ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (37)

Варта ведаць

 У Францыі памяншаецца колькасць семінарыстаў і павялічваецца колькасць старэйшых ксяндзоў. На сённяшні дзень у гэтай краіне 848 семінарыстаў рыхтуюцца да святарства. На першы курс навучання паступіла 136 клерыкаў. Можна заўважыць, што ў семінарыю паступаюць усё старэйшыя кандыдаты, многія з іх паходзяць з паслясаборных касцёльных рухаў. На сённяшні дзень у Францыі налічваецца каля 15 тысяч ксяндзоў, 2/3 з якіх ужо больш за 65 гадоў. Калі спад будзе далей расці, то ў 2025 годзе святароў будзе толькі 10 тысяч, прычым толькі 5-ці тысячам будзе менш за 75 гадоў.
   
    Фінляндыя абмяжоўвае рэлігійным меншасцям магчымасць навучання рэлігіі ў грамадскіх школах. Каб мець права на катэхізацыю, цяпер неабходна будзе група з мінімум дзесяці, а не з трох вучняў, як было да гэтага часу. Новае распараджэнне закране перш за ўсё каталіцкіх дзяцей. Катэхезу заменяць заняткамі па этыцы. У гэтую справу ўжо ўмяшалася каталіцкая дыяцэзія ў Хельсінкі.

    ААН інфармуе, што каля 3 мільярдаў чалавек ва ўсім свеце пакутуюць ад недаядання. Каля 805 мільёнаў чалавек на планеце рэгулярна не атрымліваюць адпаведнай колькасці харчавання, а 2 мільярды чалавек пакутуюць ад дэфіцыту мікраэлементаў, неабходных для арганізма. А гэта складае 30% жыхароў свету.
   
     У Самары (Расія) была забаронена дзейнасць секты Сведкаў Еговы. Не так даўно ў членаў гэтай секты былі знойдзены экстрэмісцкія матэрыялы, прызначаныя для публічнага распаўсюджвання. У маі 2014 года суд Самары прызнаў Сведкаў Еговы экстрэмісцкай арганізацыяй.
   
    У Буркіна-Фасо кардынал Філіп Уэдраога адмовіўся ад прапановы стаць часовым прэзідэнтам краіны. Гэта адбылося пасля таго, як у краіне прайшлі маніфесты і розныя дэманстрацыі супраць Блэза Кампаорэ, які быў пры ўладзе 27 гадоў. Кананічнае права забараняе духоўным асобам займацца палітыкай. 
   
    На плошчы св. Пятра ў Рыме з’явяцца душы для бяздомных, якія па ўказанні Папы павінны ўзнікнуць пры каланадзе Берніні. Бяздомныя змогуць таксама бясплатна пастрыгчыся ці пагаліцца.
   
    У Турцыі ўзрасла колькасць хрысціянскіх школ, фінансаваных дзяржавай. 55 школ атрымліваюць фінансавую дапамогу ад дзяржавы. 36 з іх належаць да армянскай супольнасці, а 18 – да грэчаскай. Гэтая сітуацыя сведчыць аб лаяльнасці турэцкага ўрада да рэлігійных меншасцей.

Katolik.ru; Ватыканскае радыё; credo-ua.org; pch24.pl; sedmitza.ru

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.