ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (77)

Прэса

Самая высокая сакральная скульптура
ў Паўднёвай Амерыцы

   Група архітэктараў і скульптараў працуе ў Балівіі над стварэннем 50-метровай фігуры Маці Божай з Уркупіна. Статуя будзе самай высокай сакральнай пабудовай у Паўднёвай Амерыцы.
   
    Узгаданы вобраз Маці Божай ахінуты асаблівым культам. Ідэя ўстаноўкі гіганцкай копіі фігуры з Уркупіна належыць балівійскаму архітэктару Лусіо Менэсесу. Задумка нарадзілася ў 2000 г.
    Месца ў Квілакола, дзе павінна быць устаноўлена фігура, знаходзіцца на тэрыторыі ландшафтнага парку, вядомага сваімі археалагічнымі адкрыццямі і асаблівымі турыстычнымі і рэлігійнымі славутасцямі. У канцы жніўня там адбылася спецыяльная пілігрымка, на якой быў прэзентаваны 2,5-метровы макет, перанесены затым на месца, дзе будзе знаходзіцца сапраўдная скульптура. Пры помніку будзе таксама ўзнесена капліца.

Працэс кананізацыі
кс. Папялушкі паскараецца

   20 верасня ў Францыі распачаўся працэс аб прызнанні цуду праз заступніцтва бл. кс. Ежы Папялушкі.
   
    Франсуа Одэлан, 56-гадовы француз, паміраў ад выключна злаякаснага тыпу лейкеміі. Калі ён быў ужо ў агоніі, яго сям’я вырашыла фармальнасці пахавання. І здарыўся цуд. Праз заступніцтва бл. кс. Папялушкі.
    Менавіта цудоўнае аздараў-ленне хворага мужчыны паспрыяла таму, што 20 верасня 2014 г. у Крэтэі пад Парыжам распачаўся кананізацыйны працэс бл. кс. Папялушкі. “А гэта азначае, што, калі ўся працэдура выслухоўвання сведкаў пройдзе пазітыўна і цуд будзе пацверджаны Ватыканам, польскі святар мучанік будзе абвешчаны святым”, – растлумачвае кс. праф. Юзаф Наумовіч з Варшаўскага УКСВ, натарыус кананізацыйнага працэсу і член Трыбунала, які цяпер у Францыі будзе выслухоўваць сведкаў.
Маладажоны ахвяравалі
Святому Айцу моладзевы цэнтр

   20 пар, сужэнства якіх блаславіў папа Францішак, зафундавалі моладзевы цэнтр з людатэкай на ўскраіне Рыма. Кіраваць ім будзе дыяцэзіяльны “Карытас” у раёне Колі Аньен.
   
    Маладыя сужэнцы, вялікая колькасць якіх прыходзіць з перыферыйных парафій Вечнага горада, распачалі гэтую справу ўжо падчас падрыхтоўкі да шлюбу. Гаворка ідзе аб стварэнні месца сустрэчы для дзяцей і моладзі з другарадных у сацыяльным і культурным плане асяроддзяў, што дапаможа бацькам у іх выхаваўчых імкненнях. Маладыя людзі будуць там сацыялізавацца, вучыцца пазітыўным адносінам са светам дарослых, а таксама супрацоўніцтву з аднагодкамі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  259

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.