ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

XXII Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус пачаў адкрываць сваім вучням, што Ён павінен ісці ў Ерузалем, і шмат выцерпець ад старэйшын, першасвятароў і кніжнікаў, і быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць. Адвёўшы Яго ўбок, Пётр пачаў дакараць Яго, кажучы: “Пашкадуй сябе, Пане, няхай не здарыцца гэтага з Табою”. Ён жа, павярнуўшыся, сказаў Пятру: “Адыдзі ад Мяне, сатана! Ты для Мяне спакуса, бо думаеш не аб тым, што Божае, але аб тым, што чалавечае”. Тады Езус сказаў вучням сваім: “Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, і возьме крыж свой, і ідзе следам за Мною. Бо той, хто хоча жыццё сваё зберагчы, загубіць яго, а хто загубіць жыццё сваё дзеля Мяне, той знойдзе яго. Бо якая ж будзе карысць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь свет, а душы сваёй прынясе шкоду? Або што дасць чалавек узамен за душу сваю? Бо прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Айца свайго з Анёламі сваімі, і тады аддасць кожнаму паводле ўчынкаў ягоных”.

Мц 16, 21–27


Абавязковасць крыжа
   Прадвесце крыжа было такім важным, а праўда аб пакутах такой фундаментальнай у навучанні Езуса, што нават спроба св. Пятра папрасіць Яго адмовіцца ад іх, сустрэлася з неспадзявана строгай вымовай. А хвілінай раней той самы Пётр чуў абяцанне, што ўсё будаванне Касцёла будзе на ім апірацца. Ён павінен быў быць нібы гарантыяй незнішчальнасці Касцёла. “Гэтага ніколі з Табой не здарыцца” – трэба ўспрымаць як клопат вучня аб сваім Настаўніку. Рэзкасць рэакцыі Езуса на гэтую клапатлівасць з’яўляецца прадвесцем блізкай драмы Гетсіманскага саду, працэсу ў палацах улады, Крыжовага шляху і, нарэшце, Галготы. Пётр не мог уявіць сабе ўсяго гэтага, але па ацэнцы Езуса ён павінен быў з поўным даверам прыняць Яго словы аб неабходнасці пакут.
    Евангелле гаворыць не толькі аб жыцці Езуса. Сёння яно датычыцца Яго пакутуючых вучняў у Іраку і на ўсім Блізкім Усходзе. Гэта таксама Слова, накіраванае нам...

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.