ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Рэкалекцыі для мужчын адбыліся ў санктуарыі ў Тракелях

З жыцця Касцёла

Удзельнікі рэкалекцый з кс. Віктарам ХанькоЗ 8 па 10 жніўня 2014 г. у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях прайшлі рэкалекцыі для мужчын, якія правёў кс. Віктар Ханько. На рэкалекцыі з’ехаліся мужчыны з розных месцаў Гродзенскай дыяцэзіі і іншых дыяцэзій Беларусі – у асноўным удзельнікі руху “Мужчыны св. Юзафа” з Гродна, Ліды, Мінска, а таксама з Віцебска, Свіслачы і Шчучына.
Рэкалекцыі праходзілі ў сяброўскай, братэрскай ат­мас­феры, удзельнікі хутка аб’яд­наліся, злучаныя жаданнем лепш пазнаць Бога, наблізіцца да Яго, стаць сапраўды Божымі мужамі.
    На пачатку мужчын папрасілі распавесці, з якой мэтай яны прыбылі на рэкалекцыі і чаго яны чакаюць ад іх. Адказы былі рознымі, вось некаторыя з іх:

    Эдуард: “Хачу атрымаць штосьці новае ў адносінах з Богам. Паспрабаваць даведацца, чаго Пан хоча ад мяне. Пабыць з Богам сам-насам”.
   
    Сцяпан: “Хачу адкрыцца на Бога. Хачу імкнуцца быць такім, як святы Юзаф, і прыпадабняцца да яго”.
   
    Улад: “Стаць сталым мужчынам. Сапраўдным хрысціянінам, Божым чалавекам”.
   
    Валянцін: “Атрымаць адказы на пытанні, якія мяне цікавяць”.
   
    Сяргей: “Асаблівых чакан­няў няма, бо можна расчаравацца. Хачу паглядзець на іншых мужчын у Касцёле. Якія яны – мужчыны-хрысціяне. Мне не хапае айцоўскіх адносін, і тут на асабістых сведчаннях і ў малітвах я хачу зразумець гэта і прыняць”.
   
    Дзяніс: “У мяне не было ніякіх чаканняў. Я не збіраўся сюды ехаць. Проста спантанна вырашыў паглядзець, што сабой уяўляе мужчына-хрысціянін”.
   
    Анатоль: “Я хацеў, каб Пан прабудзіў новае прагненне Яго, умацаваў маю веру і даў мне новыя сілы ў супрацьстаянні граху і маім слабасцям”.
   
    Кс. Віктар Ханько: “Добрых вынікаў для мужчын, каб Пан Бог наблізіў іх да сябе”.
    На працягу трох дзён удзельнікі рэкалекцый праслухалі чатыры канферэнцыі, прысвечаныя любові Бога, збаўленню ў Хрысце, ролі Святога Духа і Маці Божай у духоўным жыцці верніка, прыкладу св. Юзафа для мужчын, а таксама штодзённа ўдзельнічалі ў святой Імшы і адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту.
    “Атмасфера рэкалекцый была неверагоднай, – распавёў удзельнік рэкалекцый Анатоль Канарскі. – Дарослыя мужчыны ўсіх узростаў, прафесій і захапленняў, рознага сямейнага стану разам маліліся, спявалі, разважалі над Божым словам і дзяліліся самымі таемнымі перажываннямі і сведчаннямі са свайго жыцця. Адчувалася Божая прысутнасць, панавала братэрская любоў і павага адзін да аднаго, пастаянна адчувалася ўзаемная падтрымка, якая часта неабходна ў жыцці. Не было месца для пошласцей, мату, непрыстойных жартаў, якія, на жаль, так часта спадарожнічаюць мужчынскім кампаніям. Кожны мужчына перажыў штосьці новае ў адносінах з Богам, многія атрымалі адказы на свае пытанні. З рэкалекцый кожны ад’язджаў адноўленым, больш свабодным, некаторыя атрымалі аздараўленне сваіх адносін з бацькам”.
    “Я перажыў новыя адносіны з Айцом, Езусам і Святым Духам. Пан Бог дапамог мне ўзняць з глыбінь сэрца мае праблемы і слабасці, праз Святога Духа паказаў, як мне дзейнічаць далей, – працягвае Анатоль. – Ён аднавіў мае адносіны з сям’ёй, я паглядзеў на яе па-новаму (як жа я не заўважаў таго цуду, які даў мне Пан?!). Я зноў прыняў Езуса Хрыста як свайго Пана, перажыў Яго дотык і Яго прысутнасць у нашых малітвах. І ў пэўны момант я заплакаў, і з гэтымі слязьмі з мяне выходзіла ўсё нячыстае, што было ўва мне, вызваляючы ў маёй душы месца для Пана. Гэта былі слёзы раскаяння і радасці, што Пан побач і адказвае на мае малітвы. Такія моманты перажывалі многія”.
    “Таксама на гэтых рэка­лек­цыях я ўбачыў жывых, шчырых мужчын-хрысціян, якія не саромеюцца сваёй веры, любові да Пана, не саромеюцца казаць пра Бога. Я шчыра радаваўся, што ў мяне ёсць такія браты ў Хрысце, – дадае Анатоль. – Хачу ад усёй душы падзякаваць ксяндзу Віктару за гэтыя рэкалекцыі, за яго сапраўды айцоўскую апеку, шчырую малітву за нас і за нашы сем’і, за яго любоў да нас. І ўсім тым, хто разам са мной перажыў гэты бласлаўлёны час – дзякуй!”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.