ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (77)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    Той, хто давярае сябе Езусу ўкрыжаванаму, атрымлівае Божую міласэрнасць, якая ацаляе ад смяротнай атруты граху. Лекі, якія Бог дае чалавеку, карысныя асабліва для сужэнцаў, якія “не могуць перанесці пілігрымку” і былі спакушаны расчараваннем, нявернасцю, адступленнем, пакінутасцю... Любоў Езуса, які блаславіў і асвяціў адзінства сужэнцаў, здольна захаваць іх каханне, аднавіць яго, калі яно, кажучы па-людску, губляецца, разрываецца і вычэрпваецца. Любоў Хрыста можа вярнуць сужэнцам радасць ісці па жыцці разам, бо сужэнства – гэта супольнае пілігрымаванне мужчыны і жанчыны, дзе заданнем мужчыны з’яўляецца дапамога жонцы, каб яна была больш жанчынай, а заданнем жанчыны – дапамога мужу, каб ён быў больш мужчынам. Гэта дапаўненне розніц. Гэта не гладкае падарожжа, без канфліктаў, бо яно б не было людскім. Гэта патрабавальнае падарожжа, часам складанае, часам канфліктнае, але такое жыццё! Сужэнства з’яўляецца сімвалам жыцця, рэальнага жыцця, гэта не “фантастыка”! Гэта сакрамант любові Хрыста і Касцёла, любові, якая ў крыжы знаходзіць сваю праверку і паручыцельства.
        
Фрагмент гаміліі ў свята Узвышэння Святога Крыжа


Кс. бп Аляксандр КашкевічКс. бп Аляксандр Кашкевіч

   Мы бачым крыж у касцёле, на могілках, на шыі чалавека, у машынах, але чаму мы аддаём пашану святому Крыжу? Крыж – не ўпрыгожванне! Крыж – гэта знак перамогі, знак любові і прабачэння. Калі хочаш даведацца, як Пан Езус нас кахае – паглядзі на крыж. Ніхто не мае большай любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за сяброў сваіх. Крыж Хрыста і пасланне любові, якое ён утрымлівае ў сабе, вучыць нас, што нават у самых вялікіх пакутах мы ніколі не самотныя. Нават тады, калі можа здавацца, што ўсе нас пакінулі, забыліся пра нас, крыж нагадвае, што з намі Езус. Крыж не павінен быць для нас чымсьці страшным. Бо ён нагадвае не толькі пра муку Збаўцы, Яго цярпенне, ахвяру, складзеную за нас. Крыж – гэта адначасова знак уваскрасення, пасланне найбольшай радасці і надзеі.

Фрагмент гаміліі падчас адпуставай урачысці ў Гродзенскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.