ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

XXVI Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў першасвятарам і старэйшынам народу: “Як вам здаецца? У аднаго чалавека былі два сыны. Прыйшоўшы да першага, ён сказаў: «Сыне, ідзі і працуй сёння ў вінаградніку». Але той адказаў: «Не хачу!» Аднак пасля, апамятаўшыся, пайшоў. Тады падышоў да другога і сказаў тое самае. Той жа сказаў у адказ: «Іду, гаспадару». І не пайшоў. Каторы з двух выканаў волю бацькі?”.
    Кажуць Яму: “Першы”. Тады Езус сказаў ім: “Сапраўды кажу вам, што мытнікі і распусніцы ідуць перад вамі ў Валадарства Божае. Прыйшоў да вас Ян шляхам справядлівасці, і вы не паверылі яму. А мытнікі і распусніцы паверылі. Вы ж, убачыўшы, не апамяталіся пасля, каб паверыць яму”.

Мц 21, 28–32


Канкрэтыка веры
   Дастаткова складана вырашыць праблему: што важней у жыцці – тэорыя ці практыка? Звычайна думка апярэджвае дзеянне. Чалавек плануе, праектуе, разлічвае, а затым сваё рашэнне рэалізуе ў жыццё. Нашае абдумванне надае паспяховасць і сэнс дзеянням. “Дзеянне без галавы” ўказвае на недахоп разважлівасці і звычайна заканчваецца абяссільваннем і расчараваннем. Кіраванне эмоцыямі без папярэдніх разважанняў часта ў жыцці з’яўляецца шкодным. У грамадстве больш цэняцца (і аплочваюцца!) “разумовыя”, чым “фізічныя” прафесіі.
    Добра, калі думка стаіць першай. Але каб думка апранулася ў канкрэтыку, яна павінна завяршыцца ўчынкам! Тым больш, толькі пераўтварэнне тэорыі ва ўчынак з’яўляецца дапаўненнем планаў, рэалізацыяй інтэнцый. Дзеянні чалавека напаўняюць сэнсам намаганні розуму.
    Людская мудрасць заключыла гэтую праўду ў выказванне, што “добрымі намерамі выбрукавана пекла”. У нашай сустрэчы з Богам важнае месца займае пазнаванне, тэалагічныя веды. Але без акту волі – канкрэтнага рашэння, без евангельскага “апамятання” яны застануцца пустымі. Няхай навяртанне мытнікаў і распусніц будзе для нас перасцярогай і заахвочваннем!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.