ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

“Ora et labora”

Слова рэдактара

 Чарговае разважанне я пачынаю словамі, якія з’яў­ляюцца эпіграфам статута ордэна бенедыкцінцаў, што ў перакладзе з лацінскай мовы значыць “маліся і працуй”. Пасля канікул і рознага тыпу адпачынку варта зрабіць рахунак сумлення і без ніякага прамаруджвання ўзяцца за працу і малітву. Наша малітва можа быць больш інтэнсіўнай, а праца можа яшчэ больш служыць на карысць нам і грамадству.
    Многія людзі працуюць, перш за ўсё, для грошай, іншыя робяць гэта з-за адрэналіна ці таму, што праца становіцца іх жыццём. Ёсць і тыя, для каго ідэалам было б жыццё без працы. Праца – гэта не толькі здабыванне чагосьці, што неабходна, гэта, перш-наперш, рэалізацыя сябе і магчымасць падзяліцца сваімі талентамі. Праца можа аднавіць аблічча зямлі і чалавека, які выконвае Божы наказ: “Валодайце зямлёю” (параўн.: Быц 1, 28). На памяць прыходзіць параўнанне святога Францішка, які казаў, што чалавек не павінен быць як мурашка, якая ўвесь час працуе, але ён таксама не можа быць як труцень, які нічога не робіць. Вядома, што сваю працу трэба выконваць добра, але трэба паклапаціцца і аб арганізацыі часу вакол яе.
Трэба таксама адвесці пастаянны час на малітву. Вельмі часта нам яго не хапае на размову з Богам, а таму, складаючы план свайго дня, вельмі добра было б памятаць пра гэта. Так чалавек мае магчымасць суцішыцца і пачуць падчас дыялогу са Стварыцелем неабходныя для сябе словы. Трэба кожны дзень берагчы гэтыя некалькі хвілін з Богам. Калі мы зусім забеганыя, калі жыццёвы вір цалкам нас паглынае, можна ўзяць ранішнюю гарбату і выпіць яе разам з Богам. Паразмаўляць з Ім, як з Сябрам, аб тым, што нас чакае ў гэты дзень.
    Добра б знайсці час на малітву і адчуць задавальненне ад яе. Часам трэба спыніць штодзённую беганіну, каб знайсці Бога, і адправіцца, хаця б на некалькі хвілін, у касцёл, каб там перад Найсвяцейшым Сакрамантам зноў Яго сустрэць, узмацніцца ўсведамленнем Яго прысутнасці і любові. Чалавек, які хоча жыць у праўдзе, разумее, што калі ён не ажывіць сваю малітву, кожны яго ўчынак бyдзе асуджаны на няўдачу. Бо малітва – гэта жывая сувязь з Богам, якая павінна давесці да такога стану, у якім чалавек ніколі не будзе адзінокім. Я думаю, што да сённяшняга разважання падыходзіць апавяданне, якое паказвае духоўнае жыццё святога Антонія Вялікага. Аднойчы ён сказаў Богу: “Пане, я хачу атрымаць збаўленне, але мае думкі не дазваляюць мне: што я павінен рабіць з гэтай праблемай? Як збавіцца?”. Праз хвіліну, выйшаўшы вонкі, Антоній убачыў кагосьці падобнага да сябе, хто сядзеў і працаваў, затым уставаў ад працы і маліўся, а затым зноў сядаў і плёў вяроўку, затым зноў браўся за малітву. Гэта быў анёл Пана, прысланы для таго, каб навучыць і ўзмацніць Антонія. І пачуў Антоній голас анёла: “Рабі так і будзеш збаўлены”. Калі ён гэта пачуў, то адчуў вялікую радасць і давер; і, робячы так, дасягнуў збаўлення.
Таму давайце паспрабуем “з вялікай радасцю і даверам” працаваць і маліцца, бо хто працуе, заробіць хлеб, а хто моліцца, дойдзе да неба.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.