрыста. Няхай Святы будуць напоўнены радасцю і шчасцем, а новы год прынясе толькі найлепшыя перажыванні.
Касцёльны камітэт з Суботнікаў
◊◊◊
Шаноўнай Сястры Зоф’і Смятанка з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб народжаны Езус Хрыстус адорваў Вас сваімі ласкамі. Няхай агонь Божай любові ўзрастае ў Вашым сэрцы, а Бэтлеемская зорка ніколі не гасне.
З удзячнасцю і малітвай Ядзвіга і Яніна з Суботнікаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем шчырыя пажаданні. Няхай маленькі Езус Хрыстус адорвае ўсімі ласкамі і бласлаўленнем, Найсвяцейшая Маці няспынна атуляе сваёй апекай, а Святы Дух шчодра спасылае свае дары. Промні Божай міласэрнасці няхай асвячаюць Ваш шлях, каб святло Вашай веры распаўсюджвалася на ўсіх і вяло да навяртання тых, хто яшчэ не ведае Хрыста. Ад усяго сэрца дзякуем за Вашу працу, абвяшчэнне Божага слова, добрае сэрца, нястомны клопат пра дзяцей і ўсіх парафіян.
Удзячныя вернікі з пар. Нараджэння НПМ у Трабах
◊◊◊
Шаноўным Сёстрам Ганне і Агнешцы з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем усіх Божых ласкаў, моцнага здароўя, поспехаў у працы і штодзённай радасці. Вясёлых Свят!
З павагай парафіяне з Трабаў
◊◊◊
Паважанаму Айцу Станіславу Садоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2015 года перасылаем самыя сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці, сілы і стойкасці ў душпастарскай працы. Няхай Бэтлеемская зорка заўсёды ззяе на Вашым святарскім шляху, прыносячы надзею і радасць, а добрая і мілая ўсмешка ніколі не знікае з Вашага твару.
З павагай парафіяне з Поразава
◊◊◊
Паважаныя Ксёндз Пробашч Юзаф Багдзевіч і Ксёндз Павел Гардзейчык, а таксама нашы дарагія Сёстры! Перасылаем Вам сардэчныя пажаданні з нагоды блізкіх свят Божага Нараджэння і Новага года. У гэты асаблівы час прыходу ў свет Божага Сына хочам пажадаць Вам мноства ласкаў ад нованароджанага Хрыста і апекі Маці Божай. Няхай маленькі Пан Езус прынясе Вам у гэтым годзе шмат радасці, дабрыні, усмешкі, моцнага здароўя, святла, моцы і сілы. Ад усяго сэрца дзякуем за Вашыя добрыя сэрцы і адданую працу для нашага касцёла.
Вернікі з пар. св. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Мар’яну Хаменю і Пятру Вішнеўскаму, а таксама дарагой Сястры з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні спалучаныя з малітвай. Шчыра жадаем здароўя, радасці, цярплівасці, бласлаўлення ад Дзіцятка Езус. Няхай Пан Езус і Маці Божая асвячаюць Вашае жыццё і вядуць па дарозе шчасця, новы год няхай прынясе задавальненне ад працы, побач будуць добразычлівыя людзі, а Анёл-ахоўнік апекуецца кожны дзень.
Вернікі з пар. Шылавічы
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Валерыю Быкоўскаму і Юрыю Канапельку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2015 года жадаем моцнага здароўя, шчасця і доўгіх гадоў жыцця. Дзякуем за Вашу паслугу і абвяшчэнне Божага слова. Няхай Пан Бог шчодра Вас узнагародзіць, а Святы Дух асвячае кожны дзень Вашага жыцця.
Ян Цевель і вернікі папраўчай калоніі №11 у Ваўкавыску
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Аляксандру Баклажцу, Рэктару Яну Балтрукевічу, Аляксандру Сасноўскаму, Дзмітрыю Леўчыку, Дыякану Чаславу Ладыку, Клерыку Вадзіму Каўтанюку і шаноўным Сёстрам Назарэтанкам з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджанае Дзіцятка Езус адорыць Вас сваімі ласкамі, прынясе радасць і супакой, дадасць сіл у выкананні нялёгкай паслугі, а Маці Божая з усёй любоўю атуліць Вас сваім мацярынскім плашчом і раз’ясніць дарогу да свайго Сына. Радасных Свят!
