ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (82)

Прэса

Памёр апошні супра-
цоўнік св. Максімільяна
Кольбэ ў Японіі

   Брат Раман Уладзіслаў Квецень, францішканец, памёр у прэфектуры Нагасакі. У маі бягучага года яму споўнілася 100 гадоў.
   
    Брат Раман дапамагаў св. Максі­мільяну Кольбэ ў засна­ванні японскай місіі і быў са­мым старэйшым манахам пра­­він­цыі. Ён уступіў у ордэн фран­цішканцаў у Непакалянаве ў 1930 г., калі а. Максімільян выязджаў у Японію на місіі з першай групай братоў. У Непакалянаве працаваў у выдавецтве пры высылцы часопісаў, потым у наборнай і ў фігурным аддзеле. Св. Максімільян прапанаваў яму працу ў Японіі, таму што яму патрэбны былі браты, якія маюць спецыяльнасць.
    Польскія місіянеры: даміні­канцы, салезіяне і вербісты, а таксама японская “Палонія” ўспамінаюць яго як “незвычайна цёплага” манаха з усмешкай на твары, які заўсёды меў час і клапаціўся пра тое, каб супольна харчавацца і маліцца ў інтэнцыі Польшчы і Японіі, асабліва на Ружанцы да Найсвяцейшай Маці, якую вельмі любіў.

Шопка з оперы,
елка з Калабрыі

   Губернатарыят Ватыкана афіцыйна сцвердзіў, што ў гэтым годзе елка на плошчы св. Пятра будзе паходзіць з паўднёвага рэгіёна Італіі Калабрыя, а шопка – з Вероны.
   
    Звыш 25-метровая елка будзе прывезена ў Ватыкан 4 снежня. Агеньчыкі на ёй заблішчаць толькі 19 снежня.
    У той жа дзень будзе таксама адкрыта шопка. У ёй будзе выкарыстана сцэнаграфія да оперы “Любоўны напой” Гаэтана Даніцэці, выстаўленая ў веронскай Арэне. Гэта менавіта фонд, які апекуецца гэтым старажытным амфітэатрам, з’яўляецца фундатарам шопкі. У ёй будзе змешчана каля 20-ці тэракотавых фігур натуральнай велічыні. Шопка будзе называцца “Шопка ў оперы”.
Шанс для Францыі
   Францыя распачынае дзевяцімесячную навэнну. Па ініцыятыве прымаса гэтай краіны католікі адказваюць малітвай на атаку супраць сям’і.
    Навэнна за Францыю распачалася 15 лістапада, а скончыцца 15 жніўня наступнага года, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Яе ўмовы – штодзённая ружанцовая малітва, пост у першыя пятніцы месяца, супольнае разважанне марыйных тэкстаў, вывучэнне навукі Кас­цёла. На афіцыйнай інтэрнэт-старонцы навэнны арганізатары заахвочваюць прапагандаваць яе, у тым ліку размяшчаючы яе лагатып на сацыяльных парталах ці распаўсюджваючы падрыхтаваныя ў яе межах разважанні.
    Галоўнай інтэнцыяй маліт­вы з’яўляецца сям’я і змена закона, які дазваляе г.зв. сужэнствы асоб таго ж полу.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.