ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Што такое духоўная святая Камунiя?

Задай пытанне

Кс. Іван Кароткін, парафія Езуса Міласэрнага ў ВіцебскуБярыце і ешце, гэта Цела Маё, якое за вас будзе выдана” (параўн.: Мц 26, 26). Праз сваю бязмежную любоў Пан Езус назаўсёды застаўся сярод нас у Эўхарыстыі і прагне, каб кожны браў удзел у Яго Ахвяры і прымаў Яго як спажытак, які дае вечнае жыццё.
    Аднак гэта не заўсёды маг­чыма. Прычынай могуць быць адсутнасць святара, вялікая адлегласць да касцёла, хвароба альбо ўнутраны стан душы. Выйсцем з падобных сітуацый з’яўляецца прыняцце духоўнай Камуніі.
    Пазбегванне практыкі духоў­най Камуніі звязана з фактам усталявання рэдкага прыняцця святой Камуніі пад выглядам Хлеба і Віна. У Сярэднявеччы паўстала традыцыя прыступаць да св. Камуніі толькі на Вялікдзень, чаму спрыяла пастанова IV Латэранскага Сабору. Ад Трыдэнцкага Сабору пачалі раіць прымаць духоўную Камунію, і найчасцей практыкавалася яна ў манаскіх супольнасцях, але не толькі.
Кажуць, што той, хто бачыў, той спажыў. Молячыся, вернікі прымалі св. Камунію – гэта адбывалася ў той момант, калі святар узносіў Гостыю ўгару, такім чынам паказваючы яе ўсім вернікам. Так нарадзілася практыка “духоўнай Камуніі”, якая паспяхова ўкаранялася ў Касцёле на працягу стагоддзяў і была рэкамендавана святымі настаўнікамі духоўнага жыц­ця.
    Духоўная Камунія – гэта лучнасць чалавека з Езусам Эўхарыстычным, якая рэа­лізуецца праз прагненне прыняцця сакраментальнай Камуніі. Адначасова гэтае прагненне грунтуецца на веры, ажыўленай праз любоў.
   
    Галоўнымі элементамі духоў­най Камуніі з’яўляюцца:
    1. Моцнае прагненне, якое вынікае з жывой веры.
    2. Прагненне сакраманту Эўхарыстыі, які прыносіць збаўленне.
    3. Прагненне, якое вынікае з любові да Хрыста.
    4. Прагненне выразнае і свядомае.
   
    Духоўная Камунія, арыен­таваная на сакраментальную Камунію, вядзе да яе і з ёю цесна злучана. Плён духоўнай Камуніі, па сутнасці, такі самы, што і ў сакраментальнай Камуніі (эўхарыстычнай), г.зн. узрастанне асвячальнай ласкі, любові, чыстасці жыцця і еднасці з Хрыстом.
   
    Прыняцце духоўнай Камуніі з’яўляецца вялікім рэлігійным шансам не толькі для тых людзей, якія па знешніх прычынах не могуць прыступаць да сакраментальнай Камуніі, але таксама для тых католікаў, якія жывуць без касцёльнага шлюбу, але шчыра перажываюць за свае грахі і хочуць паяднацца з Хрыстом.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.