Касцёльны камітэт і парафіяне з Навагрудка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў добрага здароўя, шчодрых Божых ласкаў і дароў, апекі Святой Сям’і на доўгія гады, а таксама добрых і зычлівых людзей побач. Дзякуем Вам за бязмежную любоў, шчырую малітву і святло, якое Вы нясеце ўсім патрабуючым. Шчасці Божа!
Верныя парафіяне з в. Шэмбелеўцы
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Яну Кучынскаму, Казіміру Жылісу, Валерыю Спірыдону, Юрыю Ясевічу, Паўлу Безляповічу, Аляксандру Сасноўскаму, Аляксандру Вараб’ёву, Дыяканам Юрыю Садоўскаму і Андрэю Белаблоцкаму, а таксама Клерыку Анджэю Ганчару з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2015 года ад усяго сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, любові, супакою і радасці ад Дзіцятка Езус, а таксама сталай апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень.
З павагай старэйшая моладзь з гродзенскай катэдры
◊◊◊
Паважаным Айцам Віталію Бандаронку і Анатолю Ярошку, а таксама Брату Максіму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, моцы і стойкасці ў штодзённай паслузе, аптымізму, радасці і цеплыні ад людзей навокал, душэўнага супакою і непахіснай надзеі на лепшае. Няхай Дзіцятка Езус адорыць Вас сваім бласлаўленнем і атуліць сваімі ласкамі.
Вернікі з пар. св. Андрэя Апостала ў Слоніме
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай нованароджаны Хрыстос адорыць Вас усімі сваімі ласкамі і бласлаўленнем, Найсвяцейшая Панна Марыя штодзённа Вамі апекуецца, а Святы Дух спасылае свае шчодрыя дары. Жадаем таксама шмат здароўя, радасці, душэўнага супакою, поспехаў у душпастарскай працы і непахіснай надзеі. Радасных Свят і шчаслівага Новага года!
Удзячныя парафіяне з Капцёўкі
◊◊◊
Шаноўным Сястры Марыі Стасевіч, а таксама Сёстрам: Вераніцы Блізнюк, Ірыне Барцэвіч, Валянціне Кот, Мар’яне Алешчык, Філатэі Ціхановіч, Агаце Смольскай, Клары Волчэк і Аляксандры Арэшка з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя і добрага настрою. Няхай Святы Дух адорвае Вас патрэбнымі ласкамі, міласэрны Бог бласлаўляе, а Езус Хрыстус і Яго Маці прытуляюць да свайго Сэрца.
З малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Здзіславу Вэдэру, а таксама Ксяндзам: Станіславу Краўчанку, Паўлу Раманоўскаму, Аляксандру Мятліцкаму, Юзафу Макарчыку, Юзафу Багдзевічу, Станіславу Лугаўскому і Віктару Захарэўскаму з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя віншаванні здароўя на доўгія гады, поспехаў, сіл і стойкасці на святарскім шляху. Жадаем Вам як мага даўжэй служыць Богу і людзям.
З малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шмат Божых ласкаў і нястомнай апекі Панны Марыі. Няхай Дзіцятка Езус адорыць здароўем, а далейшае жыццё плыве ў шчасці і супакоі.
Былыя парафіяне з Навіянкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Несцеру з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, шчасця і поспехаў. Няхай міласэрны Бог заўсёды аберагае, а Бэтлеемская зорка асвячае жыццё і нясе супакой у сэрца і душу. Радасных Свят!
Ружанцовыя колы і вернікі з в. Вінцукі і ваколіц
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Дулю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні шчасця, здароўя, доўгіх гадоў жыцця, спакойных і ясных дзён у святарскай паслузе, а таксама добразычлівых людзей на жыццёвым шляху. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас супакоем, любоўю і радасцю, Найсвяцейшая Панна Марыя атуляе сваёй мацярынскай апекай, а Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны Ваш дзень. Няхай Пан Бог узнагародзіць Вас за працу ў нашай парафіі і цудоўнае абвяшчэнне Божага слова, за добрае сэрца, любоў і цярплівасць да нас. Шчасці Божа!
З удзячнасцю парафіяне, дзеці, моладзь і малітоўная група з касц. св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Антонію Абухоўскаму, Юрыю Павайбу, Вітольду Лазавіцкаму, Паўлу Гедройцю, Юзафу Ханьчыцу, Аляксандру Севасцьяновічу, Айцу Казіміру Енджэйчаку, Сёстрам: Гарэці Мілінкевіч, Эўхарыі Хульбуй і Паўле Радзівілка з нагоды свят Божага Нараджэння і надыходзячага Новага года ад усяго сэрца жадаем добрага здароўя, моцы і стойкасці ў штодзённай паслузе, а таксама пастаяннай радасці і шчасця. Няхай Найсвяцейшая Маці і нованароджанае Дзіцятка Езус адорваюць Вас сваімі ласкамі і бласлаўленнем, а Святы Дух спасылае свае шчодрыя дары.
