ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (76)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    Па сутнасці, перад Богам мы ўсе грэшнікі, якім неабходна прабачэнне. Езус сказаў нам не асуджаць. Братэрскі напамін – гэта пытанне любові і адзінства, якія павінны панаваць у хрысціянскай супольнасці, гэта ўзаемная паслуга, якую мы можам і павінны аказваць адзін аднаму. Гэта магчыма і вынікова толькі тады, калі кожны прызнае сябе грэшнікам, асобай, якой неабходна прабачэнне Пана. Тая самая свядомасць, якая прыводзіць да таго, што я распазнаю памылку іншага, яшчэ больш прыгадвае мне, што я сам заблукаў і шмат разоў блукаю.
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 07.09.2014

Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
   З аднаго боку, моладзь хоча быць сучаснай, і гэта зразумела, але з іншага, яна падвержана негатыўным уплывам сучаснасці і стаіць, як быццам, на скрыжаванні дарог, не ведаючы, у якім напрамку ісці. Касцёл павінен ёй дапамагчы, і ён гэта робіць. Касцёл добра разумее, што павінен быць разам з моладдзю. Калі гэтага не будзе, то мы будзем падобныя да людзей, якія знаходзяцца на платформе чыгуначнага вакзала, але не ў цягніку: цягнік адыдзе, а мы застанемся на платформе. Але ў ім людзі, за якіх мы нясём адказнасць. Гэта заданне ўсяго Касцёла – святароў, кансэкраваных асоб і самой моладзі. Нельга паўтараць словы Каіна, які казаў, што не з’яўляецца вартаўніком свайго брата.

Фрагмент гаміліі падчас сустрэчы з моладдзю ў львоўскай семінарыі

Кс. бп Алег БуткевічКс. бп Алег Буткевіч

   Малітва – гэта не толькі жаночая справа. Калі мужчына жыве з Богам, моліцца, тады ўсё ўкладаецца адпаведным чынам. Першае заданне для мужчыны – шукаць Божага Валадарства, быць перад Богам, а ўсе астатнія будуць прытрымлівацца гэтага прыкладу. [...] Жадаю вам, мужчыны, каб ніякая сіла вас не выгнала з касцёлаў і праз гэта вы б будавалі свой непахісны аўтарытэт як у сям’і, так і ў грамадстве.

Фрагмент гаміліі падчас св. Імшы ў Друі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.