ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (80)

Прэса

Ізраільскі ўніверсітэт
вылучыў папу Францішка

   Гэта выраз прызнання за яго “нястомныя намаганні і актыўны ўдзел у будаванні мастоў паміж рознымі краінамі, падтрымку згоды і супакою паміж народамі і рэлігіямі, абарону праў чалавека і барацьбу за іх”.
   
    У камунікаце падкрэс-ліваецца таксама ўклад папы Францішка ва ўзаема­разуменне і талерантнасць паміж хрыс­ціянамі і яўрэямі, а таксама “сардэчнасць, аказаная яўрэйскаму народу, асабліва падчас афіцыйнага візіту Папы ў Ізраэлі”.

Давайце прытрым­лівацца этыкі
   Не ўсё, што магчыма тэхнічна, дапускаецца этыкай – такой пазіцыі прытрымліваецца аргентынскі епіскапат у дэбатах над праектам закона аб г.зв. штучным апладненні.
   
    Паводле слоў біскупаў, новы закон “прапануе легалізацыю выдалення зародкаў, дыскрымінацыю паміж эмбрыонамі, абавязковае знішчэнне і ўтылізацыю зародкаў, узятых для даследавання, а таксама іншыя маніпуляцыі зачатым жыццём”.
    Члены епіскапата падкрэсліваюць, што разумеюць праблемы, звязаныя з бясплоднасцю. Але яны заахвочваюць шукаць такія рашэнні, мэта якіх заключаецца ў ліквідацыі прычын бясплоднасці. Яны таксама ўказваюць, што разам з прыняццем новага закона з’явяцца і юрыдычныя праблемы адносна ідэнтычнасці дзяцей, зачатых пры дапамозе розных тэхнік.
    “Дзяржава не можа быць вызвалена ад сваёй функцыі абароны жыцця”, – напісалі ў спецыяльнай заяве біскупы Аргентыны.

“Holy Wins”

   31 кастрычніка, у вігілію ўрачыстасці Усіх Святых, вуліцамі Лібёнжа прайшла радасная працэсія, парад святых – “Holy Wins”. Усе ўдзельнікі падзеі пераапрануліся ў канкрэтнага бласлаўлёнага ці святога.
   
    Акцыя “Holy Wins” – “Святы перамагае” – рэкламуе святасць, радасць, жыццё, святло, дабрыню. Яе галоўным адрасатам з’яўляецца моладзь. “Перад урачыстасцю Усіх Святых мы хацелі прадэманстраваць праўду, што ўсе мы пакліканы да святасці”, – падкрэслілі арганізатары акцыі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.