III Ордэн св. Францішка, Колы жывога Ружанца і парафіяльны хор з пар. Тэалін
◊◊◊
Шаноўнай Сястры Марыі Сакалоўскай з нагоды Дня нараджэння, а таксама ўсім Сёстрам III Ордэна св. Францішка і іх сем’ям з нагоды свят Божага Нараджэння і надыходзячага Новага года перасылаю букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены супакоем і радасцю, здароўе няхай спрыяе, аптымізм і надзея не пакідаюць, а побач заўсёды будуць зычлівыя людзі. Радасных Свят і шчаслівага Новага года!
Настаяцельніца III Ордэна св. Францішка
◊◊◊
Усім членам Колаў жывога Ружанца і іх сем’ям з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаю моцнага здароўя, аптымізму, душэўнага супакою, цярплівасці на кожны дзень жыцця і ўсіх дароў ад нованароджанага Пана. Шчасці Божа!
Кіраўніца Ружы св. Ганны
◊◊◊
Міністрантам, Закрыстыянам, усім Удзельнікам дзіцячага і парафіяльнага хору парафіі Тэалін, а таксама іх сем’ям з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў: нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і Яе Боскага Сына, шчодрых дароў Святога Духа, Божага бласлаўлення на кожны дзень, добрага здароўя і радасці.
III Ордэн св. Францішка, Колы жывога Ружанца і парафіяльны хор з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Лісоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем: няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Маці Божая моцна трымае за руку, а Ваш Анёл-ахоўнік заўсёды будзе побач. Мы ўдзячны Богу за Ваша пакліканне і душпастарскую паслугу ў нашай парафіі, за Вашу дабрыню, чулае сэрца, а таксама за клопат пра парафіян і святыню.
З павагай і ўдзячнасцю верныя парафіяне з Вярэйкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Канапельку, Ксяндзам: Паўлу Салабуду, Паўлу Урбану і Валерыю Быкоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні шчасця, здароўя, поспехаў, душэўнага супакою, радасці і задавальнення ад працы на ніве Пана. Няхай добры Бог заўсёды мае Вас у сваёй апецы, а Маці Божая атуляе сваёй любоўю.
Удзячныя вернікі са Мсцібава
◊◊◊
Дарагія Сібіракі! Надыходзяць святы Божага Нараджэння і нясуць нам шмат радасці і планаў на новы год. Жадаю Вам, каб яны здзейсніліся, а акрамя гэтага, шмат здароўя, радасці, аптымізму, любові ад сям’і і сяброў, а таксама апекі Найсвяцейшай Маці і Божага бласлаўлення на кожны дзень.
Старшыня Галіна Якалцэвіч
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Эйсманту з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцы і цярплівасці ў душпастарскай працы, моцнага здароўя і штодзённай радасці. Няхай Святы Дух адорвае Вас усімі дарамі і нястомна чувае над Вамі, а Езус Хрыстус заўсёды будзе прыкладам нязломнасці, прастаты, міласэрнасці, дабрыні і святасці.
Галіна і сям’я Кузміцкіх з Гродна
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Паўлу Беланосу і Яраславу Грынашкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджаны Пан Езус адорыць Вас сваімі дарамі, моцным здароўем, радасцю, душэўным супакоем, а таксама дабрынёй і людской зычлівасцю, а Найсвяцейшая Панна Марыя апекуецца на святарскім шляху. Радасных Свят і шчаслівага Новага года
жадаюць удзячныя парафіяне з Макараўцаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні здароўя на доўгія гады жыцця, задавальнення ад кожнай перажытай хвіліны, штодзённай радасці і поспехаў. Няхай Езус, які прыходзіць у свет, узнагародзіць Цябе сваімі ласкамі, а Маці Божая дадае сіл, цярплівасці і стойкасці на выбраным шляху.
