ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

12 кастрычніка 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу з нагоды 25-годдзя біскупскіх пасвячэнняў ад шчырага сэрца жадаем добрага здароўя, нястомных сіл у абвяшчэнні Евангелля Пана, нязгаснага запалу веры і любові ў сэрцы, моцы і цярплівасці на святарскім шляху, а таксама штодзённай радасці і душэўнага супакою.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, аптымізму, добразычлівасці ад людзей навокал, а таксама Божага бласлаўлення і апекі св. Заступніка на кожны дзень. Шчасці Божа!
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Міжэрычаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Ігару Анісімаву з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў на кожны дзень, нястомнай апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа, моцнага здароўя, поспехаў у душпастарскай працы і добразычлівых людзей побач. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за ўсе намаганні, клопаты і працу, якія Вы прыкладаеце, каб наблізіць нас да Айца. Шчыра дзякуем Вам за святарскую паслугу, Божае слова, якое Вы нам абвяшчаеце, за малітву і добрае сэрца.
З малітвай парафіяне з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Пятрашку з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў, спалучаных з малітвай. Няхай на Вас шчодра зыходзяць Божыя ласкі, заўсёды адчуваецца апека Божай Маці і св. Заступніка, дары Святога Духа ўмацоўваюць Вас, а побач заўсёды будуць добразычлівыя людзі. Жадаем таксама моцнага здароўя, сіл і стойкасці на выбраным шляху, а таксама штодзённай радасці і надзеі.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ляцка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Веславу Дамброўскаму з нагоды надыходзячага Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Для Вашых парафіян гэта сапраўды важны і памятны дзень, асабліва той, што адбыўся 20 гадоў таму, калі Вы прыехалі ў нашу парафію. Дар жыцця, падораны Вам Панам, Вы ахвяравалі сваім парафіянам. Дзякуем Вам за добразычлівае і самаахвярнае сэрца, за штодзённую паслугу ў сакрамантах. Няхай сам добры Бог будзе Вашай узнагародай. Няхай Ён узмацняе Вас, вядзе і шчодра бласлаўляе кожны дзень. Нашай удзячнасцю з’яўляецца наша малітва.
З глыбокай павагай парафіяне з Наваельні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні душэўнага супакою і цяпла, шмат сіл і стойкасці, каб крочыць нялёгкім святарскім шляхам. Няхай на дарозе, якую Вам паказаў Бог, Вам заўсёды спадарожнічаюць Езус і Яго Найсвяцейшая Маці, а жывы агеньчык Святога Духа, што ззяе ў Вашым сэрцы, ніколі не слабне і дапамагае ўсё большай колькасці людзей знайсці шлях да веры і Касцёла. Дзякуем Вам за абвяшчэнне Божага слова, за клопат аб парафіянах і святыні.
З малітвай удзячныя парафіяне з Рандзілаўшчыны
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды 15-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, нязгаснага запалу веры і надзеі, душэўнага супакою і аптымізму на кожны дзень. Няхай Ваша святарская паслуга прыносіць Вам радасць, а нам дапамагае з упэўненасцю крочыць да збаўлення.
Удзячныя вернікі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Махначу з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Хрыстос, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая няхай ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае годна выконваць святарскую паслугу і нястомна адорвае сваімі дарамі. Жывіце ў здароўі і радасці, а сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена супакоем і любоўю. Шчасці Божа!
Ружанцовае кола НПМ з Лурда, г. Шчучын
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Вітольду Чургану з нагоды 15-годдзя святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, мноства Божых ласкаў на кожны дзень жыцця, нястомных сіл у абвяшчэнні Евангелля Божаму люду, шчодрага плёну ў душпастарскай працы, нязломнай веры, душэўнага супакою і шчырай радасці ў сэрцы.
З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне з Юрацішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юзафу Багдзевічу з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усяго самага найлепшага: здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, сіл і цярплівасці на выбраным шляху. Няхай Пан Бог бласлаўляе кожны Ваш дзень, а Маці Божая ахінае сваёй мацярынскай апекай.
Касцёльны камітэт з пар. св. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Шпеню з нагоды 15-й гадавіны святарства складаем нізкі паклон, шчырую падзяку і самыя сардэчныя пажаданні. Мы ўдзячны Пану Богу за дар Вашага святарства, Вашым бацькам і ўсім выхавацелям – за тое, што выхавалі Вас у хрысціянскай веры, а Вам – за неацанімы ўклад у адраджэнне нашай парафіі. Жадаем Вам трывалага здароўя, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і Божага бласлаўлення ва ўсіх справах і пачынаннях.
Вернікі з пар. Апекі НПМ у Дайлідках
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Дулю з нагоды 15-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за Ваша добрае і пакорнае сэрца, Ваш святарскі шлях няхай будзе ўсцелены найпрыгажэйшымі кветкамі, а нястомная праца на святарскай ніве прыносіць шчодры плён. Жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці, мноства Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і людской добразычлівасці. Няхай Езус Хрыстус заўсёды і ва ўсім Вам дапамагае, Маці Божая настомна чувае над Вамі, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі. Ад усяго сэрца дзякуем за дабрыню, адкрытае сэрца і ахвярную працу на карысць Богу і людзям. Няхай наша малітва будзе для Вас духоўнай падтрымкай.
З павагай і ўдзячнасцю вернікі з пар. св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Дзмітрыю Несцеру з нагоды Імянін і Дня нараджэння ад усяго сэрца перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, жыццё – доўгім, сілы – бясконцымі, а радасць – штодзённай. Няхай Вас заўсёды ахінаюць промні Божай міласэрнасці, Святы Дух адорвае сваімі ласкамі, а Маці Божая няспынна апекуецца. Пан Езус няхай валадарыць у Вашым сэрцы, а св. Заступнік заўсёды стаіць побач. Дзякуем за цудоўнае абвяшчэнне Божага слова і радасную ўсмешку на твары.
З удзячнасцю Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў

 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.