ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

XVII Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў народу: “Валадарства Нябеснае падобнае на скарб, схаваны ў полі, які знайшоў чалавек і ўтаіў. У радасці ад гэтага ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе гэтае поле. Яшчэ Валадарства Нябеснае падобнае да купца, які шукае прыгожых пярлін. Знайшоўшы адну каштоўную пярліну, ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе яе. Валадарства Нябеснае падобнае таксама на закінуты ў мора нерат, што збірае рыбу ўсялякага віду. Калі ён напоўніўся, яго выцягнулі на бераг і, сеўшы, сабралі добрае ў посуд, а благое выкінулі вон. Так будзе пры сканчэнні свету: выйдуць анёлы, і аддзеляць благіх ад праведнікаў, і кінуць іх у вогненную печ. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў. Ці зразумелі вы ўсё гэта?”. Яны адказалі Яму: “Так”. Ён жа сказаў ім: “Вось чаму ўсялякі кніжнік, навучаны пра Валадарства Нябеснае, падобны да гаспадара, які вымае са скарбніцы сваёй новае і старое”.

Мц 13, 44–46


Акупная рызыка
   Езус яшчэ раз у прыпавесцях гаворыць аб Божым Валадарстве. Яго можа дасягнуць толькі той, для каго яно з’яўляецца найбольшай каштоўнасцю. Безагаворачнай, адзінай, за якой трэба “хадзіць”, шукаць яе няспынна і ўмець заплаціць за яе найвышэйшую цану. І гэта не ўсё. З прыпавесці вынікае, што нязнойдзеная (ці горш – адштурхнутая таямніца Валадарства) раней ці пазней сама аб сабе прыгадае і дасць балюча адчуць вынікі падобных занядбанняў. Іншымі словамі, мы не маем выхаду: не існуе ніякай іншай альтэрнатывы будавання Валадарства, акрамя таго, што запланавана і рэалізавана Богам. Ці зразумела гэта? Нават беглы позірк навокал прымушае сцвердзіць, што не да канца. Чалавецтва перажыло столькі няўдалых спроб стварэння ўласнага бачання рэчаіснасці! Заўсёды з трагічным вынікам. І з напорам маньяка людзі далей робяць спробы, загадзя асуджаныя на няўдачу. А калі б гэтыя намаганні накіраваць у правільным накірунку?..

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.