ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

14 верасня 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму Айцу Багуславу Вайтовічу з нагоды Імянін ад усяго сэрца перасылаем пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады, нястомнасці ў абвяшчэнні Божага слова, штодзённай радасці, душэўнага супакою і аптымізму. Няхай Пан Бог бласлаўляе кожны Ваш дзень, а Маці Божая і св. Заступнік заўсёды апекуюцца Вамі. Шчасці Божа!
Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Гальшанаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Сарэлу з нагоды Дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны дзень Вашага жыцця і святарскай паслугі будзе шчаслівы і бласлаўлёны, побач няхай будуць добрыя і зычлівыя людзі, няхай здароўе толькі ўзмацняецца, а ў сэрцы заўсёды жывуць вера, надзея і любоў. 100 год!
Ружанцовае кола Маці Божай Нястомнай Дапамогі з пар. Волпа
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вінцэнту Лісоўскаму з нагоды 33-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні. Мы ад усяго сэрца ўдзячныя Найвышэйшаму за тое, што Ён выбраў Вас з многіх. Дзякуем Вам за вернае сведчанне аб Богу, за тое, што Вы, як Марыя, пайшлі за Езусам. Мы ўсцешаны, што Ваша паслуга Божаму люду надалей напоўнена радасцю, энтузіязмам і аптымізмам. Жадаем Вам у сваёй святарскай паслузе заўсёды чэрпаць моц з Божай крыніцы і быць для ўсіх у кожным слове – голасам Бога, у кожным учынку – Яго дабрынёй, у кожным жэсце – Яго міласэрнасцю. Няхай Бог адорыць Вас доўгім жыццём у здароўі і заўсёды падтрымлівае ў цяжкасцях святарскага жыцця. Заўсёды будзьце шчаслівым і радасным ад служэння Богу і чалавеку. Няхай заўсёды побач з Вамі будуць добразычлівыя людзі.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Гіровічаў
◊◊◊
Паважанай Сястры Ганне Шупоравай з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці і надзеі на кожны дзень, а таксама нястомнай апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа і ўсіх Божых ласкаў. Няхай побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі, а ўсмешка ніколі не знікае з Вашага твару. З упэўненасцю крочце дарогай да святасці, а дапамогай у гэтым няхай Вам будуць Ваша св. Заступніца і Маці Божая.
З дарам малітвы члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Гіровічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Хрыстос, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая няхай ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае годна выконваць святарскую паслугу і нястомна адорвае сваімі дарамі. Жывіце ў здароўі, а сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена супакоем і любоўю. З малітвай былыя парафіяне
з Зэльвы сем’і Трубей і Раманчук
◊◊◊
Дарагі Ксёндз Алег Канановіч! Ад усяго сэрца віншуем Цябе з Днём нараджэння! Усё, што задумана, няхай знойдзе рэалізацыю ў жыцці, праца няхай прыносіць радасць і задавальненне, вочы няхай ззяюць ад шчасця, а на жыццёвым шляху сустракаюцца толькі добрыя і зычлівыя людзі. Жадаем Табе моцнага здароўя, сіл, бясконцай веры і Божага бласлаўлення на кожны дзень. Няхай Хрыстос будзе Табе Сябрам, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае плашчом сваёй мацярынскай апекі. Мы Цябе вельмі любім!
Бацькі, сястра і сваякі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Раманоўскаму з нагоды Дня нараджэння складаем найлепшыя пажаданні. Няхай гады жыцця бягуць у здароўі і радасці, св. Заступнік няхай падтрымлівае ў выкананні нялёгкай душпастарскай паслугі, а Найсвяцейшая Маці вядзе па найпрыгажэйшай дарозе святарства. Мы ад усяго сэрца дзякуем Вам за працу ў нашай парафіі!
Верныя парафіяне
◊◊◊
Паважанай Сястры Марыі Стасевіч з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, радасці, сілы і людской дабрыні. Няхай шчасце і супакой госцяць у Вашым доме, а ўсемагутны Бог заўсёды бароніць ад зла, хваробы і смутку.
З удзячнасцю і малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Шаноўным Сёстрам Клары Волчэк і Філатэі Ціхановіч з нагоды Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў здароўя на доўгія гады, радасці, усмешкі на твары, задавальнення ад кожнай перажытай хвіліны, шмат сіл і стойкасці на нялёгкай дарозе да Бога.
З удзячнасцю і малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення, штодзённай апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай дапамогі Анёла-ахоўніка. Няхай кожны дзень мінае ў супакоі, аптымізм Вас не пакідае, а побач будуць добрыя людзі, гатовыя прыйсці на дапамогу ў кожнай складанай сітуацыі. Шчасці Божа!
ІІІ Ордэн св. Францішка, Кола жывога Ружанца і парафіяльны хор з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вітольду Лазавіцкаму і яго сястры Марыі перасылаем словы жалю і спачування ў сувязі з адыходам да дому Айца любімай Мамы. Няхай Пан Бог адорыць Вас сілай, здароўем і цярплівасцю, каб перажыць гэты боль.
