ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Святой сям’і

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Калі мінулі дні іх ачышчэння паводле Закону Майсея, бацькі прынеслі Яго ў Ерузалем, каб прадставіць Пану – як напісана ў Законе Пана, што кожнае першароднае дзіця мужчынскага полу павінна быць прысвечана Пану – і каб прынесці ў ахвяру, як сказана ў Законе Пана, пару туркавак або двух галубіных птушанят. І вось, быў у Ерузалеме чалавек, імя якога Сімяон. Чалавек гэты, праведны і пабожны, чакаў суцяшэння Ізраэля, і Дух Святы спачываў на ім. Было яму прадказана Духам Святым, што ён не зазнае смерці, пакуль не ўбачыць Месію Пана. І прыйшоў ён, натхнёны Духам, у святыню. А калі бацькі прынеслі Дзіця Езуса, каб учыніць з Ім паводле звычаю Закону, ён узяў Яго на рукі, блаславіў Бога і сказаў: “Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Валадару, паводле слова Твайго, у спакоі, бо вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё, якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў, святло для асвятлення язычнікаў і хвалу народу Твайго Ізраэля”. А бацька і Маці Езуса дзівіліся таму, што было сказана пра Яго. І блаславіў іх Сімяон, і сказаў Марыі, Маці Яго: “Вось гэты прызначаны на падзенне і на паўстанне многіх у Ізраэлі і на знак, якому супраціўляцца будуць. А праз Тваю душу пройдзе меч, каб выявіліся думкі многіх сэрцаў”.

Лк 2, 22–35


Сям’я і Касцёл
   Святая Сям’я ў ерузалемскай святыні выконвае свае абавязкі: ахвяруе свайго Сына Богу. Абрад, падобны на сотню іншых, што здзяйсняюцца кожны дзень. Аднак гэты дакладна запамяталі і апісалі. З-за прысутнасці і прароцтва Сімяона. Мудрэц змог зазірнуць у будучыню Дзіцяці і Яго Маці. Ён гаворыць пра меч, які пройдзе праз Яе сэрца. Усё жыццё Збаўцы будзе звязана са святыняй. Тут Яго знайшлі падчас навучання, тут Ён абвяшчаў Добрую Навіну, здзяйсняў цуды. У святыні таксама Апосталы абвяшчалі Евангелле. У нашым жыцці сям’я і Касцёл нязменна і паспяхова вядуць нас да праўды пра Бога.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.