Любячыя бацькі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2015 года ад усяго сэрца жадаем здароўя, людской добразычлівасці, душэўнага супакою, цішыні ў сэрцы і радасці. Няхай маленькі Хрыстос з ясляў бласлаўляе Вас і суцяшае ва ўсіх смутках. З малітвай былыя парафіяне
з Зэльвы сем’і Трубей і Раманчук з Гродна
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2015 года ад усяго сэрца жадаем бласлаўлення Божага Дзіцяці, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на святарскім шляху, шчодрых дароў Святога Духа, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, а таксама шчырых і добрых людзей побач. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за шматгадовую працу ў нашай парафіі і за абвяшчэнне Божага слова. Шчасці Божа!
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, душэўнага супакою і поспехаў у душпастарскай працы. Няхай нованароджанае Божае Дзіця бласлаўляе кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Маці Божая заўсёды ахінае плашчом сваёй мацярынскай апекі, а Бэтлеемская зорка вядзе найпрыгажэйшай дарогай да Пана. Мы ўдзячны Вам за тое, што Вы з намі, за шчырую малітву і прыгожыя казанні, за радасць і любоў. Дзякуй Вашай маме за сына святара.
З малітвай удзячныя вернікі з капл. св. Юрыя ў Вароне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, сілы і Божай радасці. Няхай Дзіцятка Езус адорыць Вас сваімі ласкамі і бласлаўленнем на святарскім шляху, каб Вы маглі годна выконваць сваю паслугу.
Парафіяне з в. Гінэлі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды свят Божага Нараджэння і надыходзячага Новага года жадаем бласлаўлення ад Дзіцятка Езус, апекі Маці Божай, моцнага здароўя, нязгаснага запалу ў паслузе Богу і людзям, а таксама шчодрых дароў Святога Духа.
Вернікі з пар. Кемелішкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Вітольду Чургану з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, шчырых і добрых людзей побач, а таксама Божага бласлаўлення. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе Вас найпрыгажэйшай дарогай, а Маці Божая нястомна апекуецца. Няхай міласэрны Бог і Святы Дух дадаюць Вам сіл, натхнення, радасці і цярплівасці, а Найсвяцейшая Маці будзе дапамогай у кожны момант.
З малітвай парафіяне з Юрацішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджаны Збаўца, які прыносіць супакой усяму чалавецтву, адорвае Вас сваімім дарамі: здароўем, радасцю, душэўным супакоем, дабрынёй і зычлівасцю людскіх сэрцаў. Жадаем таксама нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, моцы Святога Духа і бласлаўлення ад Божага Дзіцяці. Няхай наша ўдзячная малітва спадарожнічае Вам кожны дзень.
Удзячныя парафіяне з касц. св. Юрыя ў Варнянах
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Віктару Велівісу і Ксяндзу Генрыху Яблоньскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, душэўнага супакою, здзяйснення ўсіх мар, добрых і сардэчных людзей на святарскім шляху. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю, выконваемая праца прыносіць радасць і шчодры плён, а Найсвяцейшая Маці аберагае з мацярынскай любоўю і вядзе праз жыццё. Мы заўсёды памятаем пра Вас у сваіх малітвах.
Удзячныя парафіяне з касц. св. Роха ў Грандзічах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вальдэмару Слоту з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены здароўем, радасцю, дабрынёй і шчасцем, побач заўсёды будуць добразычлівыя людзі, а з твару ніколі не сыходзіць усмешка. Няхай св. Заступнік апекуецца Вамі штодзённа, а Маці Божая атуляе сваім мацярынскім плашчом і вядзе найлепшай дарогай да Пана.
Вернікі з пар. Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважаным Айцам Вальдэмару Слоту і Андрэю Ядкоўскаму, а таксама Сястры Антаніне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Вашае жыццё будзе напоўнена толькі добрымі справамі, Бог Айцец адорвае добрым здароўем, Святы Дух падтрымлівае Вашы душы і целы, дапамагаючы ў служэнні і ў жыцці, а Езус Хрыстус і Яго Найсвяцейшая Маці апраменьваюць бязмежнай любоўю і асвячаюць кожны чарговы дзень Вашага жыцця.
Парафіяне з Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Мікалаю Ціхановічу і Айцу Андрэю Ядкоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў бласлаўлення Божага Дзіцяці, здароўя, душэўнага супакою, сіл у нялёгкай святарскай працы, нязгаснага запалу веры і надзеі, а таксама аптымізму на кожны дзень. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе Вас найлепшым шляхам, а Маці Божая заўсёды Вамі апекуецца. Дзякуем за малітву, зычлівасць і добрае сэрца.
