ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (81)

Прэса

Замучаныя і забітыя
за Хрыста

   За несапраўднае зневажэнне Мухамеда і Карана раз’юшаны натоўп каменаваў, а затым зажыва спаліў 28-гадовага Шахзада Масіха і яго жонку Шаму, якая была цяжарная. У забітых сужэнцаў асірацелі чатыры дзіцяці.
   
    Жонка Шахзада Масіха спаліла рэчы свайго памерлага бацькі, у тым ліку нейкія карткі. Адзін з супрацоўнікаў мужа абвінаваціў яе ў тым, што гэта былі фрагменты Карана. Сужэнцаў злавілі і пасадзілі ў цагельню. На наступны дзень на іх напаў раз’юшаны 400-асабовы натоўп мусульман, якія даведаліся ў мячэці пра іх віну і пад уплывам навучання імама прыйшлі пакараць віноўнікаў. †


Кс. кард. Казімір Свёнтэк
– нязломны сведка веры

   У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Драгічыне адбылася канферэнцыя, прысвечаная кс. кард. Казіміру Свёнтку з нагоды 100-годдзя са дня яго нараджэння.
   
    Падчас сустрэчы прысут­ным наблізілі гэтага вялікага душпастара. Была таксама адкрыта выстава пад назвай “Нязломны Кардынал”, аўтар якой Збігнеў Філіпкоўскі выразіў надзею, што постаць кс. кард. Казіміра Свёнтка асаблівая ў нашай нядаўняй гісторыі, а яго гераічная вера стане, магчыма, асновай для распачацця яго беатыфікацыйнага працэсу.

Прызнана гераічнасць цнот
Марты Робін

   Марта Робін была містычкай і стыгматычкай. Па яе натхненні ўзніклі “Асяродкі Любові”, якія сёння дзейнічаюць больш чым у 40 краінах.
    Ва ўзросце 16-ці гадоў Марта захварэла на запаленне мазгавых абалонак. Хвароба была цяжкай і прывяла да параліча. Але яшчэ да гэтага Марта склала акт поўнага прысвячэння сябе Богу. З 1928 г. яна не магла ні спаць, ні глытаць – з гэтага моманту яна не ела і не піла, прымаючы на працягу больш за 50 гадоў толькі Эўхарыстыю (раз на тыдзень, у сераду). У 1942 г. яна ў дадатак страціла зрок.
    20 мая 1921 г. перажыла першае аб’яўленне Маці Божай, першае з серыі візій святых Касцёла. Была таксама стыгматычкай – 2 кастрычніка 1930 г. на яе целе (ступнях, далонях, лбе і боку) з’явіліся адзнакі пакут Хрыста.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.