Ружанцовае кола, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і ўдзячныя парафіяне з Радуні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжыньскаму і ўсёй сям’і Звяжыньскіх у сувязі са смерцю любімага Бацькі перасылаем словы шчырага жалю і спачування. Няхай Пан Бог адорыць Вас здароўем, сілай і цярплівасцю, каб вытрымаць гэты боль.
Сям’я Нашуцінскіх
◊◊◊
Шаноўным Спадарыням Феліксе Быкоўскай з нагоды Юбілею, а таксама Ірэне Пічынскай, Ірэне Станкевіч і Леанардзе Валюсь з нагоды Дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай здароўе спрыяе Вам яшчэ многія гады, шчасце крочыць побач, усмешка не знікае з твару, а ў сэрцы жывуць радасць, вера, надзея і любоў. Божага бласлаўлення на кожны дзень і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці
жадаюць ІІІ Ордэн св. Францішка, Кола жывога Ружанца і парафіяльны хор з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Кузюку з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, радасці, душэўнага супакою, заўсёды добрых і зычлівых людзей навокал, а таксама дасягнення ўсіх мэт. Няхай Маці Божая Няспыннай Дапамогі ахоўвае Вас у кожную хвіліну жыцця, а Пан Езус прытуліць да свайго сэрца, абараняе ад усіх няшчасцяў і хвароб, бласлаўляе і дадае сіл для плённай душпастарскай працы.
Вернікі касцёла св. Роха з Грандзічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Пікулу дзякуем за сардэчны клопат аб нашай парафіі на працягу 24 гадоў, за выдатны прыклад веры і пабожнасці, за шчырую ўсмешку і добрае, адкрытае на людзей сэрца, за Божае слова, якое Вы нам абвяшчалі, за тое, што былі з намі ў хвіліны радасці і гора, а таксама за ўсё, што Вы для нас зрабілі. Няхай Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі, а Святы Дух спасылае сваё святло на кожны дзень Вашай далейшай святарскай паслугі. Няхай Хрыстос заўсёды будзе Вашым Сябрам, а святарская праца прыносіць задавальненне і шчодры плён.
Мы шчаслівыя, што Вы былі з намі. Удзячныя вернікі з пар. св. Юрыя ў Варнянах
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Артуру Валчкевічу і Юрыю Ёдзіку з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў, нястомнай апекі Маці Божай, усіх дароў Святога Духа і багатага плёну на ніве Пана. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены радасцю, аптымізмам, дабрынёй, любоўю і надзеяй. З верай і ўпэўненасцю ідзіце наперад – і Вас сустрэне любячы Айцец! 100 гадоў!
Моладзь з пар. св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Айцу Пробашчу Вальдэмару Слоту з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы кожны дзень трымаеце ў сваіх руках, бласлаўляе кожную хвіліну Вашага жыцця і адорвае ўсімі неабходнымі ласкамі, Святы Дух суправаджае па жыццёвых сцежках і паказвае найпрыгажэйшую з іх – тую, што вядзе да Пана, а Найсвяцейшая Маці няхай ахінае сваім мацярынскім плашчом і сцеражэ ад усякага зла. Жадаем таксама шмат здароўя, душэўнага супакою і нязгаснага запалу веры. Шчасці Божа!
Вернікі з пар. Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Ёдзiку ў Дзень нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: усiх Божых ласкаў, здароўя на доўгiя гады i аптымiзму. Няхай Найсвяцейшая Мацi апекуецца Вамi, а Святы Дух спасылае сваё святло на кожны дзень Вашай святарскай паслугi. Няхай Хрыстос заўсёды будзе Вашым Сябрам, а святарская праца прыносiць задавальненне i шчодры плён.
З павагай “Легiён Марыi” i парафiяне з каплiцы Яна Паўла II
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Вітольд Лазавіцкі! “Святар – гэта чалавек, які жыве ў адзіноце для таго, каб іншыя не былі адзінокімі”, – такое азначэнне святарскай паслузе даў св. Ян Павел ІІ. Бог адарыў нас вялікай ласкай, ставячы Вас на нашым шляху. Дзякуй Вам за тое, што Вы з намі і для нас. Жадаем мноства Божых ласкаў, стойкасці на выбраным шляху, апекі Маці Божай, энтузіязму і сілы, неабходнай для абвяшчэння Радаснай Навіны і будавання духоўнай святыні.
Сям’я Марцінкевіч з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яцэку Маркелю ў сувязі з адыходам да дому Пана любімай Мамы перадаём словы шчырага жалю і спачування. Няхай Пан Бог адорыць Вас сілай і цярплівасцю, каб вытрымаць гэты боль.
З малітвай сем’і Трубей і Раманчук з Гродна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму ў сувязі са смерцю Мамы перасылаем словы шчырага спачування і хрысціянскай падтрымкі.
ІІІ Ордэн св. Францішка, Кола жывога Ружанца і парафіяльны хор з пар. Тэалін

 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.