З павагай і ўдзячнасцю вернікі і Ружанцовае кола св. Яна Непамуцэна са Станевічаў
◊◊◊
Паважаным Айцам: Вітольду Пятэльчыцу, Аляксандру Махначу, Віталію Слуку і Віталію Сярко з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Ваша самаадданая святарская паслуга яснее Божым Нараджэннем і далучае нас да высокай Божай існасці. Кожнае Ваша слова моцна западае ў душу. Вы нясеце радасць Евангелля дарослым і дзецям. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за тое, што Вы з намі ў радасці і ў цярпенні. Жадаем моцнага здароўя, сілы і душэўнага супакою, а таксама ўсіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа і апекі Маці Божай.
З павагай і малітвай Біблійнае кола са Шчучына
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Зянону Рамейку з нагоды Імянін, свят Божага Нараджэння і Новага года складаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай разам з нованароджаным Езусам у радасці і любові шчасліва плывуць хвіліны жыцця, а супакой няхай як Бэтлеемская зорка заяснее ў сэрцы ясным промнем. Жадаем шмат здароўя, шчасця і супакою. Дзякуем за вялікую працу ў нашай парафіі, добрыя парады, чыстае сэрца і ўсмешку на твары, за абвяшчэнне Божага слова і навяртанне ўсіх нас да Бога. Упэўніваем Вас у нашай малітоўнай памяці, у тым ліку і ў сувязі з Годам кансэкраванага жыцця.
Удзячныя парафіяне і члены Апостальскай дапамогі чыстцовым душам з Астрыны
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Тадэвушу Крыштопіку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і бласлаўлення ад Дзіцятка Езус. Дзякуем Вам за памяць і добрае сэрца.
Удзячныя вернікі з Астрыны
◊◊◊
Паважаным Айцам Багуславу Вайтовічу і Каралю Бараноўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай Хрыстос, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае сваёй апекай, а Святы Дух няспынна адорвае сваімі дарамі.
III Ордэн св. Францішка з Гальшанаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, штодзённай радасці, душэўнага супакою, сіл і стойкасці на выбраным шляху, а таксама добразычлівых людзей побач. Няхай нованароджаны Хрыстос заўсёды Вас бласлаўляе.
Касцёльны хор з в. Нача
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Ігару Анісімаву з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем незлічоных Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Маці, здароўя і радасці. Няхай Святая Сям’я з Назарэта бласлаўляе Вас і аберагае кожны дзень.
Парафіяне з касц. Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Яну Радзюку, Паўлу Урбану, Тадэвушу Крыштопіку, Паўлу Звяжынскаму і Паўлу Раманоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2015 года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, шмат сіл, душэўнага супакою, шчодрых дароў Святога Духа, поспехаў ва ўсіх справах, а таксама бласлаўлення ад Дзіцятка Езус на кожны дзень.
Вернікі з пар. св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Віктару Захарэўскаму і Ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2015 года жадаем мноства ласкаў ад Божага Дзіцяці. Няхай нованароджаны Езус заўсёды валадарыць у сэрцы, дадаючы сіл у служэнні Богу і людзям. Няхай здароўе, радасць, супакой, любоў і людская добразычлівасць заўсёды Вам спадарожнічаюць, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае сваёй апекай і засцерагае ад зла.
Радасных Свят! Парафіяне з Раготна
◊◊◊
Паважанаму Дыякану Чаславу Ладыку з нагоды дыяканскіх пасвячэнняў жадаем усіх Божых ласкаў, апекі Панны Марыі, сілы і цярплівасці на выбраным шляху да Пана, а таксама моцнага здароўя і здзяйснення ўсіх мар. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе прыкладам для ўсіх вернікаў.
З павагай Віктар Сарока і вернікі капл. Божай Міласэрнасці папраўчай калоніі №11 у Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды Імянін і свят Божага Нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны дзень будзе напоўнены супакоем і Божым бласлаўленнем, побач будуць добразычлівыя людзі, а здароўе, радасць і поспех ніколі Вас не пакідаюць. Усіх ласкаў ад Дзіцятка Езус і сталай апекі Маці Божай
жадаюць касцёльны хор, дзеці, моладзь і міністранты са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Андрэю Кевлюку з нагоды Дня нараджэння і свят Божага нараджэння ад усяго сэрца жадаем здароўя, радасці, душэўнага супакою і ўсіх Божых ласкаў. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны. Радасных Свят!
З удзячнасцю за паслугу і малітву вернікі з пар. Скрыбаўцы. Да віншаванняў далучаецца моладзь з пар. Скрыбаўцы і Ішчолна

 

 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.