ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

III нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
З’явіўся чалавек, пасланы ад Бога; імя ягонае было Ян. Ён прыйшоў дзеля сведчання, каб засведчыць пра святло, каб усе паверылі праз яго. Не быў ён святлом, але быў пасланы даць сведчанне пра святло. І вось сведчанне Яна. Калі юдэі з Ерузалема паслалі святароў і левітаў, каб яны спыталіся ў яго: “Хто ты?”, ён абвясціў, і не выракся, і вызнаў: “Я не Месія”. І спыталіся ў яго: “Дык хто ж? Ты Ілля?” І сказаў: “Не”. “Ты прарок?” І ён адказаў: “Не”. Тады сказалі яму: “Хто ты, каб нам адказаць тым, хто паслаў нас. Што гаворыш ты пра самога сябе?” Ён сказаў: “Я голас таго, хто кліча ў пустыні: «Раўняйце дарогу Пану», як сказаў прарок Ісая”. А пасланцы былі з фарысеяў. І яны спыталіся ў яго: “Тады чаму ты хрысціш, калі ты ні Хрыстос, ні Ілля і ні прарок?” Ян сказаў ім у адказ: “Я хрышчу вадою. А сярод вас стаіць той, каго вы не ведаеце, той, хто ідзе за мною, якому я няварты развязаць раменьчык на сандалях Ягоных”. Сталася гэта ў Бэтаніі, за Ярданам, дзе хрысціў Ян.

Ян 1, 6–8. 19–28


Важнае пытанне
   Асноўнае пытанне аб ідэнтычнасці асобы: “Хто ты?”. У Яна пыталіся, хто ён: Месія, Ілля, прарок? Толькі потым яўрэі пытаюцца ў яго пра ўчынкі. Падобным чынам будзе з Езусам. Фарысеяў будуць цікавіць не цуды Езуса, а тое, што Ён кажа пра сябе. А Ён сцвярджае, што мае Айца ў небе, і што быў раней, чым вялікія патрыярхі Ізраіля. За гэтае “блюзнерства” Ён павінен быў заплаціць жыццём: памерці на крыжы.
    Хто ты? Кім ты сябе лічыш? Гэта пытанні, з якімі давядзецца сутыкнуцца кожнаму з нас. Адказ на іх закранае асноўную праўду пра чалавека. Гэта таксама фундамент паклікання і яго рэалізацыі, гэта паглыбленне сэнсу жыцця. Адказ магчымы толькі адносна асобы Езуса – нашага Збаўцы.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.