ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

II нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Пачатак Евангелля Езуса Хрыста, Сына Божага. Як напісана ў прарока Ісаі: “Вось пасылаю анёла Майго перад абліччам Тваім, які падрыхтуе дарогу Табе. Голас таго, хто кліча ў пустыні: «Падрыхтуйце дарогу Пану, простымі рабіце сцежкі Яму»”.
    З’явіўся Ян, хрысцячы ў пустыні і абвяшчаючы хрост пакаяння дзеля адпушчэння грахоў. І выходзілі да Яго ўся краіна юдэйская і ўсе жыхары Ерузалема, і прымалі хрост ад яго ў рацэ Ярдан, вызнаючы грахі свае. Ян жа насіў адзенне з вярблюджай воўны і скураны пояс на бёдрах сваіх і еў саранчу і дзікі мёд. І прапаведаваў, кажучы: “Ідзе за мною мацнейшы за мяне, якому я няварты, нахіліўшыся, развязаць раменьчык на Яго сандалях. Я хрысціў вас вадою, а Ён будзе хрысціць вас Духам Святым”.

Мк 1, 1–8


Гатоўнасць да змены
   Незвычайнасць постаці Яна Хрысціцеля заключаецца ў тым, што ён быў апошнім з прарокаў Старога Запавету. Сваёй місіяй ён ставіў пячатку пасля шматвекавой працы папярэдніх прарокаў, пасланых Богам, каб захаваць веру ў Ізраілі і ажывіць надзеі на прыход Месіі. Ён быў вялікі таксама па пладах абвяшчаемых ісцін: ён збіраў натоўпы не толькі ахвотных яго слухаць. Слухачы змянялі сваё жыццё: прымалі хрост пакаяння і так станавіліся знакамі набліжэння Збаўцы.
    Па прыкладзе сваіх папярэднікаў Ян аддаў жыццё за Божы закон. Яго мучаніцтва з’яўляецца ясным доказам таго, што праўда мае сваю цану. А тыя, хто трымаецца праўды, павінны быць гатовы даць сведчанне, што не выключае найбольшай ахвяры.
    Шкада, што прамовы Яна Хрысціцеля не былі больш падрабязнымі. Калі б ён бліжэй акрэсліў, наколькі вялікія рэзультаты мае “хрышчэнне Святым Духам”, магчыма, ён дасягнуў бы яшчэ большай паспяховасці прамаўлення. Ведаючы гісторыю Езуса, карыстаючыся спадчынай Касцёла, мы ведаем нашмат больш, чым слухачы Яна Хрысціцеля. А ці гатовыя мы да змены свайго жыцця?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.